?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: паэты

Сабрала я маленечкі заплечнік на 3 тыдні і пакаціла ва Украіну. Раніцай я напісала смс pistonczyk у, маўляў, пад'язджаю, сустракайце. Трэба аддаць належнае стойкаму пістону, а 8-й раніцы ён ужо ня спаў і, атрымаўшы маю смс, тут жа перазваніў.
"Жэня, так і так, - кажа, - не сустрэнем мы цябе. Едзь на Харкаўскую". А Жэні што, не ўпершыню. І паехала я на Харкаўскую. Там мяне сустрэў пістончык разам з Ігарам (пра якога, дарэчы, цудоўна напісала maryjka_ ).
Па дарозе мы купілі бутэльку каньяку і шпроты. "Пельмені і гарэлка ў нас ёсьць", - сказаў ці то Ігар Пістончыку, ці то Пістончык Ігару.
Як выявілася, ішлі мы не да гатэлю, дзе спыніліся беларускія паэты, а да прытону, дзе заначаваў, не дабраўшыся да гатэлю, Пістончык.
  
Насамрэч маё падарожжа пачалося яшчэ ў Менску. У гэты цудоўны дзень я пасьпела зрабіць шмат карысных справаў і атрымаць асалоду ад кожнага пражытага моманту. Раніцай я рабіла нештачка. Потым сустрэлася і пагуляла з krywal ем. Мы елі салодкую вату й каталіся на коле агляду ў парку Горкага. Крывалю было страшна.



Наколькі яму было страшна, можаце меркаваць па гэтай фотцы: