Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Гватэмала нелегал

Мяжу з Гватэмалай мы адразу вырашылі праходзіць нелегальна. Па-першае, сваю мексіканскую візу мы пратэрмінавалі на пяць дзён. Па-другое, на выездзе з краіны мексіканцы дзяруць па 20 баксаў з чалавека. Ну і акрамя таго, увесь час мы былі ўпэўненыя, што з амерыканскай візай нам і гватэмальская таксама не патрэбная. Аднак у дзень пераходу мяжы мы даведаліся, што віза беларусам неабходная. Усё гэта прымусіла нас вырашыцца на нелегальны ўваход у Гватэмалу.

Нас высадзілі кіламетраў за 5 да мяжы. Машынаў на дарозе амаль няма. Пайшлі пешшу. Пад’язджае маршрутка. “Фронтэра. Лінія. Гватэмала”, - кліча нас маршрутны зазывала. “Но, грасіас”, - па старой звычцы адказваем мы. “Райд. Граціс”, - настойвае ён. “Бясплатна?” – перапытваем, не веручы. Той ківае галавою і мы едзем у бок Гватэмалы.

Праз хвілінаў 10 маршрутка спыняецца пасярод горада перад “ляжачым паліцэйскім”. Выходзім. Гэта што – мяжа? Відаць так. І пакуль ніхто не звярнуў увагі на нас, нагружаных заплечнікамі і інструментамі, мы спяшаемся ўглыб горада.

На кожным кроку нам прапаноўваюць памяняць грошы альбо купіць якую-небудзь фігню. А мы ўпарта падымаемся ў гару і толькі адказваем “Но, грасіас”. Няўжо мы ўжо ў Гватэмале? – не верыцца нам. Разглядаем нумары машынаў – гватэмальскія. А вось і бела-блакітны сцяг Гатэмалы лунае. Мы тут.

1

Ужо за горадам спрабуем стопіць, каб да цемнаты дабрацца хоць да якога горада. Праязджаем кіламетраў 10 і апынаемся ў нейкім маленькім мястэчку. Неба блічшыць маланкамі – ставіць свой намёт пад адкрытым небам рызыкоўна. Ідзем прасіцца да мясцовых. У першай хаце нам адмаўляюць у прытулку. Але ў другой, нічога не адказаўшы на нашую просьбу, пачалі разграбаць месца пад дахам для нашай палаткі.

2

Нашых песень гаспадары таксама доўга не чакалі. Затым ізноў жа моўчкі яны вызвалілі для нас асобны пакой ды пакармілі кукурузнымі тарціямі з бабамі і яйкамі. Раніцай пасля сняданку (тарціі і яйкі) мы працягнулі свой шлях у Кецальтэнанга – найбліжэйшы вялікі горад.

4
Tags: guatemala, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments