Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Fin del Mundo, альбо Табурэт не патрэбны

Ах! Табурэтка! Апынуўшыся са зламаным зэдлікам у руках, мы селі ў грузавік, які яго пераехаў. Захоплены кіроўца, які толькі што падабраў двух грынаў-музыкантаў, засыпаў нас пытаннямі.

- Іграеце музыку?

Мы толькі і змаглі, што вяла кіўнуць галавамі. Усміхацца мы не маглі. У галаве – толькі думкі пра тое, што 11 месяцаў цягнулі гэтую табурэтку, а зараз яе няма. Спустошанасць і няведанне, што рабіць зараз.

Калі мы выйшлі з машыны, апынуліся ў вёсцы, дзе кожная сям’я займаецца дрэваапрацоўкай. Там нам тут жа табурэтачку рэанімавалі. Жалезныя шурупы пранзілі цела нашай драўлянай сяброўкі і яна зноў стала падобная на саму сябе.

20110303-IMG_7784

20110303-IMG_7783

20110303-IMG_7792

Аднак праз пару дзён зноў стала развальвацца. Тут за справу ўжо ўзяліся мы з Верасьнем, узброіўшыся клеем, свердзелам ды іншымі прыладамі. Праз некалькі дзён на зэдліку, хоць і асцярожна, але можна ўжо было сядзець.

Гэтае здарэнне дала нам штуршок яшчэ раз і ўжо больш глыбока падумаць пра сэнс падарожжа, пра сэнс табурэткі.

Усё падарожжа мы кудысьці спяшаліся, даганялі даты, выконвалі тое, што калісьці прыдумаў Лёнька. Але прыйшло разуменне, што больш важна зразумець, чаго хочаш менавіта ты. І рабіць гэта. Заставацца там, дзе запрашаюць; ехаць туды, куды захацелася; быць з тымі людзьмі, з якімі хочаш. І табурэт для гэтых мэтаў зусім непатрэбны. Але фінал у гэтай гісторыі ўсё ж павінен быць.

Так мы апынуліся на краі свету, адкуль не вядзе ніводная дарога, як толькі тая, якая прывяла нас сюды. Іншага шляху няма, толькі назад. Год бадзянняў ад берага да берага, шматлікія перасячэнні горных ланцугоў выматалі нас. І ва Ўшуаю мы прыехалі прыкладна ў такім настроі.

Fin del Mundo - канец свету, альбо край зямлі.
20110413-IMG_8229

Ці ў такім.

20110413-IMG_8236

З аднаго боку, мы былі вельмі стомленымі. З іншага, мы радаваліся, што ўсё заканчваецца.

За апошнія 20 год вёска Ушуая вырасла ўдвая і стала горадам. Сёння тут развіваецца турызм. Штогод адсюль адпраўляюцца караблі з навукоўцамі ў Антарктыду. А былі часы, калі сюды ніхто не саваўся. Што рабіць у такім холадзе? Таму і пабудавалі тут турму для самых злосных злачынцаў. Кіламетры і кіламетры вакол нічога няма. Нікуды не збяжыш. А паспрабуеш - замерзнеш.

20110414-IMG_8243

Потым улады Аргентыны аб'явілі Ушуаю зонай вольнага гандлю. І пайшло-паехала. Эміграцыя пацягнулася сюды не толькі з Аргентыны і краінаў-суседак, але і з усяго свету. Неяк тут сеў на мель карабель з паўтысячай італьянцаў. Некалькі месяцаў яны чакалі, пакуль прыплыве новы карабель і забярэ іх. А калі карабель прыплыў - ніхто з італьянцаў не захацеў вяртацца на радзіму. І не дзіўна.

20110414-IMG_8240

Заробкі тут у 3-4 разы большыя, чым у сярэднім па Аргентыне. Але і кошты не адстаюць. Ва Ушуаі з-за клімату нічога не вырошчваюць, таму ўсё завозяць фуры і грузавыя самалёты. Аўтаматычна вырастаюць і кошты. Але з заробкам у 3-4 тысячы баксаў у месяц тут сабе можна дазволіць усё.

20110413-IMG_8215

Мы правялі больш за тыдзень у гэтым гарадку, слухаючы бясплатныя канцэрты Маскоўскага сімфанічнага аркестру, гуляючы ў гасцях, выязджаючы на шашлыкі, выступаючы ў жывым эфіры мясцовага радыё і захапляючыся неверагоднымі пейзажамі.

20110415-IMG_8254

20110415-IMG_8285

20110417-IMG_9619

20110413-IMG_8237

20110413-IMG_8214

20110413-IMG_8210

20110413-IMG_8211

20110413-IMG_8202

20110413-IMG_8201

20110413-IMG_8198

20110413-IMG_8193

20110413-IMG_8181

20110413-IMG_8171

20110413-IMG_8163

20110413-IMG_8162

20110413-IMG_8152

20110413-IMG_8159

20110413-IMG_8191

Канец зусім блізка.
Tags: argentina, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 35 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →