?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Ve la Libertad (Беліберда)

Аўтаспын па-мексіканску кардынальна адрозніваецца ад амерыканскага. Тут ужо (за вельмі рэдкім выключэннем) не кормяць у дарозе і не даюць грошай. Затое спыняюцца значна актыўней. І падвозяць нават тыя, ад каго гэтага ну ніяк не чакаеш.

Дзесьці пасярод шляху ад Мехіка да Кўацакўалькаса нам спыняецца загружаны да верху пласмасавымі тарамі пікап. З кабіны вылазяць два чувака і пачынаюць вызваляць нам месца ў кузаве. З горам папалам мы туды змясціліся са сваімі заплечнікамі, інструментамі і табурэткай. Едзем. Праз сто метраў кіроўца зноў спыняецца... каб падабраць яшчэ адну жанчыну з яшчэ большай колькасцю багажа - вёдрамі, тачкамі, сумкамі... На мексіканскіх дарогах штохвіліну можна пабачыць загружаныя напоўніцу людзьмі пікапы. Па прынцыпе - дзе змесціцца адзін, там і дзесяць.

6

І вось едзем мы, значыць, так, едзем. І тут бац - уязджаем па горным серпанціне ў хмару! Словамі гэта не перадаць. Ды і здымкамі, напэўна, таксама.

3

2

1

Як толькі мы праехалі горы, адразу трапілі ў іншы клімат - тут тропікі, пальмы, фрукты, вільгаць і сезон дажджоў. Ад гэтага моману кожную ноч (а часам і дзень) нас чакаюць залевы. Вось і да Кўацакўалькаса мы дабраліся ўначы - дождж ліе як з вядра, цёмна, да горада яшчэ кіламетраў 40. Нас пагадзіўся падкінуць чалавек па імені Віктар, якому трэба было ехаць зусім у іншы бок.

А ў Кўацакўалькосе нас сустрэлі ўкраінскія табурэтнікі разам з мясцовымі музыкантамі. Так мы апынуліся ў рэстаранчыку, які на цэлы тыдзень падчас фестывалю патрапіў у нашае распараджэнне. Раней гэта была такерыя - рэстаранчык, дзе гатавалі і прадавалі традыцыйную мексіканскую страву - такос. Цяпер месца стала арт-кавярняй, дзе штовечар кучка беларусаў, украінцаў і расіянаў адчынялі вароты, расстаўлялі сталы і гатавалі нашыя традыцыйныя стравы. За дні фестывалю намі былі прыгатаваныя: боршч, дранікі, пельмені, варэнікі, бліны, суп з клёцкамі. А таксама былі спетыя народныя ды ня толькі песні. 

27

25

А нашыя новыя мексіканскія сябры ў сваю чаргу зрывалі нам дах сваімі рытмамі, якія яны выстуквалі на сківіцах каня і розных дзіўных інструментах.

28

26

22

І крыху відаў горада Кўацакўалькос. Маленькае, правінцыйнае, прамысловае мястэчка, якое знаходзіцца на беразе Мексіканскага заліву, займаецца нафтавай вытворчасцю і амаль не ведае, што такое турысты.

23

18

15

14

13

12

11

20

21

19

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
mari_hyia_na
Sep. 11th, 2010 08:40 pm (UTC)
пост как прыжок в прошлое )
хотя он наверно таковым и является ))
polar_bird
Sep. 11th, 2010 10:12 pm (UTC)
дзяк
vidavi
Sep. 12th, 2010 09:02 am (UTC)
вельмі цікавыя нататкі ў вас.
а што гэты мужык прадае, падобнае на маленькія гарбузы?
litota_
Sep. 12th, 2010 12:37 pm (UTC)
гэта какосы
bramms
Sep. 12th, 2010 10:15 pm (UTC)
а рюкзак - терра інкогніта:)))
litota_
Sep. 13th, 2010 02:43 am (UTC)
так собі рюкзаки, як виявилося. рватися почали майже відразу
bramms
Sep. 13th, 2010 07:32 am (UTC)
так і є - низькоякісний Китай:)
Svieta Kurs
Sep. 14th, 2010 10:40 am (UTC)
Я сабе так Мэксіку і ўяўляла. Аднак усё адно хочацца адчуць іхнае паветра.
( 8 comments — Leave a comment )