Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Беларускія Каляды ў балівійскай вёсцы

Дзеці шкрэбліся ў вокны, грукалі ў дзверы і гучна плакалі. “Кьерэмос хугар мас!” (хочам яшчэ гуляць) – крычалі яны. Была амаль поўнач. Мы зачынілся ў школьным класе, які нам выдзелілі пад жыллё на час фестывалю, стомленыя пасля калядаванняў, песняў і гульняў. Мы хацелі адпачыць. Фестываль “Феліс Каляда!” ўдала прайшоў і скончыўся. Толькі яго госці ўсё яшчэ хацелі працягу.

20110108-IMG_1063




У балівійскую вёсачку Карані Пампа, што схавалася ў джунглях паміж гор і дзе жыве каля чатырохсот чалавек, мы прыехалі ў грузавіку ўжо зацемна. Нас высадзілі каля адной з хатаў. Мясцовыя жыхары выйшлі на двор і з цікавасцю разглядалі трох "грынгаў" з інструментамі і табурэткай, якія невядома нашто прыехалі ў гэты забыты богам куток. Не доўга думаючы, мы раскрылі футаралы і сыгралі для індзейцаў пару беларускіх песняў.

20110104-IMG_6825

20110104-IMG_6838

Тут жа нас прытулілі на ноч, а наступнай раніцай павялі да дырыгентаў (дырыжораў, альбо старастаў) вёскі. Хаты дырыгентаў апынуліся ледзь не самымі беднымі ў мястэчку. Нас уважліва выслухалі, з усёй моцы спрабуючы зразумець, чаму мы хочам зрабіць фестываль менавіта ў гэтым месцы. А пасля моцна паціснулі рукі і сказалі: “Дзякуй за падтрымку”. І выдзелілі для жылля і правядзення фэсту самую лепшую пляцоўку - мясцовую школу.

20110105-IMG_6841

Наступныя дні мы рыхтаваліся да фестывалю. На жаль, па незразумелых мне прычынах, акрамя мяне, Верасьня ды Калюні, на фэст ніхто з табурэтнікаў больш не прыехаў. І усе каляды нам давялося рыхтаваць і ладзіць утрох. 




20110108-IMG_6861

Вучылі напісаныя на дошцы словы калядных песняў і запівалі іх мясцовым віно дульсэ.

20110106-IMG_6846

20110106-IMG_6845

Праводзіць нашыя Каляды ў Балівіі было рызыкоўна не столькі з-за моўнай праблемы, колькі з-за ментальнай. Мы баяліся, што мясцовыя не зразумеюць нашых калядак і мы нічога не накалядуем. Таму нашая Калюня-каза пасля песняў і плясак пачынала паміраць, і каб выратаваць казу, гаспадары павінны былі яе чымсьці пачаставаць.

20110107-IMG_1052

Калюня хоць і не капоэйрыст, аднак вырабліваў такія фінты, што ў першай жа хаце нас траіх накармілі смачненным супам. І мы нават пашкадавалі, што паелі перад калядкамі.

20110107-IMG_1046

Аднак далей было не ўсё так проста. У наступнай хаце каза атрымала ад гаспадароў адну цукерку. Ну, хто ж так частуе калядоўшчыкаў? – думалі мы. “Кьеро мас” (хачу яшчэ), - корчыўся ў муках на падлозе Калюня. Так, мы выйшлі з хаты з трыма цукеркамі.

Такім чынам, за вечар мы накалядавалі: тры талеркі супу, тры цукеркі, адну печанюшку, булку, пакет варанай у мундзірах бульбы і кавалак сыру.

20110108-IMG_6867

Наступны дзень пачаўся з гульняў для дзяцей. Мы перажывалі: хто прыйдзе на фэст а дванаццатай? Але дзеці прыйшлі нават раней і выцягнулі нас на двор. Найбольш яны ўпадабалі “Ручаёк”. Некаторыя хлопцы цягнулі за руку аж па дзве дзяўчыны, не задавольваючыся адною. Задыхаючыся, скакалі праз шланг, гуляючы ў “Рыбака і рыбку”. Аднак нават выбыўшы, вярталіся ў кола.

20110108-IMG_1116



20110109-IMG_6954

20110109-IMG_6951

20110109-IMG_6939

20110109-IMG_6894

20110109-IMG_6871

20110109-IMG_6879

20110109-IMG_6959

20110109-IMG_6960

20110109-IMG_6975

Нягледзячы на тое, што выставу праводзіў адзін Калюня з дапамогай Верасня, дзеці рваліся пець і плясаць. А ў канцы нават паміраць. Ды так праўдападобна, што Калюня нават кінуўся рабіць адной дзяўчынцы штучнае дыханне.

20110109-IMG_6969

Затым мы гатавалі боршч у пазычанай ў мясцовых жыхароў каструлі. Ізноў жа баяліся, што сорак літраў прыгатаванага cупу так і застануцца ў каструлі. Аднак госці фэсту ўсё прыбывалі, а Калюня з Вераснем прыцягвалі ўсё новыя і новыя сталы ды крэслы. Госці ўмялі сорак літраў баршчу менш як за гадзіну. Некаторыя па дзесяць разоў прасілі дабаўкі. І сытыя, уселіся слухаць нашыя песні.

Кухня
20110109-IMG_6980

20110109-IMG_6983

20110108-IMG_1132

20110109-IMG_7019

20110109-IMG_7000

20110109-IMG_7023

20110108-IMG_1192

20110108-IMG_1197

Гэта быў першы наш фэст, пасля якога, яго госці не хацелі нас адпускаць.

20110109-IMG_7025

20110109-IMG_7027

Яны, удзячныя, таксама зрабілі нам падарункі.
Людзі там вельмі рэлігійныя. Евангелістаў чамусьці называюць хрысціянамі. А каталікі для іх не хрысціяне, а проста каталікі. На ўсіх малюнках ніжэй не могілкі, як можна падумаць, а цэрквы. На адным нават яшчэ і табурэтка ёсць.

20110109-IMG_7034

20110109-IMG_7031

20110109-IMG_7033

Фота бай Верасень, Жэня, Калюня
Tags: bolivia, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments