Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Праз 40 год

 
Гэтая фотка зробленая дзесьці ў 1971 годзе. На ёй – французы Гай і Нікі ў Балівіі. Гэтую пару мы сустрэлі ў Бразіліі на востраве Ітапарыка праз 40 год. Састарэлыя Гай і Нікі расказалі нам, што з 1968 па 1971 год здзейснілі амаль такое ж падарожжа, як і мы. Аўтаспынам, пешшу і амаль без грошай. З Канады да Бразіліі. І скончылі свае прыгоды ў Сан-Паўло, дзе ў іх нарадзіўся сын.

guy_nicky

Пасля таго, як Гай вярнуўся на радзіму, яго судзілі за тое, што хаваўся ад войска. Затым ляжаў у вар’ятні, таму што, як ён зараз кажа, “быў не такі, як усе”. Пасля працаваў журналістам у розных краінах. Вывучыў кучу моваў. А цяпер паўгады яны з Нікі (якую Гай, дарэчы, дагэтуль назвае сяброўкай, бо яны так і не ажаніліся) жывуць у палацы ў маленькай вёcачцы на беразе мора у Францыі, а паўгады – у Бразіліі, дзе калісьці скончылі сваё падарожжа.

Гай сёння
164307_144575738931810_100001381553264_278750_7289810_n

А гэта мы праз 40 год у тым жа Сан-Паўло выступаем у медыцынскім цэнтры перад дыябетыкамі. Штотыдзень ім мераюць ціск і бяруць аналіз крыві. Спадзяюся, што некалькі беларускіх песень сфарбавалі для іх чарговыя і напэўна не самыя прыемныя працэдуры.

20110228-IMG_7705

20110228-IMG_7712

А гэта мы ўжо выступаем у доме прыстарэлых Сан-Паўло. Сюды, як і ў папярэдні медыцынскі цэнтр, нас прывяла Анжэліка, якая прытуліла нас з Верасьнем на ноч. Анжэліка – напалову японка. Аднак па-японску гаворыць вельмі слаба. Ды і тое, толькі дзеля таго, каб мець магчымасць размаўляць са сваёю 98-гадоваю бабуляю, якая зараз знаходзіцца ў гэтым доме прыстарэлых і зусім не размаўляе па-партугальску.

20110228-IMG_7720

Я першы раз была ў доме прыстарэлых. Скажу праўду – не самае прыемнае месца, што мне даводзілася бачыць. Многія з пастаяльцаў не могуць самастойна хадзіць, есці. Шмат каму даводзіцца прыкладаць вялізныя намаганні, каб хоць штосьці прамовіць.

Бабуля Анжэлікі не адразу пазнае сваю ўнучку. Яе вочы глядзяць кудысьці скрозь. Аднак, пачуўшы нашыя песні, рукі бабулі пачынаюць пахлопваць па каленках, а ногі, якія, відаць, ужо даўно самастойна не ступалі па зямлі, уздымаюцца над гэтаю самаю зямлёю ў такт нашым песням.

20110228-IMG_7717

На развітанне бабуля прашаптала нам штосьці па-японску. “Яна сказала: “Я ўсё зразумела”,” – патлумачыла нам Анжэліка.

Анжэліка паабяцала бабулі, што да канца года вывучыць японскую, бо налета ўпершыню збіраецца ў падарожжа на гістарычную радзіму.

З Сан-Паўло мы рванулі да мяжы з Аргентынаю ў гарадок Фос до Ігўасу. Аднак аргентынская амбасада, дзе мы планавалі зрабіць візы, узяла сабе адпачынак з-за карнавалу, які як раз адбываўся ў Бразіліі ў гэтыя дні. І мы завіслі тут на некалькі дзён.

Фос до Ігуасу – горад, які знаходзіцца на мяжы трох краінаў. Нават дарожныя знакі тут паказваюць: налева – Аргентына, прама – Парагвай. Межы гэтых трох краінаў праходзяць па двух рэчках: Парагвай і Ігўасу. У свеце ёсць яшчэ толькі адно месца, дзе ў кропцы, у якой адна рака ўпадае ў другую, межы трох краінаў.

20110311-IMG_7934

Пакуль чакалі адкрыцця амбасады, вырашылі схадзіць на вадаспады, якімі славіцца рака Ігўасу.

20110309-IMG_7830

20110309-IMG_7927

20110309-IMG_7914

20110309-IMG_7874

20110309-IMG_7853

20110309-IMG_7925

20110309-IMG_7895

20110309-IMG_7902

20110309-IMG_7890

20110309-IMG_7846

20110309-IMG_7841

20110309-IMG_7864

20110228-IMG_7728

А хутка ўжо і візы былі зробленыя, і мы на гарадскім аўтобусе з аргентынскімі нумарамі выехалі з Бразіліі.

Прыпынак. З тэлевізарам. Па якім, вядома ж, - футбол.
20110306-IMG_7820

А гэта хлопчык з парагвайскай сям'і, у якой мы ўпісваліся ў Бразіліі. Вельмі беднай, але вельмі гасцінанай.
20110305-IMG_7813

mapabrazil
Tags: brazil, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments