?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Авіястоп у Калумбію

Як дабрацца з Панамы ў Калумбію, мы пачалі думаць задоўга да таго, як патрапілі ў Панаму. Дзве краіны раздзяляюць 89 кіламетраў непраходных джунгляў і балотаў Дар’янскага прабелу. Прайсці з адной краіны ў другую па зямлі вырашаюцца адзінкі, 40% з якіх (як паказвае статыстыка) не выходзяць адтуль жывымі. Кажуць, што нейкі шлях (у тым ліку над лодках) там усё ж існуе, але карыстаюцца ім выключна гандляры наркотыкамі.

Існуе яшчэ некалькі шляхоў дабрацца да Калумбіі – лодка (за 400 баксаў з носа) і самалёт (за 200). Яшчэ з самага пачатку Пачо, у якога мы спыніліся, сказаў, што можа паспрабаваць выбіць нам дазвол на пералёт у грузавым самалёце. Але, маўляў, надта не спадзявайцеся, дазвол амаль нікому не даюць. Перасякаючы мяжу на лодцы, адзнаку ў пашпарт не ставяць. У гарадку Пуэрто-Абалдзія ў кагосьці з памежнікаў ёсць штамп, але па чутках, ён згубіўся яшчэ ў 2003 годзе і з таго часу яго ўсё яшчэ не знайшлі.

Больш як за тыдзень, які мы правялі ў Панаме, Пачо так ні з кім і не дамовіўся пра дазвол ляцець грузавым рэйсам, прызнаўшыся, што забыў гэта зрабіць. І мы разам з астатнімі табурэтнікамі паехалі ў Калон, што на Атлантычным баку Панамскага перашэйку, каб шукаць на ўсіх лодку, якая са зніжкай завязе нас у Калумбію.

У Калоне мы хаваліся ў мясцовым МакДональдсе і партыямі адсылалі нашых хлопцаў у парты, каб тыя размаўлялі і дамаўляліся з капітанамі караблёў. Гуляць па горадзе не бачылася магчымым. “Муі пелігросо” тут сапраўды здавалася праўдай. Толькі выйдзеш на вуліцу, тут жа знойдзецца паліцэйскі, які будзе цябе суправаджаць, альбо спыніцца машына, кіроўца якой адразу ж запросіць цябе ў салон, каб толькі ты не хадзіў па вуліцы.

20101103-IMG_6811


20101103-IMG_6805

20101103-IMG_6810

Хуткая з рэкламай МакДаку
20101103-IMG_6795

Пакуль карабель не разрульваўся. Раптам нам пазваніў Пачо і радасна сказаў, што атрымаў дазвол на наш пералёт у Калумбію на грузавым самалёце. Усяго за 40 баксаў аэрапортнага збору. Сапраўды вельмі шчаслівы збег абставінаў. За год яшчэ нікому не далі дазволу, нават супрацоўнікам кампаніі Пачо, якая займаецца грузавымі авіяперавозкамі. Але якраз у той дзень начальнік аддзелу авіяцыі міністэрства транспарту Панамы кудысьці з’ехаў і яго замяніў сябра нашага Пачо.

Мы вярнуліся з Калона ў Панаму. Заўтра ў нас самалёт. Прыехалі ў грузавы аэрапорт. Нас азнаёмілі са спісам тых, хто будзе на барту: пілот, памочнік пілота, інжынер і два пасажыры, то бок мы. Таксама нам уручылі копію дазволу з нашымі прозвішчамі. Знізу – прыпіска: Los mismos estaran acompanando instrumentos musicales ya que son parte de un grupo musical cultural Bielorusa.

Пакуль чакалі самалёту, пайшлі гуляць па аэрапорце. І раптам бачым – нейкі дзядзька гуляе з мядзведзем. “О, - думаем, - напэўна, цырк кудысьці ляціць”. А потым разважаем, мядзьведзь-то буры, наш. І дзядзька змахвае на славяніна. “Where are you from?” – Верасень крычыць услед. “Русія,” – адказвае той.

20101104-IMG_6842

Юра тры гады працаваў з мядзведзем Макарам у Лацінскай амерыцы. Тры месяцы таму цырк распусцілі, клоўны зьехалі, а Юра з Макарам засталіся. Авіякампаніі не хочуць браць на борт шаcцігадовага мядзведзя. Некалькі месяцаў парачка калясіла па Цэнтральнай Амерыцы ў пошуках магчымасці вярнуцца ў Расію. І вось ужо 19 дзён жывуць у гэтым грузавым аэрапорце. Здаецца, з’явілася магчымасць паляцець праз Кубу.

Мы пажадалі Юры і Макару дабрацца да радзімы, а самі пайшлі рыхтавацца да палёту. У грузавых самалётах у кабіне пілота, акурат за спіною кіроўцы авіялайнера, ёсць два пасажырскіх месцы. На іх мы і паляцелі.

20101104-IMG_6826

Наш самалёцік
20101105-IMG_6881

Пачо вітаецца з пілотамі
20101105-IMG_6898

Ніколі не ведала, што ў пілотаў так шмат усякіх кнопак, стрэлак, рычагоў. З цяжкасцю разумею, як яны ва ўсім гэтым разбіраюцца. Але разбіраюцца – гэта факт. Перад самым палётам правяраюць спраўнасць усіх дэталяў, упэўніваюцца, што абодва штурвалы працуюць добра, націскаюць штук 25 розных кнопачак. І – на ўзлёт.

20101105-IMG_6931

20101105-IMG_6946

20101105-IMG_6911

20101105-IMG_6906

Вось тут пасярэдзіне - альтометр, паказвае вышыню, на якой мы ляцім.
20101105-IMG_6991

Увесь палёт інжынер правяраў нейкія паказчыкі, вылічваў папраўкі, запісваў іх на паперку і аддаваў пілоту. Пілот па гэтых лічбах падкручваў стрэлачкі на табло. Ляцець разам з пілотамі ў кабіне – адно задавальненне. Па-першае, ніхто не губляе часу і не настройвае на катастрафічны лад, расказваючы, як карыстацца выратавальным жылетам, кіслароднымі маскамі і г.д. Ды і па тварах экіпажу, нават калі самалёт вельмі моцна трасе, бачна, што ўсё ў парадку. Па-другое, пілоты час ад часу адрываюцца ад штурвалу, тыкаюць пальцам у акно і кажуць: “Вось гэта – рака Магдалена”, “А гэта - Анды”.

Вось так, дарэчы, выглядае Дар'янскі прабел з вышыні самалёту
20101105-IMG_6975

20101105-IMG_6974

20101105-IMG_6973

Неўзабаве зьявіліся горы
20101105-IMG_6997

А ў гарах праз хмары пачалі віднецца гарадкі
20101105-IMG_6986

Неверагоднае адчуванне бачыць не хмары, якія праплываюць міма маленькага ілюмінатара паўз цябе, а наперадзе, праз лабавое шкло самалёта і паступова набліжацца, а потым ныраць разам з самалётам у іх.
20101105-IMG_6983

Рака Магдалена
20101105-IMG_6988

Ужо прызямляючыся, у метрах 100 над зямлёю, адзін з пілотаў кідае штурвал і паказвае мне пальцам: “Глядзі, глядзі, гэта даліна Багата! Вельмі прыгожае месца!” “Так, думаю, чувак, але вазьміся, калі ласка, за штурвал”. Карацей, палёт быў нармальны. Мы ў Паўднёвай Амерыцы, у сталіцы Калумбіі – Багаце.

Comments

( 16 comments — Leave a comment )
barilotti
Nov. 9th, 2010 12:15 pm (UTC)
Супер! Віншую з прыбыццём!!!
kirilllka
Nov. 9th, 2010 12:34 pm (UTC)
да, пешком, судя по картинкам, в самом деле не очень
abrykos
Nov. 9th, 2010 12:39 pm (UTC)
круць па ўсіх паказьніках! :)
du6istik
Nov. 9th, 2010 01:05 pm (UTC)
Аааааа, как же здорово! Как будто книжку приключенческую читаешь! Ну неужели это возможно в реальности?! !!!
История с циркачом впечатлила! Вот это преданность!
kirilllka
Nov. 9th, 2010 01:30 pm (UTC)
а медведь мог бы на велосипеде домой добраться, а по воде - на катамаране:)
tovarka
Nov. 12th, 2010 03:03 pm (UTC)
:))))))))))))))))))Кирилл, ты бесподобен!
ljosha_sworm
Nov. 9th, 2010 02:22 pm (UTC)
Про медведя на катамаране - отличная идея!

А вообще офигительно просто: всегда мечтал пролететь в кабине пилота. Да вообще все круть у вас. офигительно: генералы ЖЖ, герои страны, так сказать, ну просто слов нет! В историю!
litota_
Nov. 9th, 2010 02:24 pm (UTC)
дзякуй )))
alex19581958
Nov. 9th, 2010 02:28 pm (UTC)
du6istik
Nov. 9th, 2010 02:44 pm (UTC)
Да уж, пожалуй, пешком не пройдёшь:)))))
miraslau
Nov. 9th, 2010 04:27 pm (UTC)
Цікава, што за асноўны груз у авіякампаніі пры вяртаньні з Калумбіі...
dvornickus
Nov. 9th, 2010 09:26 pm (UTC)
Все невероятнее и невероятнее. Так и хочется теперь тоже пролететь в кабине с пилотами :)
stebun
Nov. 10th, 2010 05:29 pm (UTC)
приятно почитать :-) настоящее приключение
kurfurstova
Nov. 10th, 2010 08:54 pm (UTC)
здорава вам падфарціла! чакала, што вось зараз ты напішаш: раптам апынулася, што мішка і Юры ляцяць з намі, бо добры Пачо і пра іх дамовіўся:)
chareuski
Nov. 11th, 2010 02:53 pm (UTC)
Зайздрошчу!....
tovarka
Nov. 12th, 2010 03:05 pm (UTC)
Шлюса, очень интересно пишешь. Всегда тебя читаю з захапленнем!)
( 16 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars