?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Пачатак дарогі

У падарожжы ніколі не ведаеш, што цябе чакае наперадзе. Адзін дзень ты начуеш у гаражы між матацыкламі і накрываешся кардонам, каб не змерзці. Другую ноч табе прастаўляюць нумар у шыкоўным гатэлі з басейнам. У дарозе адчуваюцца звычайныя радасці. Памыцца, папраць бялізну, паспаць на ложку - прыносяць зусім іншае задавальненне, калі нейкі час жывеш без душа, гарачай вады, лядоўні, пасцельнай бялізны. Дома я не скачу ад радасці, калі адчыняю лядоўню і бачу там слоік варэння. Дома я не дзялюся са сваімі сябрамі навінамі, кшталту: як клёва я памыла шкарпэткі ды штаны. За халоднай ноччу заўсёды прыходзіць сонечны дзень. Сённяшнія нястачы апраўдаюцца заўтрашнімі здабыткамі. Менавіта за гэтым я і еду ў дарогу.

20110425-IMG_8550

Паўтара гады назад мы вярталіся з гадавога падарожжа па Амерыках. Нам заставалася ўсяго два тыдні да самалёта. Аўтаспынам мы ехалі з Ушуаі ў Буэнас-Айрэс, адкуль у нас быў рэйс. Некалькі ночаў запар мы правялі на запраўках, тулячыся паміж ямамі для рамонту машын. Чарговы вечар сустрэў нас у нічым не прыкметным нафтавым гарадку Камадора дэ Рыдав'ярыя, што ў ветранай Патагоніі. Безвыніковыя спробы папрасіцца на начлег у царкве прывялі нас да думкі, што і гэтую ноч мы правядзем на запраўцы. І тут на адным з будынкаў мы пабачылі надпіс: "Камунідад дэ Булгарія". І вось мы ўжо спяваем беларускія песні дзецям балгарскіх эмігрантаў у Аргентыну. А праз гадзіну вячэраем дома ў Цэнкі, запіваючы варэнікі дамашняй слівовіцай.



20110423-IMG_8526

Аказалася, у Камадора цэлая суполка выхадцаў з краінах былога СССР. Тут ёсць і літоўцы, і ўкраінцы, і рускія, і нават адна беларуска. Нестар Калеснічэнка, чый бацька Оскар прыехаў у Аргентыну з Украіны і ажаніўся тут з мясцовай дзяўчынай, пазнаёміў нас са сваёй сям'ёй. Яны ўжо не гавораць па-украінску, але Оскар дагэтуль робіць пярцоўку, як ва Украіне. А жонка Нестара, хоць і не мае ўкраінскіх каранёў, шые народныя строі. 

comodoro

20110424-IMG_8547

20110424-IMG_8543

Такімі былі апошнія дні нашага папярэдняга падарожжа. Красавік 2011. Праз паўтара гады ў кастрычніку 2012 мы рушылі ў чарговае падарожжа. Гэтым разам па Азіі едзем у бок Аўстраліі. Цяпер у нас няма табурэткі, няма праекту. Па-ранейшаму спяваем песні. Але ўжо нікуды не спяшаемся. Спыняемся, дзе хочацца. Застаемся, наколькі хочацца.
IMG_5345

Гэтым разам заплечнік адразу на мінімуме - 28 літраў вагою каля 8 кг. Ніякага намёту. Падарожжа такім чынам стварае пэўныя нязручнасці. Быў бы намёт - стаў дзе хочаш і спі. А так - штораз трэба прасіцца да мясцовых, размаўляць, тлумачыць. Спачатку заўсёды крыху няёмка. Але яно таго варта. Знаёмства з мясцовымі жыхарамі, іхнымі традыцыямі - самае цікавае, што можа быць у вандроўцы. Менавіта таму мы стараемся абавязкова заязджаць у малыя вёскі, дзе людзі не сапсаваныя турыстычным бізнэсам і глабалізацыяй, а жывуць па старадаўніх традыцыях і заўсёды радыя замежным гасцям.

Акрамя таго гэтым разам мы аблегчыліся коштам інструментаў. Верасень узяў маленькую гіталелю (штосьці сярэдняе паміж гітарай і ўкулеляй). А я купіла флейту і вырашыла навучыцца на ёй іграць.

Свой шлях мы пачалі з Украіны. У Кіеве забралі Калюню, з якім праехалі ўсю Амерыку, і рванулі ў Крым. У Крыме я была ўпершыню. Па тым, што я пабачыла на Лісінай бухце ў кастрычніку, складаецца ўражанне, як тут улетку. Паўсюль - сляды чалавека. Гэта не толькі самаробныя каменныя печкі ды перагародкі ад ветру, але і куча смецця. І сярод гэтых напамінаў пра ўгарнае лета - некалькі намётаў з тымі, хто падвіс тут і ніяк не можа развітацца з Ліскай, альбо тымі, хто не выносіць яе ўлетку. Так мы пазнаёміліся з Наташай. 


Штозіму наташа жыве ў Індыі, на лета вяртаецца ў Кіеў. Вось і зараз перад чарговай паездкай у Індыю вырашыла адпачыць у Крыме. "Паехалі з намі", - асабліва не разлічваючы на станоўчы адказ, прапанавалі мы Наташы. Наташа паўсміхалася, сказала, што ёй трэба вяртацца ў Кіеў і дадала, што і пашпарту ў яе з сабой няма. "У Кіеў можна і пазней. Дый пашпарт пры жаданні можна цягніком перадаць", - падбухторвалі яе мы. На тым і развіталіся. А на наступную раніцу, калі мы былі ў Кактэбелі, пазваніла Наташа і сказала, што заўтра ёй перадаюць пашпарт і яна едзе з намі. Так нас стала чацьвёра.

IMG_5261

IMG_5267

Першую ноч давялося шукаць прытулак у вёсцы Лугавое. Першыя дзве спробы апынуліся няўдалымі. Аднак нам параілі - пагрукайцеся ў наступную хату, там жыве добрая жанчына. Нінай завуць. Калісьці ў Гватэмале такім жа чынам нам параілі папрасіцца да дона Сямёна - добрага чалавека. І ён сапраўды аказаўся добрым. Так і Ніна. Адчыніла нам дзверы і кажа: "Як жа я вас пушчу, калі я вас не ведаю? Ну, вунь, у мяне ложак", - тут жа дадае яна. І ўжо завіхаецца, пасцілае нам чыстую бялізну. Потым садзіць нас за стол і кажа: "Зараз гарбатай вас напаю. Толькі ў мяне няма нічога да гарбаты". І пакуль мы забаўляем Ніну песнямі, яна ставіць на стол аліўе, фаршыраваную курыцу, катлеты, хлеб.

IMG_5056

На раніцу прапануем Ніне якую-кольвек дапамогу - штосьці панасіць, накалоць дровы. Але руплівая гаспадыня падрыхтавалася да зімы яшчэ летам. Аказваецца, мы - не першыя, каго Ніна прытуліла ў сваім доме. Калісьці да яе на начлег папрасіўся малдаванін. Цэлую ноч яны з сястрой не спалі, баяліся, а раптам малдаванін нож дастане. Але ўсё абышлося. А нас Ніна ўпэўніла, што гэтую ноч яна спала выдатна - адразу пабачыла, што мы добрыя людзі :)

На тым мы развіталіся і працягнулі свой шлях.

IMG_2515


Tags:

Comments

( 29 comments — Leave a comment )
n_mancewich
Nov. 12th, 2012 10:39 am (UTC)
няхай нястачаў будзе менш і больш здабыткаў

:)
litota_
Nov. 12th, 2012 11:04 am (UTC)
Дзякуй
thorwin
Nov. 12th, 2012 10:45 am (UTC)
Дадаў да ЖЖ сябраў, чакаю новых гісторый :)
vera_bobrovnik
Nov. 12th, 2012 10:54 am (UTC)
Женя! у меня только слова восторга. вы молодцы. жду продолжения. ты обязательно напиши книгу. я уже ее хочу. это на меня не похоже, но так и хочется написать.. да хранит вас Бог! Берегите себя. Пишите!
litota_
Nov. 12th, 2012 11:07 am (UTC)
Дзякуй, Вера!
dalahlad
Nov. 12th, 2012 10:58 am (UTC)
Добрай дарогі!
litota_
Nov. 12th, 2012 11:06 am (UTC)
Дзякуй
kolchyn
Nov. 12th, 2012 11:14 am (UTC)
Удачы!
litota_
Nov. 12th, 2012 11:19 am (UTC)
Дзяк )
zyvy
Nov. 12th, 2012 12:11 pm (UTC)
Удачного путешествия и будьте осторожны!
litota_
Nov. 12th, 2012 01:10 pm (UTC)
Дзяк )
(Deleted comment)
litota_
Nov. 13th, 2012 04:51 am (UTC)
Дзякуй )
fotoparad
Nov. 12th, 2012 06:17 pm (UTC)
Крута, Жэня! Малайца. Добра атрымліваецца!

Калюня на другой фотке - гатавальня! :-)))
litota_
Nov. 13th, 2012 04:54 am (UTC)
Дзяк. Думаем, што ты меў на ўвазе пад словам "гатавальня" )
fotoparad
Nov. 13th, 2012 09:29 am (UTC)
Гатавальня
гатовы - п'яненькі :-) сумнымі вачыма на пустыя шклянкі паглядае :-)))
litota_
Nov. 13th, 2012 02:20 pm (UTC)
Эта да )
salej
Nov. 12th, 2012 07:48 pm (UTC)
Вельмі прыемна ізноў бачыць вас тут. З цікавасьцю чакацьму вашыя наступныя гісторыі. У душы я такі ж валацуга, але на справе не наважваюся :). Хай Бог вам шчасьціць у дарозе!
litota_
Nov. 13th, 2012 04:54 am (UTC)
Дзякуй вялікі!
kalipssa
Nov. 12th, 2012 09:26 pm (UTC)
пусть ваши ангелы охраняют вас в пути! удачи! а мы остаемся с нетерпением ждать постов в ленте новостей
litota_
Nov. 13th, 2012 04:55 am (UTC)
Дзякуй, дарагая )
enotzhu
Nov. 13th, 2012 11:48 am (UTC)
добрай дарогi! вельмi чакаю працягу гiсторыi ;)
litota_
Nov. 13th, 2012 02:21 pm (UTC)
Дзякуй!
tim_taller15
Nov. 13th, 2012 01:25 pm (UTC)
Радий знову бачити! Успіхів і тільки добрих зустрічей в дорозі!
litota_
Nov. 13th, 2012 02:21 pm (UTC)
Дяк )
tatiana_avgust
Nov. 15th, 2012 06:32 pm (UTC)
а спонтанный поиск ночлега - это принципиальная позиция, или вы просто не знаете про hospitalityclub.org и couchsurfing.com? Случайные люди могут быть далеко не так интересны и открыты, как "сетевые гостепериимцы".
litota_
Nov. 16th, 2012 06:04 am (UTC)
Как раз наоборот, случайные люди обычно гораздо более интересны, чем каучсерферы. Тот, кто пользуется интернетом, обычно из той же цивилизации, что и мы. И мы не так много можем дать друг дугу. А то, что тот, кто понятия не имеет про существование каучсерфинга, все же приглашает странников к себе домой, уже говорит о многом. Нам интересны именно такие люди. Поэтому и останавливаемся мы в основном в деревнях, где, кстати, каучсерфингом и не пахнет. А в больших городах да, мы иногда останавливаемся у каучсерферов.
litota_
Nov. 16th, 2012 06:06 am (UTC)
Да, и к тому же, мы почти никогда не знаем, где окажемся вечером.
tatiana_avgust
Nov. 16th, 2012 07:45 am (UTC)
с точки зрения "этнографической" вы правы :) Удачного и яркого путешествия!
litota_
Nov. 16th, 2012 09:06 am (UTC)
дзякуй )
( 29 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars