Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Усё сваё нашу з сабою

8

Сёння роўна паўгады, як я выйшла з поўным заплечнікам са сваёй кватэры ў Мінску. За гэты час змесціва майго 55-літровага заплечніка кардынальным чынам змянілася. Чым далей прасоўваецца падарожжа, тым больш разумею, што многія рэчы мне проста непатрэбныя. За час дарогі я раздарыла шмат: штаны, майкі, кофты, шкарпэткі, каструлю, мыла і кучу іншага хламу.

Асноўным аблягчэннем было – пазбавіцца ад намёта. Аднойчы ў Гандурасе мы вырашылі, што ўсё роўна не карыстаемся ім, а спім заўсёды ў мясцовых. І аддалі расійскай табурэтнай камандзе. Сёння мой заплечнік запоўнены толькі напалову. Пад катам – ілюстравана пра кожную драбніцу, якая ляжыць у заплечніку.

- Адзенне. Пакет з непрамакальнай курткай і кофтай паляртэк. У другім пакеце тэрмабялізна, сарафан, штаны, шорты, 2 маечкі, 4 трусоў, станік, 2 шкарпэтак, шапка, шалік, вышыванка (штосьці з гэтага заўсёды, вядома ж, на мне). Красоўкі і шлёпкі (адно з гэтага заўсёды на мне).

6

- Кубак, тэлефон (цяпер служыць выключна як калькулятар, будзільнік, канвертар і каляндар), ліхтарык, блакнот і 2 ручкі, флэшка на 8 Гб, нажніцы і пілка для пазногцяў, запальнічка, флікер, компас, чорныя ніткі з іголкай, плэер з навушнікамі (з аўдыёкурсам іспанскай мовы), лыжка, відэлец, нож, запасны набор струнаў для скрыпкі.

2

- Фоцік, зарадныя для тэлефона, відэакамеры, фоціка, нэтбука (відэакамеру і нэтбук носіць Верасень), USB-шнур, дыктафон (які служыць яшчэ і картрыдэрам), запасныя флэшкі для фоціка.

1

- Гігіенічны набор. Спіртавы гель для дызінфекцыі рук, зубная паста і шчотка, брытва, шампунь, дэзадарант, крэм, зубная нітка, гігіенічная памада, тампоны, шматок туалетнай паперы.

4

- Аптэчка (другую палову лекаў носіць Верасень).

3

- Дыванок, спальнік, ручнік, папка з дакументамі.

5

- Фляга з вадою, скрыпка і, вядома ж, табурэт (які мы з Вераснем і Кірылам носім па чарзе).

7

Tags: photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 34 comments
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →
Previous
← Ctrl ← Alt
Next
Ctrl → Alt →