Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Рабінзанада ў Гандурасе

Двое сутак мы дабіраліся ад мяжы да месца фестывалю – вострава Тыгра ў Ціхім акіяне. Сам фестываль праходзіў побач на яшчэ адным маленькім ненаселеным востраве пад назваю Эль Пако.

3

Два разы на суткі там прыліў змяняе адліў. І калі вада саступае на пару гадзінаў, з вострава Тыгра на Эль Пако можна было дабрацца ўброд. Мы з Вераснем крыху спазніліся да адліву. І пераходзіць на востраў давялося ўжо па шыю ў вадзе, трымаючы над галавою заплечнікі.

Інструменты мы пакінулі на беразе. І як толькі дабраліся да астатніх табурэтнікаў, папрасілі іх зганяць за гітарай і скрыпкай, пакуль вада яшчэ не паднялася канчаткова. Ратуючы інструменты, рабяты ледзь не захлябнуліся. Яны падмянялі адзін аднаго, плывучы адной рукой, другой – трымаючы скрыпку ці гітару. Аднак было позна. Урэшце рэшт гітара паплыла па вадзе.


20101001-16

Вылезшы на бераг, мы падсушылі інструменты. Потым яшчэ доўга не маглі пазбавіцца ад іржаўчыны на інструментах ды футаралах. А Вераснеў фоцік “Агат” так і не ўдалося ўратаваць.

ostrov24

На некалькі дзён мы акупавалі ненаселены Эль Пако. Час ад часу да нас заплывалі госці – рыбакі з суседняга вострава, альбо мясцовыя трансвестыты. Мы лавілі ў акіяне рыбу, у час адліву збіралі пад камянямі малюскаў, прымалі сонечныя ванныя, любаваліся вулканам і спявалі.

14

13

17

15

5

4

10

11

ostrov25

8
Tags: honduras, photo, taburet
Subscribe

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments