?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: ecuador

Сранае Перу

Чым бліжэй да мяжы з Перу, тым горшым станавіўся Эквадор. Кошты на ежу ўзраслі ўдвая, кіроўцы аўто сталі прасіць грошай за аўтаспын. У кіламетрах 50 ад мяжы пераначавалі на ваенным блок-посце. І толькі калі ўехалі ў Перу, зразумелі, для чаго пасярод пустэлі ў Эквадоры стаялі жаўнеры з аўтаматамі.

20101213-_MG_8154

Пасля Эквадора Перу – поўная жопа. Пустэля, кучы смецця. На гэтым смецці стаяць гарады, гуляюць дзеці. Рэчкі, поўныя згніваючага смецця, смярдзяць так, што іх лепш пераходзіць, затаіўшы дыханне. На абочынах – разлагаюцца трупы пацукоў, сабак. Адзінокія і худыя свінні, аслы ды козы з голаду літаральна грызуць асфальт.

Перу – стала першай краінай на нашым шляху, дзе кожнага кіроўцу трэба папярэджваць аб адсутнасці ў нас грошай. Ніяк не чакалі гэтага ад распіяранай турыстычнай краіны з яго Мачу-Пікчу і Ціцікакай.

Read more...Collapse )

У эквадорскіх джунглях

 Дабірацца з Эквадору ў Перу мы вырашылі праз джунглі па рэчцы Санцьяга. Гэтая зона пільна ахоўваецца ваеннымі і простым смяротным туды можна патрапіць толькі з дазволу губернатара муніцыпалітэту ў горадзе Макас. Туды мы з Вераснем і Алісай і накіраваліся.

20101211-20101208-_MG_7997

Пасля нядоўгай размовы супрацоўнікі міграцыйнага офісу ў Макасе цвёрда нам заявілі: “Гэта немагчыма”. Аднак яшчэ троху – і адзін з іх, усадзіўшы нас у паліцэйскую машыну, паехаў з намі да губернатара. Праз некалькі гадзінаў у нас быў дазвол перасекчы мяжу па рэчцы Санцьяга ў населеным пункце Салдада Монхе.

Read more...Collapse )
Эквадор развейвае стэрэатыпы. Вы калі-небудзь думалі, што на экватары холадна і выпадае снег?

20101127-_MG_7817

Гэта я на вяршыне вулкану Пічынча - 4790 метраў вышынёю. Дарэчы, першая горная вяршыня ў маім жыцці. Там, наверсе, захоплівае дух не толькі ад недахопу кіслароду, але і ад віду хмараў пад нагамі, спячага кратара вулкану, горных птушак, якія ядуць пячэнне з рукі.

20101127-_MG_7832

Read more...Collapse )

Экватар

Два дні назад мы ўпершыню ў жыцці перасеклі экватар. І цяпер афіцыйна знаходзімся ў паўднёвым паўшар'і, афіцыйна ходзім уверх нагамі і ў нас тут афіцыйна вясна :)

Пра здароўе

"Гэта можа быць што заўгодна", - шматзначна зазначыў доктар Хуліан Андрэс Санчэс і пасадзіў мяне, з апухшым тварам, мераць ціск.

20101121-_MG_7469

Па медыцынскую дапамогу ў падарожжы мне давялося звяртацца ў другі раз. Упершыню - ў Панаме, дзе нас з Вераснем з-за вільготнага клімату атакавалі грыбы. Тады, па тэлефонах, пазначаных у страхоўцы, мы не дазваніліся. Жартаваць са здароўем не хацелася - на розных участках цела з'яўляліся і раслі ўсё новыя ружовыя плямы - і мы вырашылі заплаціць $15 за доктарскую кансультацыю і амаль $100 за мазь і таблеткі.

Другі раз у шпіталь мы звярнуліся ўжо ў Калумбіі. Read more...Collapse )