Thanks, Lord Bell
А вось што журналісты раскруцілі, дык гэта вызваленьне Казуліна. Зьезьдзіла я сёньня-ўчора ў Дзяржынск, пабачылася зь ім. Стомлены дзядзька, але задумаў нешта, чарцяка. Значыць, сілы ёсьць. Прынамсі на тое, каб не прымаць памілаваньня ад Лукашэнкі.
А я вам вось што скажу. Была б я Казуліным - памілаваньне прыняла б. Навошта адмаўляцца ад падарункаў? Гордасьць? А што гэта? Для чаго? Глупства, па-мойму. Адной гордасьцю нічога не дабіцца. Вось прыняў бы памілаваньне, яшчэ і народу паслужыў бы. Ну, ці каму ён там паслужыць хоча? А так ізноў у турму недалёка патрапіць. 270 км да Віцебска ўсяго-та...
А яшчэ гасьцююць у мяне зараз сваякі з Гародні. Дык вось прыехала я ўчора, расказваю, маўляў, Казуліна адпусьцілі. А сястрычка 12-гадовая пытаецца:
- А што, ён сядзеў?
- Сядзеў, - кажу.
- А за што?
Я не знайшла, што адказаць...