?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Эквадор развейвае стэрэатыпы. Вы калі-небудзь думалі, што на экватары холадна і выпадае снег?

20101127-_MG_7817

Гэта я на вяршыне вулкану Пічынча - 4790 метраў вышынёю. Дарэчы, першая горная вяршыня ў маім жыцці. Там, наверсе, захоплівае дух не толькі ад недахопу кіслароду, але і ад віду хмараў пад нагамі, спячага кратара вулкану, горных птушак, якія ядуць пячэнне з рукі.

20101127-_MG_7832


20101127-_MG_7760

20101127-_MG_7827

20101127-_MG_7837

Заўсёды думала, што ўзбірацца на гару цяжка, як цяжка падымацца па доўгай лесвіцы. Аднак апынулася, што фізічнай падрыхтоўкі ў нас хапае, а вось дыхаць на вышыні сапраўды цяжка. Дзве гадзіны пяцьдзесят хвілінаў мы ішлі, караскаліся на Пічынчу. Спачатку адпачывалі на кожным узгорку. Затым, калі пабачылі вяршыню, ісці стала прасцей.

20101127-_MG_7740

20101127-_MG_7764

20101127-_MG_7737

20101127-_MG_7793

Калюня з Оляй на вяршыні Пічынчы ўзнаўляюць дыханьне.

20101127-_MG_7851

Затым павесялелі і зрабілі фотку для мамы.

20101127-_MG_7867

20101127-_MG_7859

У гэты час Марсэль ужо спускаўся з гары.

20101127-_MG_7801

Дарэчы, снег на экватары не толькі на вяршынях гораў. Мы прыехалі ў сталіцу Эквадора Кіта, калі там тэмпература пасля абеду не падымалася вышэй за 15 градусаў. Час ад часу ішоў град. А бывала, вяртаемся з гораду, а дарогу да дому заваліла снегам.

Увогуле, надвор'е тут прыкладна аднолькавае кожны дзень. З раніцы да абеду паліць сонца, а вечарам набягаюць хмары, становіцца холадна ды ідзе дождж. І так кожны дзень.

Аўтастоп у Эквадоры пакуль самы лепшы пасля Гватэмалы. Па дарозе на Кіта нас забраў дальнабой Віктар. Прыехалі ў нейкі маленькі гарадок ужо зацемна. Віктар прапанаваў пераначаваць у яго. Кватэра дальнабоя аказалася як дзве кроплі вады падобная на пакой у матэлі - два ложкі, туалет з душам і старэнькі чорнабелы тэлевізар. І акрамя паўпустых бутэлек ад Кока-колы, больш ніякіх рэчаў.

20101123-_MG_7513

Раніцай мы зайшлі ў мясцовую кавярню. На сцяне там вісела вось такая карціна.

20101123-_MG_7514

Вам нічога не нагадвае? Гаспадыня кавярні не ведае, адкуль у яе гэты твор мастацтва.

Неўзабаве нам спыніўся грузавік без бартоў у кузаве. Падбягаем, глядзім - мужык выйшаў з машыны пассаць. Ну, думаем, значыць, не нам спыніліся. Аднак ссучы мужык маша нам аною рукую: "Siga, Siga!" (Праходзьце, праходзьце!). Неяк прывязалі нашыя рэчы рамянём і паехалі, трымаючыся за гэты рамень, калі заносіла на горных паваротах.

20101124-_MG_7593

20101124-_MG_7605

20101124-_MG_7587

А вы, дарэчы, ведалі, што на экватары, мала таго што неверагодна горача (сонца тут найбліжэй да зямлі і а поўдні падымаецца роўна над галавою), дык яшчэ і суха? Тут сапраўдная пустэля з кактусамі, калючкамі і алоэ.

20101124-_MG_7627

20101124-_MG_7621

Але гэта, вядома ж, толькі частка Эквадорскага клімату. Акрамя халодных і снежных гораў ды гарачай і сухой пустэлі, тут ёсць і душныя ды вільготныя джунглі.

Пасля еўрапеізаванай і амерыканізаванай Калумбіі, Эквадор парадаваў вялікай колькасцю індзейцаў. Да таго ж, у нацыянальных строях.

20101123-_MG_7546

20101123-_MG_7542

20101123-_MG_7539

20101123-_MG_7533

20101123-_MG_7549

20101123-_MG_7526

20101123-_MG_7528

У мінулую нядзелю ў Эквадоры праходзіў перапіс насельніцтва. Ніхто, акрамя перапісчыкаў, міліцыянтаў, пажарнікаў і супрацоўнікаў хуткай дапамогі, не меў права выходзіць на вуліцу. Не працавала ніводная крама, не хадзіў грамадскі транспарт. Уся краіна - як пасля апакаліпсісу - пустыя бязлюдныя вуліцы. А дванаццатай да нас завіталі перапісчыкі. На нашае здзіўленне, тут перапісваюць не толькі эквадорцаў, але і замежнікаў, так што дзяўчаты перапісалі не толькі гаспадароў кватэры, але і нас з Верасьнем.

20101129-_MG_7912

Пазначылі ўсё - нацыянальнасць, узрост, адукацыю... Праўда на графе "раса" крыху запнуліся. "Бланка?" - уважліва гледзячы на мяне запытала перапісчыца. "Покіто роха", - сказала я, паказваючы свой абгарэлы на эквадорскім сонцы твар. Так што цяпер, згодна з афіцыйным перапісам насельніцтва, у Эквадоры жыве прынамсі два Беларусы.

20101125-_MG_7698

20101125-_MG_7648

Эквадорцы ганарацца, што неяк да іх заязджаў сам Хуан Пабло другі.

20101125-_MG_7687

20101201-_MG_7917

20101125-_MG_7651

Мужчыны працуюць.

20101205-_MG_7938

20101127-_MG_7900

Аддавала скрыпку на рамонт мясцоваму майстру - сеньёру Оліво.

20101202-_MG_7933

20101126-_MG_7728

Учора з Верасьнем і Алісай выехалі з Кіта ў бок Перу. Нас падвезла Марыя з дачкой Рэнатай. Жывуць яны каля таго самага вулкану Тунгураўа, пра вывяржэнне якога днямі напісалі многія СМІ. Насамрэч вулкан не пачаў толькі што вывяргацца. Колькі Марыя сябе памятае, вулкан заўсёды быў актыўным, і ў ясны дзень можна пабачыць не толькі дым і попел, але нават полымя. Ніколі не думала, што ля актыўнага вулкану можна жыць. Але гэта так. Мясцовыя ўжо звыкліся да такога.

20101207-_MG_7965

Марыя запрасіла нас да сябе пераначаваць, а заадно і звазіла нас да сваіх сяброў індзейцаў, якія жывуць літаральна пад вулканам.

20101206-_MG_7941

Пакуль даехалі, зусім сцямнела. Мы выпілі прыгатаванае гаспадыняю какао, адзелі понча і пайшлі слухаць вулкан. Напэўна, самае неверагоднае, што мне даводзілася чуць за сваё жыццё. Стаім у поўнай цемры, паўз нас ціха праплывае туман. І дзесьці там, у ім хтосьці невядомы і вялікі разьдзімае велічэзнае вогнішча.

Comments

( 24 comments — Leave a comment )
dm_dmitriev
Dec. 6th, 2010 03:48 pm (UTC)
ах... вельмі крута!!! :)
Жэка, вы крутыя :)
litota_
Dec. 6th, 2010 05:36 pm (UTC)
ты тожа нічога :)
(Deleted comment)
polly234
Dec. 6th, 2010 04:07 pm (UTC)
дух захватывает от ваших картин и репортажей
ex_krywal
Dec. 6th, 2010 04:33 pm (UTC)
а што са скрыпкай?
litota_
Dec. 6th, 2010 05:35 pm (UTC)
душа сышла ў пяткі
ex_krywal
Dec. 6th, 2010 05:39 pm (UTC)
ад перападаў ціску і вільготнасці?
а майстар дапамог?
litota_
Dec. 6th, 2010 05:42 pm (UTC)
ад чаго, ня ведаю. з другой спробы патрапілі да майстра, які ведае, дзе душа ў скрыпкі. Усё паправіў. Толькі ці надоўга?
ex_krywal
Dec. 6th, 2010 05:44 pm (UTC)
спадзяюся, яна вернецца ў голасе :)
ex_zmit
Dec. 6th, 2010 05:06 pm (UTC)
как классно! как классно! как классно! как классно! как классно!
lorss
Dec. 6th, 2010 05:58 pm (UTC)
ты хацела памацаць снег! ты яго памацала! думкі матэрыялізуюцца. вось. :)
litota_
Dec. 6th, 2010 06:05 pm (UTC)
толькі ён тут зусім не такі. не пухнаты, а цвёрды, крыху падталы.
lorss
Dec. 6th, 2010 06:08 pm (UTC)
акурат такі, каб ляпіць балвана?..
а ў нас сёння раставаць пачаў, тэмпература 0, і я як несапраўдны навагодні алень Цімоха ў садок па лужынах везла.
mary_shelleys
Dec. 6th, 2010 06:16 pm (UTC)
мне карціна нагадвае хутчэй беларусь, чым эквадор))

litota_
Dec. 6th, 2010 06:21 pm (UTC)
мне - украіну. Хаты, царква, жыта, строі... усё...
mary_shelleys
Dec. 6th, 2010 06:26 pm (UTC)
а, сапраўды! хутчэй, нават, украіну нагадвае))
цікава, як яна там апынулася)
svoyasi
Dec. 6th, 2010 07:09 pm (UTC)
ого! а кружки и черпаки у всех одинаковые? как??
smatrycenka
Dec. 6th, 2010 07:28 pm (UTC)
абалдзенна! але як на такую вышыню - 4,5 км, - дык снегу мала. я б на такой вышыні чакаў ужо ледавік. ну але гэта ж не еўрапейскія шыроты.
daroha
Dec. 6th, 2010 11:31 pm (UTC)
ооооо!
tsikhan
Dec. 7th, 2010 10:58 am (UTC)
Спазнаў саторы
dmitriyd1985
Dec. 7th, 2010 09:02 pm (UTC)
Kak sdelat' podpisku cherez pochtu na Vash blog?
krou
Dec. 8th, 2010 06:09 pm (UTC)
Будзеце ў Перу. Раю наведаць горад Ікітос. Цікавы не малы горад пасярэдзіне джунгляў,
не падпарадкаваны уладам краіны, у якім не плацяць падаткаў, таму называюць яго "вольны горад".
http://en.wikipedia.org/wiki/Iquitos
litota_
Dec. 14th, 2010 01:23 pm (UTC)
дзякуй. але наўрад ці атрымаецца. надта далёка ад нашага шляху.
dvornickus
Dec. 9th, 2010 06:01 pm (UTC)
Красиво и увлекательно! А что за собор? Это готика?

P.S. Везде кока-кола! :))
( 24 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars