Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Патагонія. На край свету

Учора апошні раз мы начавалі на вуліцы. Цяпер вятры сталі невыноснымі, а тэмпература ўначы блізіцца да нулю. На вуліцы не паспіш – трэба разрульваць начлег у хатах. А за час падарожжа па трапічнай частцы Аргентыны, мы ўжо адвыклі ад гэтага.

Начавалі – гучна сказана. Спалі мы на аўтазапраўцы ўсяго тры гадзіны. А трэцяй ночы наш кіроўца фуры працягваў свой шлях на Поўдзень Патагоніі. І мы разам з ім. Аўтаспын у Патагоніі – проста казка. Адлегласці паміж гарадкамі – велічэзныя. Паміж імі – нічога, скрозь адны пампасы, ссохлая трава. А ноччу пад колы аўтамабіляў выскакваюць сотні трусаў. Раніцай – уся дарога ў крыві. Паабапал пасуцца сваякі ламаў – гўанакі.

20110405-IMG_8072

Шчыльнасць насельніцтва ў Патагоніі – усяго 2 чалавекі на кіламетр квадратны. Клімат тут непрыгодны для жыцця. Аднак здабыча нафры ўсё ж прымусіла некаторых амерыканцаў атабарыцца тут.

20110406-IMG_8080

Раніцай мы з Верасьнем і Калюнем выйшлі на трасу. Тэмпература не сказаць, каб вельмі нізкая, але вецер прадзімае наскрозь. Выстаўляеш руку з пальцам, а яе зносіць назад. Ды і сам з цяжкасцю трымаешся на зямлі. Кажуць, тут вецер нават машыны часам пераварочвае. Рэдкія аўтамабілі, што праязджаюць паўз нас, не спыняцца. Кіроўцы толькі разводзяць рукамі.

Раптам дзесьці на гарызонце замаячыла знаёмая фігура – «Жыгулі». Крэхчучы і кульгаючы, машына спынілася каля нас. Вось ён, гэты аўтамабіль, які завязе нас на край свету – у самы паўднёвы горад Ушуаю.

20110405-IMG_8051

Неўзабаве дарога ўпёрлася ў ваду. Перад намі быў той самы Магеланаў праліў, па якім калісьці дзядзька Магелан абплываў Паўднёвую Амерыку. За пралівам – архіпелаг Вогненная Зямля. Пабачыўшы на востраве мясцовых індзейцаў, якія сядзелі голымі, а грэліся толькі абмазваючыся тлучам цюленеў і палячы вогнішчы, Магелан назваў гэтую невядомую дагэтуль зямлю – Дымнаю. Потым яе перайменавалі ў Вогненную.

20110405-IMG_8055

20110405-IMG_8058

20110405-IMG_8061

Калі паром перавёз нас на той бок, мы пабачылі сапраўдны агонь, які вывяргала зямля. Тут, на Т'ерра дэль Фўэга, здабываюць газ. І ён, вырываючыся з недраў зямлі, станновіцца вечным агнём.

Усяго на востраве – каля 250 тысячаў жыхароў. Асноўны іх занятак – здабыча газу і жывёлагадоўля (тут разводзяць авечак і гўанакаў).

Чым больш на Поўдзень – тым больш мяняецца клімат. Па-ранейшаму холадна, але вецер не такі моцны, яго спыняюць горы. Паціху сталі з'яўляцца дрэвы, рэчкі, азёры.

20110406-IMG_8126

20110406-IMG_8091

20110406-IMG_8095

20110406-IMG_8096

20110406-IMG_8100

20110406-IMG_8102

20110406-IMG_8103

20110406-IMG_8119

На «Жыгулях» мы так і не даехалі да Ушуаі. Спачатку пасярод кіламетраў і кіламетраў нічога ў машыны скончыўся бензін. Зганяўшы на траку ў бліжэйшы горад за 30 кіламетраў, кіроўца прывёз паліва, і мы зноў рушылі. Аднак ужо ў трыццаці кіламетрах ад Ушуаі ў нас адвалілася кола.

20110405-IMG_8075

20110406-IMG_8132

20110406-IMG_8135

І мы развіталіся з гаспадаром "Жыгулі" ды застопілі апошнюю ў гэтым падарожжы фуру. Так мы прыехалі самы паўднёвы горад планеты, на край свету – Ушуаю.

20110406-IMG_8148
Tags: argentina, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments