Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Што застанецца, калі не застанецца табурэткі?

Адна з нешматлікіх і асноўных умоваў нашай творчай экспедыцыі – аднесці табурэтку з беларускай кухні да акіяну. Нездарма ж нашае падарожжа называецца “З табурэтам да акіяну”. Аднак цэлы год вандраваць са старэнькім драўляным зэдлікам і захаваць яго, не так проста.

Табурэт у ньюйоркскім метро
vlad
 
Асноўная небяспека, якая чакае нас на кожным кроку, - забыць табурэт. Мы забывалі яго ў крамах і кавярнях. Потым даводзілася ўзгадваць, дзе ты быў, і вяртацца ў пошуках зэдліка. Аднойчы Кірыл ужо выехаў з Панамы, каб сесці на карабель, які мусіў адвезці яго ў Калумбію. І раптам узгадаў, што забыў табурэт. Давялося вяртацца і адкладаць падарожжа ў Калумбію.
 
Табурэт у Панаме
20101023-IMG_6579

Кожны раз, вырушаючы ў шлях, мы нагаваем адно аднаму: “Не забудзь табурэтку”. Бо што застанецца, калі не застанецца табурэткі?
 
Зэдлік і журналісты амерыканскай газеты "Новое русское слово"
40870_442794704332_822654332_4977570_3495128_n

Гэта не проста мэбля, а наш сімвал свабоды. У Беларусі, дзе выкладчкі універсітэтаў баяцца размаўляць са студэнтамі пра палітыку, дзе журналісты не могуць казаць праўды, ледзь не адзіным месцам свабоды, з’яўляецца кухня. Тут, на гэтай плошчы свабоды, седзячы на сваіх зэдліках, людзі могуць шчыра размаўляць пра што заўгодна. І марыць: прызнацца ў каханні, змяніць прэзідэнта, звольніцца з працы, паехаць да акіяну.

1

І вось мы ўзялі гэты зэдлік з гомельскай кухні, і панеслі яго да акіяну. Каб усталяваць яго там, як нашую статую свабоды. Каб потым хтосьці мог сесці на яго, глядзець на шумныя хвалі і адчуваць сябе свабодным.
 
1 (3)

Балівійскія дзеткі і беларускі зэдлік
20110109-IMG_6879

Менавіта таму, кожны раз пакідаючы табурэтку ззаду ў пікапе, трымціць сэрца, і штохвіліну мы азіраемся ў люстэрка машыны, каб упэўніцца, што зэдлік яшчэ там.
 
21

Чарговая небяспека – не зламаць табурэтку. Першую траўму наш зэдлічак атрымаў яшчэ ў Нью-Йорку. Ён упаў з кірылавага заплечніка, і адвалілася крышка. Тады Кірыл прыклеіў крышку і табурэт працягнуў падарожжа да акіяну.

Табурэт у Мексіцы
7

Наступны раз крышка адвалілася ў Перу, калі аўтобус, у якім мы ехалі, рэзка павярнуў, і зэдлік зноў упаў. Паўмесяцы мы вазілі яго, як інваліда, пераматанага скотчам, пакуль не знайшлі клей і зноў не адрамантавалі.

1 (2)

Мы вельмі ганарыліся нашым табурэцікам, зробленым з сасны без ніводнага цвіка. Перадбачліва пафарбаваны лакам яшчэ перад стартам, ён апынуўся самым моцным з усіх трох зэдлікаў, якія павандравалі да акіяну.

Тры зэдлікі сабраліся на фестывалі ў Альбукерке
20100808-IMG_3971

Расійская табурэтка згубіла сваю дэвэпэшную крышку яшчэ ў Гандурасе, размокнуўшы ад трапічных ліўняў. Давялося прымацоўваць да ножак новую крышку. У Аргентыну расійскі табурэт заехаў ужо без адной ножкі.
 
dsc_2486

Украінскую табурэтку чакала тая ж наяўдача з размоклай крышкай у Бразіліі. І яе таксама абнавілі. Аднак не прайшло і тыдня, як зэдлік згубіўся разам з усімі рэчамі ўкраінца Сяргея, якія выпалі з багажнага аддзялення аўтобуса.

4

Гэта чацвёртая табурэтка, якую Лёня нясе да акіяну
3

2

І вось няўдача дабралася і да нашага табурэціка. За месяц да канца экспедыцыі яе раздавілі колы шматтоннага грузавіка.

20110303-IMG_7772

Дык што ж застанецца, калі не застанецца табурэткі?
 
20110303-IMG_7774
Tags: photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 20 comments