Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Выпрабаванне трапічнай сельвай

Эквадорскіх джунгляў нам было мала, і з беласнежныхсольных саляраў нам захацелася ехаць праз балівійскую сельву на Амазонку. Зірнуўшы на карту, мы прыкінулі, што выбірацца з Балівіі ад Ла-Пасу будзем прыкладна два дні. Аднак літоўка Вайда, адправіўшы свайго хлопца П’ера дадому ў Францыю і далучыўшыся да нас з Вераснем і Калюнем, чамусьці была іншай думкі. “Вы вялікія аптымісты,” – сказала яна. – “Тыдзень, не менш”. У выніку, праз балівійскія джунглі мы прабіраліся 8 дзён.

20110123-IMG_7303

20110123-IMG_7300

Асфальтаваная дарога скончылася амаль адразу пасля Ла-Пасу. Мы з’ехалі з гор па самай небяспечнай дарозе ў свеце (аднак, скажу я вам, сустракаліся на нашым шляху дарогі і пакручэ :)) ды апынуліся ў джунглях (пура сельва, як тут кажуць). Чарговая ноч застала нас у гарадку Сапеча. Мясцовы такіст на нашае “пісо, тэча і но тэнэмос дынэра” (падлога, дах і няма грошай) адрэагаваў вельмі хутка. Ужо праз пяць хвілінаў мы стаялі пад дахам, а гаспадар Віктар цягнуў з хаты падаўжальнік, каб правесці ў наш прытулак святло.

Віктар пераехаў з Лапасу ў Сапеча каля 20 год. Зрэшты, як і ўсе тут. Дарозе, па якой мы едзем, усяго 25 год. Яе праклалі ў джунглі ў 1985 годзе. Тыя, хто прыязжаў на будову, тут і застаўся жыць.

20110126-IMG_7422

У Віктара ў двары растуць какосы, манго, ачачаіру, карамболь, апельсіны... Ён лоўка ўзбіраецца на дрэва і дае нам поўныя жмені дзіўных фруктаў, назву якіх цяжка запомніць.

Віктар расказвае, што зараз лепш не ехаць той дарогай, якую мы выбралі. Гэтыя месяцы – сезон дажджоў, дарога нізкая і неасфальтаваная. Яе размывае і транспарт трапляе ў пастку на некалькі тыдняў. Рэйсавыя аўтобусы нават бяруць з сабой ежу на такі выпадак. Аднак мы праехалі надта шмат, каб вяртацца. Ды і гэта ж Амазонія, тут мусіць быць так, мы іншага і не чакалі.

20110123-IMG_7311

20110123-IMG_7306

Дарога станавілася ўсё горшай. Шлях выматваў. Пастаянная змена надвор’я – то трапічныя залевы, то сонечнае пекла; камары. Мы станавіліся ўсё больш падобнымі да дзікіх абізян. З кожным днём мы праязджалі ўсё меншую і меншую адлегласць. Скончылася тым, што на шосты дзень мы праехалі ўсяго 30 кіламетраў і сталі.

20110121-IMG_7294

Быў абедзенны час, і Вайда захацела есці. Дарога маленькай сцяжынкай зварочвала ў джунглі. Сярод дрэваў загубіўся драўляны знак, на якім было напісана: “Камунідад Сан-Пэдра”. І карта: 8 хат і школа.

Тое, што на гэтым забытым богам хутары можна купіць паесці, мы сумнявалія. Да таго ж, пошукі ежы маглі заняць у нас шмат часу. А мы з Вераснем і Калюнем хацелі да цемнаты праехаць яшчэ хоць трошку. Аднак Вайда настойвала. У гэты момант паўз нас на веласіпедзе праехаў мужчына з залепленым, як у пірата, вокам. На нашае пытанне, ці можна паесці ў гэтым камунінадзе, веласепідыст станоўча кіўнуў галавою. І мы здаліся.

Дарога да Сан-Пэдра заняла каля 15 хвілінаў. У двары забрахаў сабака і да нас выйшаў хлопчык год чатырнаццаці.

- Дзе тут можна паесці?
- Нідзе.
- А крама тут ёсць?
- Няма. Гэта маленькая вёска.

20110125-IMG_7397

Мы засталіся стаяць, схаваныя сярод трапічных дрэваў. Нас атакавалі камары. Раптам мы пабачылі таго самага дзядзьку з пірацкім вокам.

- Дзядзечка, дык дзе ж тут можна паесці?
- Зараз, зараз усё будзе. – і ён павёў нас за сабою. Аднекуль узяліся дзеці, дзядзька штосьці ціха ім шапнуў і тыя хуценька прынеслі для нас крэслы. Наступная, апранаючы фартук, выйшла жанчына.

20110125-IMG_7406

Пакуль мы сядзелі пад грэйпрутавым дрэвам і жавалі апалыя спелыя плады, а Калюня забаўляў мясцовых дзяцей, жанглюючы гэтымі ж грэйпфрутамі, жанчына вярнулася, трымаючы ў руцэ жывую курыцу, якая безвынікова справабава вырвацца з моцных рук гаспадыні.

20110125-IMG_7389

Праз гадзіну мы ўжо сядзелі ў маленькай драўлянай хаце, хаваючыся ад дажджу і ўмінаючы за абедзьве шчакі свежапрыгатаваную курыцу з рысам і платанамі.

Усе жыхары вёскі – а гэта 8 сем’яў, прыехалі з суседняга гарадка Рэес са шасцітысячным насельніцтвам таксама, калі будавалі дарогу. Нашая новая знаёмая, хоць і мае хату ў Рэесе, жыве ў гэтай дзіравай хіжыне ўжо каля 20 год. Кажа, Рэес для яе надта вялікі.

20110125-IMG_7414

20110125-IMG_7404

20110125-IMG_7391

Вядома, у гэты дзень мы ўжо нікуды не паехалі. Наш аднавокі веласіпедыст аказаўся старастам вёскі і выдзеліў нам для начлега школу.

20110125-IMG_7386

20110125-IMG_7417

Дарэчы, калі мы за дзень да гэтага патрапілі ў той самы Рэес, не паверылі сваім вачам. Джунглі станавіліся ўсё больш густымі, па дарозе трапляліся ўсё больш дзіўныя жывёлы і птушкі. А ноччу незнаёмыя нам насякомыя верашчалі на свой балівійскі лад. Дарогі было ўжо амаль не разабраць, як раптам сярод усяго гэтага перад намі, як аазіс, з’явіўся Рэес.

20110124-IMG_7355

20110124-IMG_7352

Заасфальтаваны акуратны гарадок, дзе амаль няма машынаў, а ўсе жыхары, усіх полаў і ўзростаў, ездзілі на мотаролерах.

Моладзь тут не бухае ў кампаніях, і не сядзіць у парку на спінках лавачак, слухаючы мабільныя. Адзіная забава тут для іх – вячэрнія прагулкі на мотаролерах. Мы спачатку нават не зразумелі, што адбываецца. Уявіце, пад сотню мотаролераў (у асноўным з парачкамі на іх) неспяшаючыся кружаць вакол цэнтральнага парку. Такое відовішча працягваецца некалькі гадзінаў. Затым горад засынае.

20110124-IMG_7371

На адзіны аўтобус, які праходзіць па дарозе, па якой мы ехалі, раз на суткі, заўсёды чарга.

20110124-IMG_7359

Куры ў лядоўні.
20110124-IMG_7327

20110124-IMG_7323
Tags: bolivia, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments