Да мяжы з Эквадорам
У горадзе Калі мы ўпісваліся ў сям'і арыстакратаў - іспанскіх нашчадкаў. Дом з гасцінай, сталовай, барам, кучай пакояў і прыбіральняў, а таксама каморкай для пакаёвак. Інакш як рабынямі мы з Верасьнем іх назваць не маглі. Сёння ў сям'і круглыя суткі жыве ўсяго адна рабыня, астатнія прыходзяць удзень. У абавязкі рабыні ўваходзіць усё, што ў нас робіць кожны нармальны чалавек - яна гатуе, прыбірае, пярэ бялізну. За сталом ягамосці не прыносяць сабе сурвэткі, нават калі яны ляжаць у двух метрах ад стала. Гэта павінна рабіць рабыня, нават калі яна ўжо ад старасці слаба ходзіць, дрэнна бачыць і ў яе трасуцца рукі. За такую працу рабыня атрымлівае $200 у месяц.
Перыядычна ягамосці рабілі нам заўвагі, што ногі пад попу за сталом падкладваць нельга, што босымі ў хаце ў Калумбіі ходзіць толькі бедната (не роўня ім), а таксама, што душ у іх прынята прымаць кожную раніцу (нават нягледзячы на тое, што цалкам мыўся перад сном).
Выправіўшыся з Калі аўтаспынам у бок Эквадору, мы адчулі вялізную розніцу паміж тым, як жывуць мясцовыя арыстакраты з Еўропы, якія нават макароны, напэўна, самі зварыць не могуць, і мясовыя мясцовыя, якія не ведаюць, што такое туалет у доме і гарачая вада ў душы.

( Collapse )