Tags: Київські лаври

sheshory

Украінскае падарожжа. Частка 2

Сабрала я маленечкі заплечнік на 3 тыдні і пакаціла ва Украіну. Раніцай я напісала смс pistonczyk у, маўляў, пад'язджаю, сустракайце. Трэба аддаць належнае стойкаму пістону, а 8-й раніцы ён ужо ня спаў і, атрымаўшы маю смс, тут жа перазваніў.
"Жэня, так і так, - кажа, - не сустрэнем мы цябе. Едзь на Харкаўскую". А Жэні што, не ўпершыню. І паехала я на Харкаўскую. Там мяне сустрэў пістончык разам з Ігарам (пра якога, дарэчы, цудоўна напісала maryjka_ ).
Па дарозе мы купілі бутэльку каньяку і шпроты. "Пельмені і гарэлка ў нас ёсьць", - сказаў ці то Ігар Пістончыку, ці то Пістончык Ігару.
Як выявілася, ішлі мы не да гатэлю, дзе спыніліся беларускія паэты, а да прытону, дзе заначаваў, не дабраўшыся да гатэлю, Пістончык.
Collapse )