Tags: маразм

sheshory

Як выйсці замуж у Беларусі

Дзяржаўны натарыюс паднесла да святла наш апастыль, выдадзены клеркам шатата Нью-Йорк Норманам Гудманам, з копіяй пасведачання пра шлюб. Затым, паклаўшы дакументы на свой працоўны стол, паслінявіла мезінец і правяла ім па подпісе Нормана Гудмана.

- А што гэта такое? - скрывілася яна.
- Апастыль, які легалізуе ў Беларусі наш шлюб, заключаны ў ЗША.
- А чаму тут подпіс і штамп электронныя?

Чаму ў Нью-Йорку ставяць электронныя подпіс і штамі, мы не ведалі. Можа, таму што прагрэс туды даходзіць крыху хутчэй, чым да Беларусі... Але так ці йнакш, дзяржаўны натарыюс, параіўшыся з начальніцай, вынесла нам дакументы, якія мы беражна захоўвалі год, пакуль былі ў падарожжы, і сказала:

- Гэты апастыль вам ніводны натарыюс не падпіша.
- І што нам цяпер рабіць? Мы ўжо за пераклад заплацілі 91 тысячу!
- Не ведаю, але гэта не дакумент. Мы гэтых апастыляў бачым па 25 штук на дзень! Але такі - ўпершыню. Мяне нават здзівіла, што лісты тут змацаваныя скобай. Нам звычайна прыносяць перавязаныя чырвонай льняной стужачкай.

Варыянты, што мы можам зрабіць далей:
- пайсці ў амбасаду ЗША і паспрабаваць дабіцца ад іх дакументу, што наш дакумент сапраўдны (галоўнае, каб подпіс і штамп паставілі не электронныя :)
- не парыцца з гэтымі апастылямі а проста пайсці і зарэгістраваць шлюб нанова ў Беларусі па беларускіх законах

Але тут адна загваздка. Па беларускіх законах заключаць шлюб зарабараняецца паміж асобамі, якія знаходзяцца ў іншым шлюбе нават па-за межамі краіны. А мы-та жанатыя ў ЗША. Таму, каб пажаніцца ў Беларусі, нам трэба спачатку развесціся ў штатах.
)
  • Current Music
    Sofa Surfers - Selling Souls
  • Tags
sheshory

(no subject)

Вось, аказваецца, у нашага "Інтэграла" ёсьць нават кітайская версія сайту.



Шкада, беларускай версіі я не знайшла...
sheshory

(no subject)

Гэта яшчэ што! Можа, вам і ня трэба калготы, але раптам камусьці з вас спатрэбяцца строгально-калевочные станки,  агрегаты комбинированные посевные,  разрыхлительно-трепальные агрегаты,  краны-балки,  экструдеры с инфракрасной печкой,  станки токарно-револьверные,  вешалки для голов,  чаны для выворачивания кишок і шмат іншых карысных і неабходных у гаспадарцы рэчаў, зьвяртайцеся ў Беларусбанк. У наяўнасьці ёсьць усё! 
sheshory

Маскарад "З любоўю з Беларусі"

Патрапілі ўчора на маскарад пад назвай "З любоўю з Беларусі". Беларускія эстрадныя зоркі прыехалі ў Варшаву, дзе ў Залі Кангрэсовай Палаца навукі і культуры далі Калядны канцэрт. Імпрэзу арганізаваў усенародна любімы канал ОНТ. 

Квіткоў у нас не было, і мы, амаль не спадзеючыся патрапіць на канцэрт, тусаваліся каля ўваходу. На ОНТ сказалі, што квіткі раскупілі за тыдзень да імпрэзы. І тут каля дзьвярэй Палаца мы пабачылі дзядзечку, які раздаваў запрашэньні ўсім жадаючым. Вядома, гэтымі жадаючымі аказаліся і мы.

Collapse )
sheshory

Агрэсіўнае назіраньне за выбарамі

"Саўбелка" жжот:

"Вместе с тем Георгий Атаманов высказал опасение, что эксперты, представляющие оппозиционные партии и организации, готовятся к агрессивному наблюдению за выборами. «Они приходят на участок уже с определенной установкой — найти какие–то недостатки в работе комиссии, зафиксировать их, а потом выдать эту информацию в прессе. Естественно, это вносит нервозность в работу избиркомов".

Якія гады гэтыя назіральнікі! Гэта ж трэба - фіксаваць парушэньні яны зьбіраюцца! Хіба ім заняцца больш няма чым?
Натуральна ж, гэта нэрвуе выбаркамы!

Толькі чаго нэрвавацца-та, калі ўсё па-чэснаму?..


UPD. Артыкул за 2006г.

sheshory

Як уратаваць мяккі знак

А толк было прымаць закон пра мову, калі на ёй зь дзяржаўных выданьняў усё роўна піша толькі адна "Звязда"? Дарэчы, цікава, ці памяняюць яны цяпер сваю назву?..
Палата прадстаўнікоў сёньня прыняла ў другім чытаньні праект закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Зь верасьня 2010 году ўсе органы ўлады, арганізацыі і пасады давядзецца пісаць зь вялікай літары. Да прыкладу, "прэзыдэнт", "прэм'ер-міністр" і "канстытуцыйны суд" праз два гады я ўжо безпакарана не напішу з маленькай літары... відаць, нават у сваім ЖЖ.
І галоўны маразм - карыстацца "парвільнай" мовай будуць вымушаныя ўсе: «Усе арганізацыі — дзяржаўныя і прыватныя, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны будуць кіравацца гэтымі правіламі».
І ніякай вам тарашкевіцы.
І вось што я падумала: як цяпер будуць друкавацца нашыя літаратары? Пяройдуць на наркамаўку ці будуць друкавацца за мяжой? Другое больш верагодна. Тады як жа будзе жыць наш бедны выдавец Логвінаў? І вось які адказ напрасіўся. Відаць, настане час новага пакаленьня кніжак: разгортваеш старонкі, трымаеш над вагнём, і праступаюць мяккія знакі, надрукаваныя воскам...