Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

“Амігос дэ Русія”

Шлях да Кецальтэнанга апынуўся зусім не блізкім. Горная дарога, размытая дажджамі ды з апоўзнямі, патрабавала больш часу. На старэнькім грузавіку разам з Герберам мы праехалі яшчэ каля 100 кіламетраў.

3

Шэсць год Гербер працаваў у ЗША на будоўлі, зарабіў грошай, вярнуўся ў Гватэмалу, купіў грузавік і цяпер нелегальна возіць яйкі з Мексікі для сямейнага рэстарану.

“Бачыце, паліцыя едзе за намі?” – пытаецца ён. “Гэта не паліцыя”, - супакойваем мы. “Паліцыя, я ведаю”, - упэўнівае нас Гербер. – Вось гэта хабар за мексіканскія яйкі, якія я вязу, - ён паказвае на тры кучкі грошай, роўна раскладзеных перад сабою.

Тут машына ззаду абганяе нас і прымушае спыніцца. Гербер выходзіць “паразмаўляць”. Праз пару хвілінаў вяртаецца: “Кьерэн мас” (хочуць больш) і адлічвае яшчэ некалькі купюраў кецаляў (мясцовая валюта).

Гербер ужо некалькі год займаецца нелегальным яйкавым бізнэсам. Яго і ягоную машыну тут ведае кожны паліцэйскі і не прапускае магчымасці садраць з гора-бізнэсмэна бабла. Гербер жа ў сваю чаргу ведае кожны паліцэйскі пост і перад імі зачыняе танаваныя вокны і стараецца як мага хутчэй прашмыгнуць.

Гербер, у шоку ад нашых песень, тэлефануе свайму бацьку і кажа: “Паслухай, паслухай”. А потым запрашае нас да сябе паспяваць. Мы згаджаемся.

“Вось там, - паказвае нам Гербер на хатку высока ў гарах, - мой дом”. Мы прыязджаем у ягоны дом, а там – сям’я з дваццаці пяці чалавек. Жанчыны ў нацыянальных строях. Усе нас вітаюць, машуць рукамі і просяць сыграць.

15

14

5


12

8

10

Пасля невялікага канцэрту бацька сямейства прапануе застацца ў іх да заўтра. Мы пагаджаемся. Нас вядуць паесці ў сямейны прыдарожны рэстаран. За два дні, якія мы прабылі з сям’ёй, у рэстаран зайшла толькі адна пара. Аднак ім пофіг. Жанчыны ўсё адно цэлымі днямі сядзяць на кухні, лепячы тарціі і смажачы нелегальна прывезеныя іхнімі мужчынамі мексіканскія яйкі на ўсю сям’ю з дваццаці пяці чалавек.

9

6

Сем’і ў гватэмальскіх вёсках – велічэзныя. Тут у сярэднім па 10-16 дзяцей. Жывуць вельмі бедна, ядуць адну кукурузу, тарціі, бабы і яйкі, аднак дзяцей усё роўна нараджаюць. А тыя ўжо год з пяці пачынаюць працаваць у полі, на рынку, дзе заўгодна, каб забяспечваць сям’ю.

Удзень нас павялі ў іглесію (царкву). Вельмі дзіўнае відовішча. Каля двухсот індзейцаў мая ў каляровых нацыянальных строях, якія дома размаўляюць на мове какчыкіль, у новазбудаванай евангелісцкай царкве сядзяць на белых пластыкавых крэслах і слухаюць нейкага дзядзьку ў касцюме і гальштуку, які, разрываючыся, штосьці эмацыйна ледзь не крычыць у мікрафон па-іспанску. Затым усе разам пачынаюць пець песні пад сінтэзатар, па аднаму ўваходзіць у транс і затым плачуць і моляцца, галасяць і падаюць на калені.

Паміж сеансамі агульнага трансу мая абарочваюцца на нас і з цікавасцю разглядаюць. Мы тут адзіныя белыя. Пастар штосьці гаворыць пра “амігос дэ Русія”, “грінгос” а затым аб’яўляе чарговю песню: “Бьенбэнідос а Гватэмала”. Раптам пасярод песні мяне хтосьці папляскаў ззаду па плячы. Абарочваюся – жанчына з чорнымі вачыма працягвае да мяне рукі, каб абняцца. Мы абдымаемся, я ўдыхаю сыры пах яе вопраткі, яна кажа мне “Бьенбэнідос” (Вітаю) і ўсміхаецца. Затым адзін за адным абняцца са мной падыходзяць іншыя людзі. Гляджу – з Вераснем адбываецца тое ж самае. І так некалькі разоў напрацягу песні.

Вельмі дзіўна, як гэтым маленькім індзейцам мая ўлезла ў галаву гэтая вялікая чужая рэлігія. На чужой мове яны моляцца чужому богу. Магчыма, мая запужаныя шматгадовымі пераследаваннямі каланізатараў-хрысціянаў. Нават сёння той, хто не ходзіць у царкву, лічыцца за выгнанца.

13
Tags: guatemala, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments