?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

На возера Ацітлан мы прыехалі па рэкамендацыі Кірыла і Лёні, якія там пабывалі. “За 20 кецаляў пераплываеце на лодцы да Сан-Маркаса, а там спытаеце дом Фелікса”. Фелікс – немец, які ўжо некалькі год бадзяецца па Лацінскай Амерыцы ў пошуках сябе. Ён любіць расказваць, як патрапіў на гватэмальскі Ацітлан.

8

“Я тады працаваў у мексіканскім бары. У той вечар прыняў штукі тры розных наркотыкаў і не мог спыніцца ад плачу. Мае вусны ўсміхаліся, а па шчаках ручаём цяклі слёзы. І я нічога не мог з гэтым зрабіць. І тут да мяне падышоў адзін чалавек і сказаў па-нямецку: “Фелікс, я бачу, што ты – анёл. Але ты зараз знаходзішся не ў той час не ў тым месцы. Паехалі са мной”. І Фелікс паехаў. Новы сябра прывёз яго на Ацітлан.

Ацітлан – сапраўды магічнае месца. У перакладзе з маянскай мовы абазначае месца, дзе вясёлка набывае колеры. Знаходзіцца возера ў даліне паміж трыма вулканамі на вышыні паўтары тысячы метраў. Вакол возера – маленькія гарадкі, у якія патрапіць можна толькі на лодцы.

3

Спакон веку тут жылі плямёны мая. Аднак пару дзесяткаў год назад месца аблюбавалі хіпі з усяго свету. Некаторыя з іх купілі каля возера кавалак зямлі, пабудавалі дамы і жывуць тут сярод мясцовых, гадуюць дзяцей.

4

2

Тэры прыехала ў Сан-Маркас 16 год назад. Пабудавала хату на дрэве, не зрубіўшы з яго ніводнай галінкі. Упершыню пабачыўшы гэтыя дзікія зараслі авакада, ніколі не падумаеш, што тут усярэдзіне стаіць Тэрына хата. Сама Тэры жыве з прыбытку ад свайго гатэлю, які знаходзіцца насупраць.

10

Сустрэўшы нас, пастарэўшая амерыканская хіпі адразу ажывілася: “Мой бацька родам з Расіі”. “З якога горада”? – пытаемся мы. “З Мінскай губерні”. Так, Тэры ўпершыню ў жыцці даведалася, што яна беларуска.

З кожным годам у Сан-Маркосе ўсё больш турыстаў. Індзейцы мая, адчуўшы смак буржуйскіх грошай, захацелі памножыць сваё багацце. Цэны на прадукты ўзраслі, будуюцца ўсё новыя гатэлі. Мясцовы хлопчык, які адразу ж, як мы толькі вылезлі з лодкі, пагадзіўся паказаць нам хату Фелікса, папрасіў узнагароду за сваю дапамогу. “Пор коміда” (на ежу), - удакладніў ён.

У нас на дваіх з Вераснем заставалася 10 кецаляў у кішэні (крыху больш за бакс). Я сунула нашаму новаму сябру 75 цэнтаў. “Муі покіто”, - паскардзіўся хлопчык. І папрасіў яшчэ манет з нашай краіны. “Для маёй калекцыі”, - удакладніў. Дзіўным чынам у мяне яшчэ з Беларусі завалялася пару еўра, якія я і аддала папрашайку.

Фелікса дома не апынулася. І мы вырашылі пачакаць яго ў двары. Хата Фелікса знаходзіцца на гары. Кожную раніцу з вокнаў тут можна назіраць цудоўны ўзыход сонца над возерам. У хаце няма электрычнасці, на падворку – месца для вогнішча.



Пакуль чакалі Фелікса, прагаладаліся. Пайшлі ў горад у пошуках ежы. Трэба выжыць тут удалечыні ад вялікай зямлі за бакс. Цэлы дзень мы з Вераснем займаліся збіральніцтвам – падбіралі авакада, рвалі кукурузу і гатавалі есці на вогнішчы. Вечарам Фелікс так і не вярнуўся. І мы расставілі намёт ды леглі спаць.

12

На наступны дзень, калі мы варылі чарговую порцыю кукурузы, да нас завітаў светлавалосы хлопец з блакітнымі вачыма. Пабачыўшы нас, ён узрадаваўся, абняў нас і сказаў, што рады нам. Гэта быў Фелікс.



Ён расказаў, што возера з кожным годам становіцца ўсё больш брудным. Мясцовыя зліваюць туды каналізацыю. Горныя рэкі нясуць за сабою ў Ацітлан увесь выкінуты пластык. Многія ўжо не рызыкуюць там купацца. Аднак пакуль месца ўсё яшчэ прыносіць асалоду, хіпі з усяго свету прыязджаюць сюды. Кожны па сваё.

11

Штодзень у Сан-Маркосе праходзяць майстар-класы: ёга, магія, масаж, ігра на барабанах. Усё гэта – абсалютна бясплатна ад майстроў і знаўцаў. Нам пашчасціла патрапіць у цікавую тусоўку маладых хіпі. Кожны дзень – новыя майстар-класы, песні і размовы каля вогнішча.

7

Ацітлан не адпускаў нас пяць дзён. Пасля, памяняўшы ў Фелікса апошнія 6 еўра, мы селі на лодку і паплылі на вялікую зямлю.

13

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
fraise_rvanka
Oct. 18th, 2010 12:24 pm (UTC)
да, удивительные места, спасибо!
только вот глобализация, ага.
ex_krywal
Oct. 18th, 2010 04:04 pm (UTC)
от так от бывае! два еўра ў падарунак, а даляр на жыццё :)
nil_la
Oct. 18th, 2010 05:05 pm (UTC)
Верасня зусім не пазнаць))
mari_hyia_na
Oct. 18th, 2010 05:29 pm (UTC)
благополучно мутировал в местного )
mari_hyia_na
Oct. 18th, 2010 05:30 pm (UTC)
следующий за феликсом парень имеет клёвую обувку )
dvornickus
Oct. 19th, 2010 08:50 am (UTC)
Эх, жаль что место портится. Гора так красиво выглядит... И живут же люди без благ цивилизации :)
( 6 comments — Leave a comment )