?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Пра здароўе

"Гэта можа быць што заўгодна", - шматзначна зазначыў доктар Хуліан Андрэс Санчэс і пасадзіў мяне, з апухшым тварам, мераць ціск.

20101121-_MG_7469

Па медыцынскую дапамогу ў падарожжы мне давялося звяртацца ў другі раз. Упершыню - ў Панаме, дзе нас з Вераснем з-за вільготнага клімату атакавалі грыбы. Тады, па тэлефонах, пазначаных у страхоўцы, мы не дазваніліся. Жартаваць са здароўем не хацелася - на розных участках цела з'яўляліся і раслі ўсё новыя ружовыя плямы - і мы вырашылі заплаціць $15 за доктарскую кансультацыю і амаль $100 за мазь і таблеткі.

Другі раз у шпіталь мы звярнуліся ўжо ў Калумбіі. Чатыры дні мы правялі ў казачным месцы ў горных джунглях. Любаваліся пяціметровымі папаратнікамі, мыліся ў горнай рэчцы, захапляліся вадаспадамі, разнакаляровымі і дзіўнымі птушкамі ды раслінамі, елі сакавітыя мандарыны літаральна з дрэва. Тут нібыта адначасова і вясна, і лета, і восень. На адным дрэве цвітуць кветкі, на іншым ападаюць жоўтыя лісты.

20101117-_MG_7428

Травічка
20101116-IMG_7340

20101116-IMG_7348

20101116-IMG_7316

20101116-IMG_7326

20101116-IMG_7308

20101116-IMG_7377

20101116-IMG_7276

Бамбук
20101116-IMG_7279

20101114-IMG_7227

20101117-_MG_7422

20101116-IMG_7295

20101116-IMG_7277

20101119-_MG_7439

Вось я і расплацілася за гэтую казку, вярнуўшыся да цывілізацыі ў горад Калі.

20101120-_MG_7453

20101120-_MG_7467

На абедзвюх каленках у мяне з'явіліся чырвоныя пухліны. Балелі і свярбелі. Я падумала, што ўкусіў звычайны камар і без хваляванняў легла спаць. Раніцай жа мяне ахапіла паніка. Усё цела было ўсыпанае чырвонымі плямамі, вока раздзьмулася так, што я ледзь магла яго расплюшчваць, а губы сталі, як у Анджаліны Джолі, толькі вельмі непрыгожыя.

Крыху супакоіўшыся, я ўсё ж засталася на думцы, што гэта рэакцыя на ўкус камара. Проста незвычайная рэакцыя на ўкус незвычайнага камара. Жанчына, у якой мы спыніліся, дала мне нейкія таблеткі і запэўніла, што хутка пухліны і свярбенне пройдуць. Так і адбылося, толькі пухліны і пачырваненны пачалі з'яўляцца ў новых месцах. Так працягвалася тры дні - дзесьці знікалі, дзесьці з'яўляліся. Кожны раз, гледзячы на сябе ў люстэрка, я бачыла там розны твар. Але кожны раз аднолькава ўродлівы.

У гарадку Папаян я ўсё ж вырашыла звярнуцца да доктара. У калумбійскім філіяле фірмы "Корыс" (асістанса "Белдзяржстраху") ніхто не размаўляў па-ангельску. Пасля вельмі доўгай і павольнай размовы па-іспанску з супрацоўніцай канторы (Верасню некалькі разоў давялося тлумачыць, што ў нас няма тэлефону і мы не спыніліся ў гатэлі) адзіным вынікам было тое, што мне параілі пайсці ў шпіталь. Дзякуй. А то я не ведала.

У шпіталі да "Корысу" было ўжо не дазваніцца і мне так выпісалі талон да ўрача. Урач, спытаўшы, у чым мая праблема, і агледзеўшы мяне, сказаў, што гэта алергія, але на што - невядома, маўляў, гэта можа быць што заўгодны. У Калумбіі - 10% сусветных эндэмікаў (раслінаў ці жывёлаў, якія існуюць толькі ў адной мясцовасці і больш нідзе ў свеце). Да таго ж у вільготным экватэрыяльным клімаце алергію можна атрымаць нават ад рысу, калі есці яго кожны дзень, што мы, дарэчы, з паспяховасцю і рабілі. Незвычайную рэакцыю на прадукты харчавання, расліны ці ўкусы насякомых тут можа атрымаць нават той, хто ніколі ў жыцці не меў алергіі.

Доктар Хуліан Андрэс сказаў, што таблеткі, якія дала мне жанчына ў Калі, - ад насмарку, і выпісаў новыя. Даў свой нумар тэлефону, імэйл і папрасіў пісаць яму, калі спатрэбіцца медыцынская парада, або нават калі мне стане лепш. А таксама сказаў, што за кансультацыю я магу не плаціць.

Таблеткі хоць і аказаліся вельмі таннымі, але хутка дапамаглі.    

 Photo by [info]litota_  & [info]verasen  

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
dzie_ja
Nov. 24th, 2010 11:21 am (UTC)
няхай у вас усё будзе добра
lorss
Nov. 24th, 2010 11:26 am (UTC)
нічога сабе. так дзіўна, пра алергію на звычайную ежу.
daroha
Nov. 24th, 2010 11:32 am (UTC)
здароўечка вам абодвум у ручкі-ножкі ды пасярэдзіне трошкі
du6istik
Nov. 24th, 2010 11:34 am (UTC)
уууух, кошмар, какая неприятная ситуация получилась. болеть в чужой стране всегда накладно (кроме того, что страшно). Сочувствую! Надеюсь, проблем со здоровьем больше не возникнет.
ex_krywal
Nov. 24th, 2010 11:51 am (UTC)
а хай больш не будзе!
luckra_
Nov. 24th, 2010 12:13 pm (UTC)
раскажыце нам, што ў вас за страхоўка - мы ім тут вушы надзярэм за тое, што тэлефоны не адказваюць ((-:
litota_
Nov. 24th, 2010 05:20 pm (UTC)
белдзяржстрах )
luckra_
Nov. 24th, 2010 08:56 pm (UTC)
ну ўсё, ім капец! ((-:
dasha_lis
Nov. 24th, 2010 12:27 pm (UTC)
Трымайся! А фоткі - проста фантастычныя! Асабліва першая, на мосце і з матыльком:)))
litota_
Nov. 24th, 2010 05:21 pm (UTC)
дзякуй ))
kirilllka
Nov. 24th, 2010 12:34 pm (UTC)
аллергия на таблетки от насморка)
(Deleted comment)
litota_
Nov. 24th, 2010 02:41 pm (UTC)
з аптэчкай. але калі апухае ўсё цела, думаю, лепш звярнуцца да ўрача, чым займацца самалячэннем. тым больш у мяне ніколі ў жыцці не было алергіі.
bodhisathva
Nov. 24th, 2010 02:58 pm (UTC)
беражыце сябе!
а мясціны, канешне, нерэальна прыгожыя!)) і цудоўна, што людзі паўсюль добрыя знойдуцца)
svoyasi
Nov. 24th, 2010 04:15 pm (UTC)
выздоравлівайте!
А я все думаю про мужика с медведем. Мы бы могли насобирать кучи подписей, чтобы выделило им посольство или правительство место в самолете. ))
dvornickus
Nov. 24th, 2010 08:15 pm (UTC)
Таблетки от насморка улыбнули. Хорошо, что официальная медицина оказалась эффективнее.

Фотки опять классные, сколько ж вы всего повидали...
tovarka
Nov. 29th, 2010 02:11 pm (UTC)
какие потрясающие фотки! Просто рай, очень рада за вас. Только волнительно, что ты болеешь, береги себя, шлюсанька!
litota_
Nov. 29th, 2010 02:32 pm (UTC)
ужо не хварэю, шлюска :)
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars