?

Log in

No account? Create an account

Куба. Частка трэцяя

Што я адразу прыкмеціла, — кубінцы вельмі шчырыя і адкрытыя. І нягледзячы на сваю галечу, спакойна ставяцца да таго, што іх фатаграфуюць. Машуць рукамі, альбо проста без усялякіх эмоцыяў глядзяць у аб'ектыў. Нібы нічога не адбываецца.

Жыхары вострава Свабоды не баяцца паказваць сваё прыватнае жыцьцё навыварат. Гуляючы па вузкіх вуліцах Гаваны, раз-пораз я заўважала людзей у расчыненых дзьвярах сваіх кватэраў. У іх няма калідораў, таму дзьверы з вуліцы вядуць адразу ў пакой. І там бачна, як людзі сядзяць на канапах і крэслах-качалках, глядзяць тэлевізар, абмяркоўваюць навіны. Некаторыя выходзяць на ганак і там жа садзяцца ў піжаме, каб пачытаць сьвежы выпуск мясцовай газеты "Granma".





Чытаць і глядзець далей...Collapse )

Працяг будзе...

Частка другая
Частка першая

Tags: