?

Log in

No account? Create an account

Адзіос, Коста-Рыка!

Коста-Рыку за пару гадзінаў можна праехаць з Атлантычнага ўзбярэжжа на Ціхае. Мы пабывалі на абодвух акіянах. Ціхі парадаваў нас самымі вялікімі хвалямі, якія мы бачылі ў жыцці і першымі спробамі сапраўднага сёрфінгу.

20101015-IMG_6378

20101015-IMG_6356 
Read more...Collapse )

Багаты бераг

Коста-Рыка – самая багатая краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. Кошты тут, як у ЗША. І аўтаспын такой жа паспяховасці. Мы ўжо згубілі надзею злавіць кагосьці, як чарговыя фары асвятлілі нашыя флікеры. Нам спыніўся Пабло.

Пабло надзіва выдатна гаварыў па-ангельску. Мы ўжо адвыклі ад гэтага ў Цэнтральнай Амерыцы. Аказваецца, тут амаль кожны першы ведае ангельскую.

84% костарыканцаў – белыя. Усё таму, што ў дакалумбавыя часы тэрторыя краіны амаль не была заселеная. Ды і асваенне яе іспанцамі ішло вельмі марудна з-за неспрыяльных кліматычных умоваў і адсутнасці карысных выкапняў. І ўжо тым больш у Коста-Рыку не прывозілі чорных рабоў. У асноўным тут сяліліся бедныя перасяленцы з Іспаніі. Буйныя плантацыі тут не было сэнсу ствараць, хіба што дробныя гаспадаркі.

І ўсё ж невялікая колькасць чорных тут ёсць. Большасць з іх – беглыя рабы ці піраты, якія пасяліліся на Атлантычным узбярэжжы.

20101022-IMG_6494

Read more...Collapse )