?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Гватэмала нелегал

Мяжу з Гватэмалай мы адразу вырашылі праходзіць нелегальна. Па-першае, сваю мексіканскую візу мы пратэрмінавалі на пяць дзён. Па-другое, на выездзе з краіны мексіканцы дзяруць па 20 баксаў з чалавека. Ну і акрамя таго, увесь час мы былі ўпэўненыя, што з амерыканскай візай нам і гватэмальская таксама не патрэбная. Аднак у дзень пераходу мяжы мы даведаліся, што віза беларусам неабходная. Усё гэта прымусіла нас вырашыцца на нелегальны ўваход у Гватэмалу.

Нас высадзілі кіламетраў за 5 да мяжы. Машынаў на дарозе амаль няма. Пайшлі пешшу. Пад’язджае маршрутка. “Фронтэра. Лінія. Гватэмала”, - кліча нас маршрутны зазывала. “Но, грасіас”, - па старой звычцы адказваем мы. “Райд. Граціс”, - настойвае ён. “Бясплатна?” – перапытваем, не веручы. Той ківае галавою і мы едзем у бок Гватэмалы.

Праз хвілінаў 10 маршрутка спыняецца пасярод горада перад “ляжачым паліцэйскім”. Выходзім. Гэта што – мяжа? Відаць так. І пакуль ніхто не звярнуў увагі на нас, нагружаных заплечнікамі і інструментамі, мы спяшаемся ўглыб горада.

На кожным кроку нам прапаноўваюць памяняць грошы альбо купіць якую-небудзь фігню. А мы ўпарта падымаемся ў гару і толькі адказваем “Но, грасіас”. Няўжо мы ўжо ў Гватэмале? – не верыцца нам. Разглядаем нумары машынаў – гватэмальскія. А вось і бела-блакітны сцяг Гатэмалы лунае. Мы тут.

1

Ужо за горадам спрабуем стопіць, каб да цемнаты дабрацца хоць да якога горада. Праязджаем кіламетраў 10 і апынаемся ў нейкім маленькім мястэчку. Неба блічшыць маланкамі – ставіць свой намёт пад адкрытым небам рызыкоўна. Ідзем прасіцца да мясцовых. У першай хаце нам адмаўляюць у прытулку. Але ў другой, нічога не адказаўшы на нашую просьбу, пачалі разграбаць месца пад дахам для нашай палаткі.

2

Нашых песень гаспадары таксама доўга не чакалі. Затым ізноў жа моўчкі яны вызвалілі для нас асобны пакой ды пакармілі кукурузнымі тарціямі з бабамі і яйкамі. Раніцай пасля сняданку (тарціі і яйкі) мы працягнулі свой шлях у Кецальтэнанга – найбліжэйшы вялікі горад.

4

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
kirilllka
Oct. 15th, 2010 12:51 pm (UTC)
Верасень сам тот еще гватемалец
olezhas
Oct. 15th, 2010 01:27 pm (UTC)
Ага. я сразу не узнал :))
lionellia
Oct. 15th, 2010 03:21 pm (UTC)
+ 1 ))
anka_upala
Oct. 15th, 2010 04:11 pm (UTC)
+1, колер той жа :D
luckra_
Oct. 15th, 2010 01:28 pm (UTC)
чым далей вы заяжджаеце, тым больш становіцеся падобнымі да мясцовых жыхароў (прынамсі па колеру скуры дык дакладна) ((-:
lorss
Oct. 15th, 2010 01:33 pm (UTC)
коёвыя вы! прыгожыя такія! ууух
bezymov
Oct. 15th, 2010 08:17 pm (UTC)
супер, натхнілі. але ўжо на апісанне таго, што адбылося
nil_la
Oct. 15th, 2010 08:32 pm (UTC)
Жэнька ты фотцы нерэальна класная! А Вжэсень сам нібы той мексіканец. І схуднелі вы канешне зусім. Няхай на вас зваліцца ежы пабольш :)
litota_
Oct. 15th, 2010 09:08 pm (UTC)
ды мы добра ядзім. ні разу не галадалі.
ljosha_sworm
Oct. 16th, 2010 07:47 pm (UTC)
Я у'весь час дзiу'люся: жывуць у такой галаце, аднак апранаюцца зау'жды чыста - у'се рэчы пасцbраныя
А вы дакладна у'жо па колеру скуры як тыя ж гватэмальцы)))
dvornickus
Oct. 16th, 2010 08:24 pm (UTC)
А вы и испанский знаете? :)
На местных жителей очень похожие :)
litota_
Oct. 17th, 2010 03:00 am (UTC)
чем дальше, тем знаем всё лучше :)
dvornickus
Oct. 17th, 2010 07:34 am (UTC)
Метод погружения работает :)))
Вернетесь полиглотами!
dan_thu_
Oct. 17th, 2010 12:52 am (UTC)
похудела, теперь как прожженый солнцем североамериканский индеец)))

Женька, обещай "интервью" (встречу) по приезду в Минск))))))

хочу зарядиться смелостью для таких приключений)
litota_
Oct. 17th, 2010 02:59 am (UTC)
Миша, с радостью обещаю :)
dvornickus
Oct. 17th, 2010 07:35 am (UTC)
Я тож хочу! :)
daroha
Oct. 18th, 2010 10:33 am (UTC)
балін, усе пра загар ужо напісалі... (8
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars