Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Пахаванне Дэльфіны

З Лімы ўтраіх з Вераснем і Калюнем мы накіраваліся ў Куска. А з яго – рукою падаць да возера Ціцікака на мяжы з Балівіяю. У Куска вядуць прынамсі дзве дарогі. Адна з іх праз Наска, дзе у асноўным ездзяць усе турысты. Другая, праз малавядомы гарадок Аякуча. Нам, вядома, па апошняй. Да таго ж, казалі, што на дарозе з Наска цяпер, у турыстычны сезон, арудуць злачынцы, якія грабяць цэлыя аўтобусы з турыстамі. І хоць нас таксама папярэджвалі, што асфальт па дарозе праз Аякуча хутка скончыцца, мы рушылі менавіта туды.

20101223-IMG_0248

Першым выпрабаваннем на нашым шляху стаў грузавік, які нас падабраў. У кузаве, поўным пірожных і тартоў, нашыя рукі так і цягнуліся да сладасцяў. Неяк выцерпелі ўсю паездку. І калі кіроўца адчыніў нам дзверы, першае, што мы спыталі, ці можна нам пірожка. Так мы атрымалі кожны па смачненнаму заварному пірожанаму.

20101223-IMG_0223

20101223-IMG_0231

Мы апынуліся ў гарадку, дзе ніхто не хацеў нас падбіраць. Пераначаваўшы на станцыі ўзважвання грузавікоў, раніцай мы зноў рушылі ў шлях. Было 24 снежня. Раство. Усе тусаваліся па сем’ях альбо закупляліся на рынках, машынаў на дарозе амаль не было. А ў нас скончыліся апошнія грошы. І нам было не да свята. Але, як паказвае нашая практыка, як толькі заканчваюцца грошы, пачынаюцца цуды.

Нам спыніўся чарговы грузавік з драўляным кузавам. Кіроўца сказаў, што давязе нас да Аякуча і пасадзіў бедалагаў у кузаў. А там на нашае шчасце, мы знайшлі тры здаравенныя мяшкі з мяшкамі. І палеглі спаць.

Не доўга нам давялося паспаць. Грузавік спыніўся. І яго пачалі загружаць: цэглай, нейкімі каробкамі, яйкамі, персікамі. Весела, папіваючы піва, хлопцы загрузілі наш грузавік так, што для нас там амаль не засталося месца. Так мы рушылі далей, падбадзёрваючы сябе песнямі і паяданнем персікаў і яек.

20101225-_MG_8692

20101225-_MG_8693

Ад горнай дарогі мяне пачало ўкачваць і на чарговым прыпынку я папрасілася ў кабіну. Там, амаль адразу ж заснула. Праз нейкі час машына спынілася. Кіроўца будзіць мяне, тогаючы за плячо. “Бамоса комэр!” (пайшлі есці). “Но кьеро” (не хачу), - яшчэ сонная адказваю я. “Сіга, эста граціс!” (вылазь, гэта бясплатна).

20101225-_MG_8770

Мне было ўсё яшчэ мутарна і я вырашыла праветрыцца. Мы пайшлі за кіроўцам у нейкі дом. Каменныя сцены, каменная халаднючая падлога. Па вуглах на аўчынках сядзяць жанчыны. Адзінае акно заклеенае цэлафанам, з-за гэтага ў памяшканні цёмна і амаль нічога не відаць. Нас таксама садзяць на авечыя шкуры, і з іншага пакою выносяць халодную ежу ў пластыкавым посудзе.

І тут я заўважаю, што ў пакоі стаіць гроб. Каля яго гараць свечы. А жанчыны побач аплакваюць нябожчыка. Мне стала вельмі няёмка і захацелася адсюль выйсці.

20101225-_MG_8743

20101225-_MG_8706

20101225-_MG_8727

20101225-_MG_8735

На вуліцы жанчыны сартыравалі мяса толькі што забітага быка. Мужчыны выгружалі з грузавіка цэглу.

20101224-IMG_0258

20101225-_MG_8719

Нас пачалі распытваць, хто мы, адкуль мы, што робім, дзе начуем. Мы расказалі, што ездзем аўтаспынам, начуем у хатах. За начлег і ежу – спяваем. “Дык заставайцеся сёння ў нас!” – сказаў адзін з мясцовых. “Будзе шмат песень, віна і ежы, а заўтра ўсе разам паедзем на грузавіку ў Аякуча”. Напэўна, толькі гэтага мы і чакалі. Тут жа згадзіліся, выцягнулі з кузава заплечнікі з інструментамі, развіталіся з кіроўцам і ўліліся ў жыццё гэтай маленькай вёсачкі.

20101225-_MG_8791

20101225-_MG_8779

20101225-_MG_8802

20101225-_MG_8788

20101226-_MG_8892

20101225-IMG_0362

20101226-_MG_8903

20101226-_MG_8913

20101225-IMG_0383

Сям’я Такуры племені Чунчо хавала маму, бабулю і прабабулю Дэльфіну. Час ад часу да гробу падыходзілі людзі, сумна глядзелі на ссохлы пажаўцелы твар жанчыны, а потым адыходзілі і спявалі песні разам з намі. Нам адразу ж выдзелілі некалькі шкур авечак і альпакаў, далі выпіць віна і сунулі па дзве жмені лісця кокі.

20101225-_MG_8757

20101224-IMG_0334

20101225-_MG_8737

20101226-_MG_8823

20101225-_MG_8817

20101225-_MG_8807

20101225-_MG_8813

20101225-_MG_8806

20101226-_MG_8828

20101225-_MG_8805

Уся сям’я размаўляе паміж сабой на кечуа. І мы вывучылі некалькі словаў. Напрыклад, “чорны” на кечуа – “яна”. А “белы” – “юра”. “Мужчына” – “харі”, “жанчына” – “ўармі” альбо “пашня”. А вось словаў “дзякуй” і “калі ласка” на кечуа ўвогуле не існуе. Яны папросту непатрэбныя. Хочаш штосьці папрасіць – прасі. Хочаш узяць – бяры.

Амаль да паўночы мы спявалі песні. Некаторыя пазасыналі на шкурах. Роўна а дванаццатай тыя, хто яшчэ не спалі, павіншавалі адно аднаго з Раством. І мы заснулі, накрытыя аўчынкамі і з прысмакам кокі за шчакой.

Назаўтра пад дажджом мы развіталіся з бабуляй Дэльфінай і пад песні на кечуа пра Хрыста пахавалі яе. Тут мы зразумелі, для чаго ўчора грузавік прывёз цэглу. Тут нябожчыкаў не закапваюць, а надбудоўваюць магілу над зямлёю.

20101226-_MG_8818

20101226-_MG_8856

20101225-IMG_0584

20101225-IMG_0564

20101226-_MG_8873

20101226-_MG_8916

20101226-_MG_8889

20101225-IMG_0580

20101225-IMG_0582

20101225-IMG_0560

20101225-IMG_0534

20101225-IMG_0539





20101226-_MG_8899

20101225-IMG_0614

20101225-IMG_0609

20101226-_MG_8921

Потым усе разам вялікаю сям’ёю на тым жа грузавіку, у якім патрапілі ў вёсачку, з тым жа кіроўцам, які апынуўся ўнукам Дэльфіны, паехалі ў Аякуча.

Photo by [info]litota_ , [info]verasen , [info]susex 
Tags: peru, photo, taburet
Subscribe

  • (no subject)

    Амартызатар, ідэнтычны натуральнаму.

  • Які махляр - большы махляр?

    Сустрэліся аднойчы два габрэі... Эмануіл Яфімавіч і Барыс Абрамавіч І вось што выйшла: Выдатнае інтэрв'ю Марыны Рахлей.

  • (no subject)

    Ctrl ego

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 37 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →

  • (no subject)

    Амартызатар, ідэнтычны натуральнаму.

  • Які махляр - большы махляр?

    Сустрэліся аднойчы два габрэі... Эмануіл Яфімавіч і Барыс Абрамавіч І вось што выйшла: Выдатнае інтэрв'ю Марыны Рахлей.

  • (no subject)

    Ctrl ego