?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Салёны лёд

Тое, што на саланчак Уюні, самы вялікі ў свеце, патрапіць амаль немагчыма, нам расказаў Кірыл. Маўляў, транспарт туды не ездзіць і людзі там не жывуць. Так што мала таго, што туды не даехаць аўтаспынам, дык яшчэ і начаваць не будзе дзе. Свежанькія табурэтнікі літоўка Вайда і француз П’ер, якія толькі месяц назад далучыліся да нас у Перу, заплацілі тураператару па 100 баксаў на чалавека, каб пабачыць высахшае возера, поўнае солі.

Аднак мне так хацелася пабачыць саланчак, што, прапусціўшы засцярогі Кірыла і інфармацыю ад Вайды і П’ера міма вушэй, я пацягнула за сабой Верасня і Калюню. І мы адправіліся аўтаспынам з Качабамбы на Уюні.

20110112-IMG_7095


20110112-IMG_7089

Машыны не спыняліся. Гадзіны тры мы стаялі ў адным месцы, пакуль нарэшце перад намі не стаў пікап. “Я туды не еду, але да бліжэйшага гарадка Аруру за асобную плату магу вас падвезці”, - адказаў вадзіла на маю просьбу. “За асобную плату” ехаць не хацелася і я напрасілася падвезці нас хаця б крыху, пакуль нам падарозе.

Падарозе нам аказалася да Арура. Вылезшы з машыны, кіроўца сказаў, што яны з жонкай таксама едуць на саланчак паглядзець, зрабіць пару фотак. І вяртаюцца дадому. Што можа быць лепш для нас? Нашыя жаданні супалі, а яшчэ і намуціўся транспарт туды і назад. Бо нават, калі б мы даехалі да любой вёскі ля саланчака, тупаць на само возера давялося б паўдні.

Ноч мы правялі ў Арура і раніцай выйшлі на прызначанае месца, каб сустрэцца з учорашняй парачкай і працягнуць шлях на саланчак. Аднак, з’явіўшыся, яны з жалем зазначылі, што да саланчака яшчэ 250км, а грошай на бензін у іх няма. Так што паедзем толькі да возера Поопо.

Аднак і да возера Поопо мы не даехалі. Доўга блукаўшы па пустыні, мы сустрэлі мясцовую жанчыну, якая сказала, што возера высахла. Мы з Верасьнем і Калюнем засталіся стопіць. Нашыя спадарожнікі развярнуліся ў бок Качабамбы.

20110111-IMG_7061

20110111-IMG_7048

Як потым выявілася са словаў мясцовых, возера Поопо не высахла. А вось гэтая рэчка высахла сто адсоткаў.

20110112-IMG_7105

20110112-IMG_7087

Праз нейкі час асфальт на дарозе скончыўся. Яшчэ некалькі гадзінаў мы ехалі, змяняючы грузавікі, і ўсё больш і больш абрасталі пылам. Урэшце рэшт, усе пыльныя, потныя і стомленыя, мы апынуліся пасярод пустыні перад дзвюма развілкамі, дзе за гадзіну не праехала ніводнай машыны.

20110112-IMG_7106

Мы пачалі ўжо думаць, у якім месцы выкапаць яму для начлегу, як перад намі з’явіўся грузавік. Мы глядзелі на кіроўцу, як на выратавальніка. “Дзядзечка, мы едзем на саланчак, але нам бы хоць куды”. “Я таксама еду на саланчак”, - адказаў той. І мы, шчаслівыя, загрузіліся ў пусты кузаў.

20110112-IMG_7124

Мы ехалі і трэсліся доўга. Хутка пяшчаная дарога скончылася і пачалося пяшчанае бездарожжа. Затым у засохлых лужынах пачала віднецца соль. На градках, што праплывалі паўз нас, у акуратных сіметрычных ямках расла лебяда. Сонца села і машына спынілася.

На вуліцы ўжо стаяў індзеец з кокай за шчакой і ўважліва глядзеў на нас.

- Куды вы едзеце?
- Сюды.

Крыху памаўчаўшы, індзеец працягнуў.

- А дзе будзеце начаваць?
- Тут.
- Але тут няма алахам’ента.

Мы азірнуліся. Каля дзесятка разваленых хатаў, пабудаваных з пяску, прыціснуліся да падножжа гары. З першага погляду бачна – месца глухое, дзікае. І тут не тое што алахам’ента, а нават крамы ці школы не знайсці. Скрыпка і гітара заўсёды дапамагалі ў такіх выпадках. І гэты выпадак – не выключэнне. Ужо праз гадзіну ў адной з хатаў вёскі Чуракары мы сцялілі свае дыванкі.

20110113-IMG_7241

- Колькі ў гэтай вёсцы жыве чалавек? – пытаюся я ў нашага новага сябры.
- Поко (крыху), - адказвае той.
- Крыху – гэта колькі: 10, 20, 100?
- Не, - смяецца і пачынае лічыць у галаве. – Восем.

Гэтай ноччу наш кіроўца разам з мужчынскай паловай насельніцтва вёскі (а гэта ўсяго тры чалавекі) мусіць ехаць на саланчак, які схаваўся за гарою, загружаць машыну соллю. Каб потым ачысціць яе, расфасаваць па пакеціках і прадаваць руплівым гаспадыням. Сустрэць світанак на Уюні выклікаліся і мы.

А трэцяй ночы мы выйшлі з хаты. Чыстае неба, не засветленае гарадскімі ліхтарамі, ззяла мільёнамі зорак. Лежачы ў пакуль пустым грузавіку на спіне і назіраючы за незнаёмымі зоркамі паўднёвага паўшар’я мы даехалі да саланчака.

20110112-IMG_7133

Тое, што мы пабачылі, выглянуўшы з-за бартоў машыны, не апісаць ні словамі, ні фотаздымкамі. Мы выскачылі з грузавіка і, пакінуўшы мужчынаў загружацца соллю, пахлюпалі наперад.

20110112-IMG_7139

Маленькі гейзер
20110112-IMG_1369

20110112-IMG_7161

20110112-IMG_1372

Чым вышэй падымалася сонца, тым лепш станавілася бачна. Вакол нас было вялізнае белае возера. Па звычцы, якую набылі яшчэ з дзяцінства, мы акуратна ступалі па паверхні, каб не праваліцца. Аднак пад намі быў не лёд, а соль. І як не скачы, яна не праваліцца. Мы радасна скакалі, безвынікова спрабавалі слізгаць нагамі, падалі на калені і лізалі салёную-салёную зямлю.

20110112-IMG_1453

20110112-IMG_7172

20110112-IMG_7168

20110112-IMG_7174

20110112-IMG_1508

20110112-IMG_1486

20110112-IMG_7198

20110112-IMG_1473

Прыліў
20110112-IMG_1430

20110112-IMG_1407

20110112-IMG_7178

Больш за тры гадзіны мы блукалі па возеры. І калі вярнуліся да машыны, сонца было ўжо высока і, адбіваючыся з усіх бакоў, няшчадна пякло. Мы разумелі, навошта сюды прыязджаць уначы. Працаўнікі заканчвалі загрузку соллю.

20110112-IMG_7216

20110112-IMG_7213

Стомленыя, брудныя, пыльныя, падгарэўшыя на сонцы, сонныя і салёныя, але неверагодна шчаслівыя і задаволеныя, мы раскінуліся ў грузавіку, поўным солі, і рушлі ў адваротны шлях.

20110113-IMG_7230

20110113-IMG_7250

photo by [info]litota_ , [info]susex , [info]verasen 

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
prazerpina
Feb. 12th, 2011 08:02 am (UTC)
wow......
быццам на луне ))
alex19581958
Feb. 12th, 2011 08:28 am (UTC)
А лыжникау там не бачыли?
litota_
Feb. 12th, 2011 08:23 pm (UTC)
polly234
Feb. 12th, 2011 09:39 am (UTC)
дух захватывает от историй и фото
вы такие молодцы!
krasannna
Feb. 12th, 2011 10:55 am (UTC)
як быццам бы снег грузяць: ) як ўсё проста для гандляроў солі, ніякіх затраў на здабачу. структура саляной паверхні класна.
ex_krywal
Feb. 12th, 2011 12:09 pm (UTC)
класна, праўда
daroha
Feb. 12th, 2011 12:11 pm (UTC)
аааааааааааааааааааааа!!!!!!!!!!
milka_kotka
Feb. 12th, 2011 02:07 pm (UTC)
цікава, так незвычайна, супер! вы малайчынкі :)
litota_
Feb. 12th, 2011 08:24 pm (UTC)
дзякуй :)
viershnick
Feb. 12th, 2011 02:29 pm (UTC)
ну гэта ўжо поўны ўлёт!
salej
Feb. 12th, 2011 05:21 pm (UTC)
нарэшце сьвежанькае :)
tovarka
Feb. 12th, 2011 07:08 pm (UTC)
шлюска!читать про ваши путешествия - ни с чем не сравнимое удовольствие! молодец, что так здорово все нам рассказываешь:)
bober_minsk
Feb. 12th, 2011 10:54 pm (UTC)
Обалденно красиво, молодцы вы конечно !
dvornickus
Feb. 13th, 2011 11:03 am (UTC)
Классно!
Хочу увидеть фотку, как вы землю лизали :)))
stebun
Feb. 14th, 2011 12:12 am (UTC)
дзякуй!
(Anonymous)
Feb. 16th, 2011 05:34 pm (UTC)
женя, Вильнюс.
Вы наши герои.
Спасибо, что делитесь с нами.
(Deleted comment)
litota_
Feb. 18th, 2011 10:04 pm (UTC)
cмерч
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars