(no subject)
Была поўня. Мы гулялі па парку. Давай паглядзім на месяц. Давай. Дрэвы закрывалі паўнеба і самаго месяца не было бачна. Пайшлі пасядзім на той лавачцы. Але ж мы хацелі паглядзець на месяц. Пайшлі пасядзім на той лавачцы. Мы доўга ішлі па сьцяжынках парку да прыкмечанай лавачкі. Поўня скацілася ў ямку паміж кронамі дрэваў. Мы сядзелі і глядзелі.