Tags: прыватнае

sheshory

Пра Кіеў

Я не люблю Кіеў за ягоныя вялізныя памеры, доўгія масты і нудна-глыбокія эскалатары. За тое, што ён заўсёды такі прыгожы менавіта тады, калі мяне там няма. Што восень у ім прыйшла безь мяне. І зіма, відаць, таксама настане безь мяне. Я не люблю Кіеў за тое, што ён так далёка, а ты знаходзішся ў ім.