Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Таямнічыя маскі сапатыстаў

Мы працягнулі свой шлях у Сан-Крыстобаль. Аўтаспын на горным серпантыне – казка. Спыняецца кожны першы. Крок за крокам, ад вёскі да вёскі - па пяць, дзесяць кіламетраў мы прабіраліся ўсё далей і далей. Урэшце звярнулі са шляху, пазначанага на мапе і паехалі па дарозе, якая ў адрозненні ад астатніх у Мексіцы, не мае нумару і, больш за тое, не існуе на картах.

12

5


11

8

9

У гэтым рэгіёне кантроль над сітуацыяй трымаюць сапатысты – нацыянальна-вызваленчы рух Мексікі. Рэвалюцыя тут не спыняецца па сёння. Дагэтуль бедныя індзейцы патрабуюць канстытуцыйнага замацавання правоў карэнных народаў Мексікі. Іхні лозунг – «Дэмакратыя! Свабода! Справядлівасць!»

У 1994 годзе сапатысты пачалі ўзброенае паўстанне. Без адзінага выстрала яны занялі некалькі муніцыпальных цэнтраў штата Чапас. Аднак праз дзень сышлі ў горы з-за ціску федэральных войскаў і бамбёжкі сельвы. Падпісанае пазней пагадненне з уладамі так і засталося на толькі на паперы. І сапатысты працягваюць змаганне, ужо без зброі.

У 2001 годзе лідэр сапатыстаў Субкамандантэ Маркас ачоліў мірны паход на Мехіка. Тады яго падтрымалі Габрыэль Гарсіа Маркес, Олівер Стоўн ды іншыя. У 2006 годзе Маркас пачаў агульнамексіканскі тур, падчас якога наведаў кожны з 31 штатаў. Ён падарожнічаў на матацыкле, сустракаючыся з мясцовым насельніцтвам.

Асоба субкамандантэ дагэтуль пакрытая таямніцаю. Ён носіць на твары маску і не жыве ў адным месцы. Едучы праз сапатысцкія вёскі мы час ад часу праяжджалі некаторыя са шматлікіх рэзідэнцыяў Маркаса, дзе ён хаваецца ад грамадскасці і ўладаў. Уся гэтая тэрыторыя знаходзіцца пад пільным кантролем дзяржаўных войскаў. Паўсюль усталяваныя узброеныя пасты жаўнераў, якія высочваюць сярод чорных масак і чырвоных платкоў субкамандантэ.

20

18

Міжтым у саміх вёсках спакойнае жыццё. Жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай, жанчыны штодзень носяць традыцыйныя строі, вышываюць іх, затым ездзяць у Сан-Крыстобаль усё гэта прадаваць.

14

16

17

13

23

22

21
Tags: mexico, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments