Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Экстрымальныя начоўкі працягваюцца

"У гаўне ды не ў абідзе” часам даводзіцца ездзіць па Мексіцы. І ніколі не ведаеш, дзе апынешся.

1 (2)

3 (2)

2 (2)

Так, адным вечарам нас высадзілі ў вёсачцы пад назвай Xpujil. Ідзем ў канец мястэчка, каб стопіць і бачым знак – руіны Мая адразу праз дарогу. За плотам сядзіць ахоўнік. Падыходжу да яго:

"Буэнос тардэс”. Слова за слова і ён, пакуль ніхто не бачыць, прапускае нас ва ўжо зачыненыя для грамадскасці піраміды.

4 (2)

За час, што мы лазілі па пірамідах, зусім сцямнела. Падыходзім да ахоўніка і просім паставіць ля пірамідаў палатку на ноч. Без усякіх пытанняў ён згаджаецца.

7 (2)

А рана раніцай з узыходам сонца мы ўжо стаялі на дарозе і вельмі хутка застопілі фуру, якая ехала да Вілахермосы, ад якой (як нам паказвала карта) дарога паварочвае на Сан-Крыстобаль дэ лас Касас.

Даехалі да Вілахермосы. Тут мы ўжо былі аднойчы – начавалі на будоўлі. Завісаць у горадзе не хацелася і мы пачалі распытваць, дзе дарога на Сан-Крыстобаль. Усе чамусьці пасылалі нас назад на кіламетраў 100 і адтуль казалі ехаць у штат Чапас. Аднак нашая карта паказвала тую дарогу тоненькай жоўтай нітачкай, а траса, якую шукалі мы, абазначалася на мапе тоўстай чырвонай лініяй. Але пра яе, чамусьці, ніхто не ведаў.

Урэшце рэшт, мы выехалі на патрэбную нам дарогу. Злавілі пікап, селі ў кузаў. Едзем. І толькі тут мы зразумелі, чаму ніхто па гэтай дарозе да Сан-Кыстобаля не ездзіць. Страшэнны горны серпантын, дарога віляе кожныя 15 метраў, над намі звісаюць скалы, якія абраслі густымі джунглямі. Знізу, пад хмарамі, час ад часу віднеюцца вёсачкі.

12 (2)

Ужо ў цемры мы нясемся больш за 100 кіламетраў у гадзіну і рэзка тармазім кожны раз, як з-за павароту з’яўляюцца фары сустрэчных машынаў. У нас, ужо прывыкшых да экстрымальных паездак, проста перахоплівае дух.

Дарога гэтая, хоць і выглядала на мапе такой жа даўжыні, як і тая, на якую нас усе накіроўвалі, на справе з-за горнага серпантыну аказалася ў два разы даўжэйшай. Амаль ноччу прыехалі ў мястэчка пад назвай Раён. На галоўнай плошчы – святкаванні ў самым разгары. Сёння – 15 верасня, мексіканцы пачынаюць афіцыйна адзначаць дзень незалежнасці.

Але мы стомленыя, нам не да гулянняў. Тут жа на плошчы стаіць здаровая царква. Нам туды. Падрэ дазволіў нам паставіць намёт пад дахам на тэрыторыі царквы. І мы тут жа ў суседстве вялізнага звона ды пад гукі гітараў і марымбы заснулі.

8 (2)
Tags: mexico, photo, taburet
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

Recent Posts from This Journal

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…