Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Мексіканскае бездарожжа

 З Кўацакўалькаса мы вырашылі паехаць на паўднёвы захад праз Оахаку да Ціхага акіяну. Праз кіламетраў сорак сталі пад мастом. Побач – тры жанчыны з глыбокімі дэкальтэ і ў вузкіх джынсах. Раз пораз каля іх спыняюцца грузавікі, жанчыны па адной заходзяць у кабіну, праз хвілін 15 выходзяць. Нам жа ніхто спыняцца і не думае.

Тут з дажджавой завесы пад мост прыбягае мужчына з сынам. Слова за слова і мы даведваемся, што дарогу, па якой мы планавалі патрапіць у Оахаку, размылі дажджы. Мы мяняем маршрут і едзем да горада Акаюкан у прычэпе разам з канём.

Стаім стопім далей. З супрацьлеглага боку дарогі сігналіць мужык: “Вам куды?” “Нам у адваротны бок”, - адмахваемся мы. Ён разварочваецца праз двайную суцэльную і перапытвае, куды мы едзем. Праз гадзіну, кажа, я буду ехаць у ваш бок. І з’язджае.

Не прайшло і дзесяці хвілінаў, як той жа чувак спыніўся каля нас. Паехалі. Флако дэ Оро – прадстаўляецца ён, пасьмейваючыся ды выстаўляючы свой залаты зуб і пагладжваючы адною рукою залаты крыж на грудзях. Пазней мы даведаліся са слоўніка, што Флако дэ Оро - гэта “Слабасць з золата”.

Праехалі кіламетраў 100 і перад намі раптам вырасла чарга з грузавікоў. Аб’язджаем яе – дарога перакрыта. Едзем назад. Спыняемся перад варотамі нейкага ранча.

“Ну што, - кажа наш новы сябра, - будзем начаваць тут?” “Канечне”, - з радасцю згаджаемся мы. Аднак Флако дэ Оро выварочвае руль зноў на дарогу і мы спыняемся каля варотаў у наступнае ранчо. “Адчыняй”, - кажа ён Верасню. І вось мы сядзім у машыне, зьверху сцяною ліе дождж, часам ад маланак начны пейзаж пераўтвараецца ў дзённы. Мы чакаем гаспадароў ранчо.

Флако дэ Оро выходзіць на лай сабак. І тыя адразу супакойваюцца. Удалечыні з’явілася святло ад фараў. Нас знаёмяць з Тоні і яго сям’ёй. “Гэта маё ранча”, - прызнаецца пазней Флако дэ Оро.

3

Пасля некалькіх песень мы ўжо гатовыя раскладаць намёт. Аднак Флако марозіцца, яму не падабаецца ідэя правесці ноч на брудным ранчо. “Паедзем дадому, - упрошвае ён нас, - там тэлевізар”. Абяцае заўтра раніцай зноў рвануць з намі на Поўдзень. І мы згаджаемся.

Па дарозе заехалі ў рэстаран, наш сябра накарміў нас ад пуза. І вось мы ўжо дома. А дома – два сыны 14 і 15 год і жонка 17 год на другім месяцы цяжарнасці. Аднак Флако пастаянна хаваецца ад камеры, не дазваляе сябе фатаграфаваць.

На заўтра а сёмай раніцы мы ўжо гатовыя выязджаць. Аднак Флако, відаць, не спяшаецца. З яго спальні не чуваць ні гука. Прыйшла служанка. Пачала прыбіраць кватэру, мыць бялізну. Накарміла нас сняданкам. У 11 прачнуўся Флако і паклікаў нас да сябе ў спальню. Высунуўшы нос з пад коўдры, ён паведаміў нам, што праезд усё яшчэ закрыты да чатырох гадзінаў дня.

Каб пабавіць час, Флако павёз нас з Вераснем і жонку паесці ў рэстаран. Зноў наеліся ад пуза. Пасля, пакуль чакалі Флако ў машыне, ягоная жонка распытала ў нас, якое надвор’е ў Беларусі, ці бывае там снег, ці ёсць у нас браты і сёстры. Я ў сваю чаргу спытала ў яе, як жа насамрэч завуць яе мужа. “Элісэо”, - прызналася жонка.

Вярнуўся Флако, распытаў пра што мы размаўлялі. Я сказала, што цяпер ведаю, якое яго сапраўднае імя. Што тут пачалося. Праз слова я разумела, як Элісэо лаяў жонку за тое, што яна расказала, як яго завуць. “Навошта ты гэта зрабіла? Яна журналістка”. “Усё будзе ў парадку”, - спрабавала супакоіць яго я. Урэшце скандал спыніўся і мы паехалі да мамы Элісэо ў абутковы магазін іграць беларускія песні.

А чацьвёртай гадзіне Флако пазваніў на ранчо і даведаўся, што чарга з грузавікоў усё яшчэ стаіць. І мы засталіся ў ягоным доме яшчэ на ноч.

Наступнай раніцай, падабраўшы сябра Элісэо, мы зноў адправіліся штурмаваць тую ж дарогу. Як мы ні хацелі, шлях быў перакрыты. Што рабіць? “Хочаце паскакаць на канях?” – запытаў у нас Флако. “Канечне”, - толькі і сказалі мы. І вось мы ўжо адчыняем калітку за каліткай, праходзім загоны, падымаемся на ўсхілы, пераскокваем праз ручаі. Перад намі – казачны пейзаж, дзіўныя жывёлы. Вось-вось, здаецца, перад намі з’явіцца поле з марыхуанай. Але замест яго з-за гарызонту выходзяць два наезнікі на канях. Аднаго з іх мы ўжо ведаем – гэта Тоні.

12

9

26

8

11

6

1

7

10

4

5

Хутка ўжо Верасень паганяе каня, а затым і я. Разам мы загналі маладых бычкоў, якіх на ранчо Флако вырошчваюць для мяса. Пазбіралі пад дрэвам мясцовых ягадаў. І пайшлі зноў на дарогу. Элісэо вырашыў праверыць, што там здарылася.

Як выявілася, дарогу перакрылі мясцовыя сяляне і кіроўцы грузавікоў, якія патрабавалі ад уладаў пабудаваць мост паміж двума мястэчкамі. Ішлі па перакрытай дарозе мы вельмі доўга. То пешшу, то пад’язджалі на машынах, якія трапляліся нам па дарозе. Мясцовыя са здзіўленнем глядзелі на нас.

16

17

14

13

15

18

24

Праз кіламетраў 20 чарга з аўтамабіляў скончылася і мы апынуліся каля нейкага ранчо. Пасля нядоўгай размовы з яе гаспадаром, у руках сябры Элісэо з’явіўся грашовы чэк на крыху больш за тысячу баксаў. Што ж, вяртаемся назад. Падарозе назад пачаўся дождж. Давялося перачакаць яго пад адным з грузавікоў. Мясцовых падвозіла паліцыя.

22

21

Да нашай машыны мы дабраліся, калі ўжо сцямнела. Не засталося нічога, як зноў вяртацца ў Акаюкан.

На наступную раніцу Флако нам зноў паведаміў, што дарога перакрытая, як і ўсе астатнія, якія вядуць з Акаюкана ў які-кольвек бок. Мясцовыя навіны страшылі кадрамі паводак, якія пазмывалі ўсе дарогі на поўдні Мексікі. Што рабіць? Не заставацца ж жыць у Акаюкане, хоць нас тут і кормяць, і пояць, і спаць кладуць. Вырашылі выбірацца на Юкатан любымі спосабамі.

На развітанне Элісэо так падабрэў, што не толькі даў сфатаграфавацца з усімі членамі сям’і, але і рассакрэціў сваё прозвішча і сказаў, што трымае рэстаран.

Элісэо з семнаццацігадовай жонкай.
23

Элісэо з сынамі, Верасьнем і сынам служанкі.
20
Tags: mexico, photo, taburet
Subscribe

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • Армянская гасціннасць

    Міша Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і…

  • Грузія, якая стала Джорджыяй

    Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у…

  • Чачня не ў тэлевізары

    У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing .…