?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Усё добра, але трэба рухацца далей – у Нікарагуа. А мы нелегальна прайшлі дзве краіны. Зноў спадзеў на незаўважнае перасячэнне мяжы. За некалькі дзесяткаў кіламетраў да мяжы злавілі грузавік. Кіроўца – хлопец год трыццаці.

Не мінула і хвіліны, як ён дастае два касякі травы. Адзін прапаноўвае нам, другі запальвае сам. Зрабіў пару цягаў – паліцыя. “Fuck!” – па-ангельску ругаецца гандурасец, тушыць касяк і засоўвае яго ў бацінак, які стаіць побач з каробкаю перадачаў. Пасля паліцэйскай праверкі разгублена пытаецца: “А дзе мой касяк?” “Чувак, у бацінку!” :)

Паліцэйскі кантроль на дарогах Гандурасу праз кожныя пару кіламетраў. Спыняюць усіх, кожны раз правяраюць дакументыне толькі ў кіроўцы, але і ў нас. Мы, баючыся за сваё нелегальнае становішча, паказваем айсік і журналісцкае пасведчанне. Пакуль пракатвае.

20101014-IMG_6343

Узмоцнены паліцэйскі кантроль па ўсёй краіне з-за леташняга ваеннага перавароту. Тады прэзідэнт Гандурасу Мануэль Селайля ініцыяваў рэферэндум аб праве балатавацца на другі тэрмін (па законе, прэзідэнт тут можа балатавацца толькі на адзін тэрмін). Праціўнікі рэферэндуму захапілі Селайю і вывезлі ў Коста-Рыку. Вярхоўны суд і парламент падтрымалі мяцежнікаў. Праз нейкі час Селайі ўдалося вярнуцца ў Гандурас. У адказ часовая ўлада ўвяла каменданцкі час. Праз два месяцы краіна выбрала новага прэзідэнта, а былы – пад пагрозай арышту з’ехаў у Дамініканскую рэспубліку.

Наш кіроўца зноў запальвае недакураны касяк і хваліцца, што 6 год пражыў у Каліфорніі, зарабіў сабе на гэты грузавік і зараз працуе на радзіме. На пытанне, дзе працаваў, спакойна адказвае: “Гандляваў наркотыкамі”.

Перад самай мяжою мы развітваемся. Досвед нелегальнага праходу дзвюх межаў даў свае плады. І мы, навучаныя горкім досведам, вырываемся ўперад, абмінаючы гандурасскую міграцыйную службу. Аднак на выхадзе нас спыняюць чувакі ў ваеннай форме. Просяць паказаць заплечнікі. Вядома ж, нічога супрацьзаконнага там не зраходзяць. Тады, кажуць, давайце талоны. “Якія талоны? Нам нічога не далі,” – уключаем дурня мы.

Аднак ваяка нас прапускаць не хоча. “Добра, - кажам мы. – Зараз вернемся па талоны” (а самі думаем, у якую ж дзірку ў плоце нам пралезці, каб абмінуць гэтых чувакоў). “Не-не-не,” – нешматзачна круціць пальцам хлопчык-жаўнер. І так жа нешматзначна паказвае яшчэ адзін жэст рукою – “дай бабла”. Мы вырашаем, што гэта лепшы варыянт і аддаем яму ўсе нашыя грошы ў нацыянальнай валюце – каля трох баксаў.

І вось мы ўжо на Нікарагуанскім баку мяжы. Мінаем міграцыйную службу. Бац – шлагбаўм! “Талончыкі, калі ласка”. Талончыкаў няма. Усе просьбы – марныя. Ліст падтрымкі не дапамагае. Нават 20 баксаў "на лапу" не хочуць узяць. Вяртаюць у Нікарагуанскую міграцыйную службу. Тыя тэлефануюць у Гандурасскую. І мы, зноў мінаючы нядаўна разбагацеўшых на тры баксы жаўнерыкаў, вяртаемся ў Гандурас.

Там пра нас ужо ведаюць. Спачатку нейкі хлопец заводзіць нас у будынак, потым вядзе ў самы дальні кабінет. Там нас сустракае самы галоўны чалавек – начальнік усіх туташніх начальнікаў. Садзіць на крэслы, прапаноўвае вады, цісне рукі, і пачынаецца размова.

Пасля нядоўгай бяседы перад намі паўстаюць тры варыянты дзеянняў:

1. Вярнуцца на гватэмальска-гандурасскую мяжу і заплаціць там прапанаваныя раней 25 баксаў на кожнага. Але па-першае, гэта трэба губляць мінімум 4 дні на дарогу. Па-другое, не факт, што супрацоўнікі службы будуць у такім жа добрым настроі, як і раней і дазволяць нам адкупіцца 50 баксамі на дваіх. Па-трэцяе, нават калі мы заплацім там штраф, не факт, што нас легалізуюць пасля гэтага.

2. Можам заплаціць тут намесцы штраф 146 баксаў на кожнага. Мы не губляем часу, нас легалізоўваюць. І далей мы бестурботна працягваем свой шлях.

3. Чакаць цемнаты і шукаць нелегальны шлях праз мяжу. Але гэта значыць, што на наступнай мяжы з Коста-Рыкай у нас могуць узнікнуць яшчэ большыя праблемы. Заканчваюцца краіны Цэнтральнаамерыканскага саюзу – Гватэмала, Сальвадор, Гандурас, Нікарагу – з адзінай візавай зонай.

Мы выбіраем другі варыянт. Плацім належны штраф. Нам ставяць штампікі ў пашпарт і абязуюць пакінуць Нікарагуа напрацягу пяці дзён. На развітанне начальнік абдымае Верасня, цалуе мяне, цісне нам рукі і жадае ўдачы. З такім задавальненнем такія грошы я яшчэ ніколі не аддавала.

Экспрэс-фотасправаздача з Нікарагуа.
1

4

10

6

2

3

Дарэчы, Нікарагуа - вельмі сельскагаспадарчая краіна. Якое было нашае здзіўленне, калі мы пабачылі, што амаль у кожным двары тут стаіць па трактары "Беларусь", а то і па некалькі.

8

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
litota_
Nov. 1st, 2010 04:18 pm (UTC)
калі да гэтага паставіцца, як да цудоўнага месячнага туру на 2 краіны з магічным возерам Ацітлан, ненаселеным востравам, двума акіянамі, дабрэйшымі плямёнамі мая ды і яшчэ прыгодніцкімі перасячэннямі мяжы... і ўсяго за 146 баксаў... то не шкада ))
mirritil
Nov. 1st, 2010 05:05 pm (UTC)
а вось аддалі б 50 баксаў раней, то ўжо былі б легалізаваныя :)

але так цікавей, відаць)
litota_
Nov. 1st, 2010 05:07 pm (UTC)
не было часу на тыя 50 баксаў. мы пра візу даведаліся ў дзень перасячэння мяжы.
mirritil
Nov. 1st, 2010 05:10 pm (UTC)
я зразумеў тады па-іншаму

"- Тады вам трэба заплаціць штраф. 25 баксаў з кожнага.
- А давайце вы нам проста не паставіце штамп аб выхадзе з краіны. Няма ўваходу – няма выхаду.
"

маглі б заплаціць адразу, ці не?
litota_
Nov. 1st, 2010 05:14 pm (UTC)
гэта не адразу, а ўжо на гватэмальска-гандурасцкай мяжы. то бок, мы ўжо нелегальна прайшлі адну краіну. так. маглі заплаціць. але спадзяваліся ўвесь цэнтральнаамерыканскі саюз прайсці незаўважанымі
atiu
Nov. 1st, 2010 05:17 pm (UTC)
+!
Малайцы! Грошы справа нажыўная, а прыгоды і абдымкі з пацалункамі больш таго вартыя :)
ex_krywal
Nov. 1st, 2010 04:19 pm (UTC)
не праканала спроба :(
kirilllka
Nov. 1st, 2010 04:50 pm (UTC)
яркая страна)
(Anonymous)
Nov. 1st, 2010 04:56 pm (UTC)
Яуген, Вiльня.
Але у нас за тыя грошы пацалунка пагранцы не даруюць:).. Хай i у Беларусау на падворье стаiць па такому трактару у кожнага..
pan_t_joculator
Nov. 1st, 2010 06:36 pm (UTC)
штой-та чужое ўсё...
lelichak
Nov. 1st, 2010 09:40 pm (UTC)
Ну дык невялікія грошы за добры трып :) Мне вось цікава, вы па Беларусі сумуеце? Ці аб'ём уражанняў не дазваляе? :)
litota_
Nov. 1st, 2010 09:43 pm (UTC)
ну, ня вельмі. я па польшчы сумую. добра мне там было
krou
Nov. 2nd, 2010 04:14 pm (UTC)
У мяне падобная гісторыя была на восень. Я нелегальна праехаў праз горы мяжу да Босьніі і Герцегавіны, з Харвацкага боку. Для беларусаў патрэбна віза, а каб яе здабыць трэба мець ваўчар які табе даюць калі купіш пуцёўку )) Ну вядома, бэкпакерам пуцёўкі нах не патрэбны, вось і вырашыў сегануць праз горы )) Толькі па дурасьці, замест вернуцца тым-жа шляхам і праз Дуброўнік у Харвацыі ехаць далей у Чорнагорыю паехалі праз непасрэднюю мяжу БіГ і Ч., там мяне зцапалі ))) Карацей ужо закладалі кайданы і хацелі весьці ў арышт у Сараева, але атрымалася ўламаць начальніка на 100 эўра ў лапу, кажучы што студэнты і гэта апошняе што маем )) Пагадзіўся бо не хацеў рабіць праблем памежніку які нас упусьціў без пячаткі, бо канешне ж я не прызнаўся што прайшоў праз горы, дый і ён пэўна не падумаў які дурань палезе праз горы ў Босьнію :-)))))))))

Трымайцеся, посьпехаў у падарожжы ;)))
dvornickus
Nov. 3rd, 2010 08:08 pm (UTC)
Самым неожиданным - было увидеть морковку. :)
А я думал, неужели действительно проскочите всю Латинскую Америку нелегалами.
( 14 comments — Leave a comment )