?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Канец

Раніцай 17 красавіка надвор’е не заладзілася. Дождж змяняўся снегам. А той у сваю чаргу пераўтвараўся ў град. На небе – ніводнага прасвету. Але бліжэй да поўдня развіднелася, на небе з’явілася сонца. І снег на гарах ярка заблішчэў.

Сёння роўна год, як мы з усімі рэчамі за плячыма пакінулі дом і адправіліся ў Амерыку з табурэткай. Сёння праз год табурэт памочыць свае ножкі і тым самым атрымае апошні прытулак.

Мы доўга ішлі па краі зямлі, прабіраючыся па слізкіх схілах, пералазячы праз паваленыя дрэвы ды зарасці калючак.

20110417-IMG_9763


20110417-IMG_9722

20110418-IMG_8350

20110418-IMG_8357

20110417-IMG_9773

І нарэшце знайшлі гэтае месца. Вось яно.

20110417-IMG_9744

20110417-IMG_9632

У вадзе плавалі марскія львы, хвалі разбіваліся аб камяні.

20110418-IMG_8443

20110417-IMG_9767

Сёння табурэцік пры парадзе. На ім - наш шлях.
20110418-IMG_8411

Фотасэсія ў апошні раз.
20110417-IMG_9752

20110418-IMG_8403

20110418-IMG_8393

На шляху да гэтага месца мы праехалі аўтаспынам і прайшлі пешшу каля 30 тысячаў кіламетраў, пабывалі ў 14 краінах, вывучылі паўтары новыя мовы, сустрэлі кучу добрых людзей, пазнаёмілі іх з беларускімі народнымі песнямі, знайшлі добрых сяброў.

Я, Ніко, які прытуліў нас ва Ўшуаі, Верасень, нашыя новыя сябры-расіяне, з якімі пазнаёміліся на фестывалі "Вясёлка", Аня і Косця, Калюня.
20110417-IMG_9885

Украінскія і беларускія табурэтнікі: Калюня, я, Верасень, Аліса.
20110417-IMG_9864

Вось такой чырвонай нітачкай мы пратапталі Амерыку.
20110417-IMG_9815

20110417-IMG_9807

Падсумоўваць можна яшчэ доўга. Безумоўна, змяніліся мы. Але дакладна і тое, што змяніліся тыя, каго я пакінула ў Беларусі. Відаць, мне для асэнсавання ўсяго спатрэбіцца час.

20110418-IMG_8389

20110417-IMG_9797

Гэтая экспедыцыя расставіла ўсё па-месцах. Беларуска Віка Малаева, якая пачынала шлях разам з намі, ужо больш за год жыве ў Нью-Йорку. З беларусам і нашым "капітанам" Кірылам мы праехалі разам невялікую частку ЗША і яшчэ меншую Коста-Рыкі. Увесь астатні час мы падарожнічалі асобна. У канцы вандроўкі нашыя шляхі так і не сышліся. Мы ўсталявалі беларускі зэдлік разам з Калюнем і Алісай на беразе праліва Бігля. Кірыл разам з Лёнем - маленькі табурэцік, які насіла Лёніна дачка Магдалена (свой украінцы згубілі),  на беразе праліва Дрэйка.


 




Расійскі і літоўскі зэдлікі знайшлі пакой непадалёк ад нашага.


З-за сумных падзеяў у Беларусі, нам было не да вялікіх подзвігаў. Зэдлік з гомельскай кухні застаўся з іншага боку планеты на краі свету. А мы – назад дадому. Пачаўся новы адлік.

20110418-IMG_8434

...Fin

Principio...
 

Comments

( 150 comments — Leave a comment )
Page 1 of 6
<<[1] [2] [3] [4] [5] [6] >>
tsikhan
Apr. 20th, 2011 11:56 am (UTC)
Урааа!!!! Малайцы!
litota_
Apr. 22nd, 2011 09:09 pm (UTC)
ураааа! :)
barilotti
Apr. 20th, 2011 11:59 am (UTC)
Добрай дарогі!
litota_
Apr. 22nd, 2011 09:10 pm (UTC)
дзякуй. табе таксама ў хуткім часе :)
toxaby
Apr. 20th, 2011 12:06 pm (UTC)
молодцы!
litota_
Apr. 22nd, 2011 09:12 pm (UTC)
дзякуй)
n_mancewich
Apr. 20th, 2011 12:11 pm (UTC)
Урааааа!!!! Добрай і хуткай дарогі дадому :)
litota_
Apr. 22nd, 2011 09:13 pm (UTC)
дзякуй))
alex19581958
Apr. 20th, 2011 12:11 pm (UTC)
Віншуем!
Віншуем, чакаем!
litota_
Apr. 22nd, 2011 09:14 pm (UTC)
Re: Віншуем!
дзякуем :)
viershnick
Apr. 20th, 2011 12:12 pm (UTC)
файна!
ex_krywal
Apr. 20th, 2011 12:14 pm (UTC)
клёва
цікава, ці зможаце вярнуцца да чагосьці кшталту мінулага жыцця
gloka_ja_kuzdra
Apr. 20th, 2011 12:14 pm (UTC)
Шчаслівага вяртання дадому!
Кожны раз, калі еду дадому на свой Партызанскі праспект, праязджаю ля вашага дома і ўспамінаю той кватэрнік :) І думаю: о, з гэтага будынка адправіліся ў падарожжа вялікія людзі :)
litota_
Apr. 23rd, 2011 02:12 pm (UTC)
ооо :))
дзякуй )
rutheania
Apr. 20th, 2011 12:19 pm (UTC)
Табурэт такi прыгожы напрыканцы:)

Лёгкай дарогi дадому вам!
litota_
Apr. 23rd, 2011 02:13 pm (UTC)
ага :)
дзякуй!
zenona
Apr. 20th, 2011 12:20 pm (UTC)
Хе нові вітання :) легкої дороги додому :)
litota_
Apr. 24th, 2011 09:56 am (UTC)
shche raz diakuju )
skryppa
Apr. 20th, 2011 12:22 pm (UTC)
Дык што, усё?
litota_
Apr. 20th, 2011 12:44 pm (UTC)
усё яшчэ толькі пачынаецца :)
(no subject) - skryppa - Apr. 20th, 2011 12:53 pm (UTC) - Expand
burbalka
Apr. 20th, 2011 12:30 pm (UTC)
прыкольна.
anka_partyzanka
Apr. 20th, 2011 12:30 pm (UTC)
вiншую з новым пачаткам))
litota_
Apr. 26th, 2011 02:51 am (UTC)
дзякуй :)
ryzhkou
Apr. 20th, 2011 12:37 pm (UTC)
клёва
kolchyn
Apr. 20th, 2011 12:50 pm (UTC)
Віншую, і добрай дарогі!
litota_
Apr. 26th, 2011 02:52 am (UTC)
дзякуй :)
Page 1 of 6
<<[1] [2] [3] [4] [5] [6] >>
( 150 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars