Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

Мехіка

Адзіным жывым месцам ля трасы пад Мехіка сярод начы аказаўся фешынэбельны гатэль. Туды мы і накіраваліся. Унутры – хлопец з дзяўчынай на рэцэпцыі. Тлумачым ім, што хочам перачакаць у лобі да раніцы, каб пазваніць сваёй знаёмай у Мехіка. Яны нам пачынаюць расказваць пра цэны на нумары ў гатэлі. “Не, чувакі, вы не зразумелі, мы не хочам нумар”. Дамовіліся да паловы на сёмую.

Да раніцы мы карысталіся гатэльным вайфаем. А шостай я пазваніла Габрыэле – сяброўцы сяброўкі orasio_olivejra . Яна спрасоння спрабуе зразумець, хто мы такія. Разумее. Пытаецца, дзе мы. Мы спрабуем патлумачыць. Яна паняцця не мае, дзе гэта. Кажа, што вельмі-вельмі далёка, дзесьці ў дзвюх гадзінах ад яе дома. Я даю слухаўку супрацоўніку гатэля. Яны пра штосьці доўга размаўляюць. Потым слухаўку зноў бяру я. “Ён вас правядзе на аўтобусны прыпынак”, - кажа яна.

І мы выходзім з гатэлю. Перад гэтым хлопец з дзяўчынай з рэцэпцыі нам даюць паперку, на якой каравай ангельскай мовай напісана, што ім вельмі шкада выганяць нас на вуліцу так рана, але а сёмай на працу прыязджае мэнэджэр, і ў іх з-за нас могуць быць праблемы. Хутка за намі выходзіць і рэцэпцыяніст па імені Анхель.

3

Стаім на прыпынку, чакаем аўтобуса. Хвіліна, пяць, дзесяць. “Камон, гайз. Лэтс мэйк э тур!” – махнуў рукою Анхель і павёў нас па раёне. Пасля невялікай экскурсіі мы ўсё ж селі ў мясцовы аўтобус у накірунку апошняй станцыі метро. Мы яшчэ не ведалі, што нас чакае. Дзве з паловаю гадзіны ў дарожных корках. Мехіка – другая па колькасці насельніцтва агламерацыя свету пасля Токіо і першая па нязручнасці транспартнай сістэмы. Усе дарогі (нават тыя, што па 6 палос у адзін бок) стаяць амаль цэлымі днямі. Пастаянныя газаванні і тармажэнні. Адна з нацыянальных забаваў мексіканцаў – укапваць у дарогі “спячых паліцэйскіх”. Тут гэта адзіны дзейсны сродак кантраляваць хуткасць на дарогах.

10

У мясцовых аўтобусах ёсць зазывалы, якія амаль за руку цягнуць цябе ўсярэдзіну. Трэба вырывацца.

33

Габрыэла аказалася вясёлай, клёвай дзяўчынай, якая арганізавала нам упіску ў ейнага сябра, які якраз у гэтыя дні выехаў за горад. Уся кватэра – у нашым распараджэнні. Кватэра – гэта гучна сказана. Прыбудова на даху. У пакойчыку змяшчаецца толькі ложак, маленькі столік і шафка. Ну, і куча хламу.

22

1

Пасля генеральнай уборкі ў пакоі, мы знайшлі: гашыш, пару недакуркаў марыхуаны, цэлы джоінт, тры пеёты, скручаную ў трубачку дваццаціпесавую купюру, гумовы чэлес і кучу парнухі.

14

Дарэчы, з сэксуальнай свабодай у Мексіцы няма праблемаў. Амаль у кожным горадзе, дзе мы былі раз-пораз сустракаюцца гей-бары, гей-дыскатэкі. А ў Мехіка за два дні да нашага прыезду гарадскія ўлады дазволілі аднаполыя шлюбы. Акрамя таго, цяпер аднаполыя пары там могуць усынаўляць дзяцей.

У адным з раёнаў Мехіка проста не знайсці парачак хлопец-дзяўчына. Амаль на кожны квадратны метр там даводзіцца адна пара геяў. Вакол – гей-бары, гей-бібліятэкі, сэкс-шопы.

31

24

30

6

Вось гэты сэкс-шоп, дарэчы, афармляў польскі мастак Маўрыцы Гамульскі, які цяпер часткова жыве ў Мексіцы са сваю жонкаю мексіканкаю. Пра Маўрыцыя verasen даведаўся ў Варшаўскім музеі сучаснага мастацтва, гуляючы там аднойчы з калінінградскім паэтам Ігарам Бяловым. Дырэктарка музею падказала Верасьню кантакты мастака ў Мехіка. Аднак, калі мы ўрэшце дабраліся да сталіцы Мексікі, Маўрыцы апынуўся ў Варшаве. Аднак ў электронным пісьме даў нам невялікі спіс сваіх творчых знаёмых.

Мы, не доўга думаючы, выбралі са спісу Гектара Беластоцкага. І напісалі яму ліст па-польску, маўляў, так і так, мы ў Мехіка, давайце сустракацца. На што атрымалі адказ: “I’m sorry, I didn’t understand a word from your letter, but I guess, you are Maurycy’s friends”. Так мы пазнаёміліся з Гектарам (па-іспанску Эктар), бабуля з дзядуляй якога эмігравалі з Беластоку ў Мексіку ў 1920 годзе.

5

Гектар пазнаёміў нас са сваім хлопцам і сябрамі. Захапіўся ідэяй прыехаць у беларускую вёску, пажыць там і павучыць палесскіх дзетак іспанскай мове.

21

Увогуле, мы прыехалі ў Мехіка зрабіць візы ў астатнія краіны Лацінскай Амерыкі: Калумбія, Аргентына, Бразілія, Балівія. Першая на нашым шляху – Калумбія. Прыходзім у кансулят. На нашае пытанне, колькі часу будзе рабіцца віза, адказваюць – тры дні. Вельмі добра, думаем мы і здаем дакументы. Супрацоўніца амбасады па імені Соня разглядае нашыя дакументы і кажа: “Для грамадзянаў вашай краіны дакументы разглядаюцца месяц”.

Зусім нядаўна Калумбія і Венесуэла парвалі дыпламатычныя адносіны. Калумбія абвінаваціла Венесуэлу ў захоўванні на сваёй тэрыторыі больша за паўтары тысячы паўстанцаў Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі. Уга Чавес у адказ заявіў пра разрыў дыпламатычных адносінаў з Калумбіяй. Відаць, сяброўства Лукашэнкі ды Чавеса і падпсавала нам паход у Калумбійскую амбасаду.

Месяц мы чакаць не можам. Трэба зазначыць, што беларусам з візамі ўвогуле не пашанцавала. Украінцам адкрылі амерыканскія візы на 5 год, расіянам – на 2, беларусам жа ўсяго на год, прытым што за візы мы заплацілі на 100 баксаў больш. Мексіканскія візы украінцам выдалі на 5 год, расіянам – на 10, беларусам – на 180 дзён. У добрай краіне мы жывем, спадарства.

Сэнсу заставацца ў Мехіка ў нас больш не было. Тым больш што горад аказаўся вельмі дарагім. І праз тыдзень мы накіраваліся ў Кўацакўалькос, дзе ў нас быў прызначаны наступны фестываль пад назваю “Ve libertad” (у перакладзе з іспанскай – "пабач свабоду"), па-нашаму ж – проста “Беліберда”.

19

32

Асобны ўваход у метро для мужчынаў і жанчынаў з дзецьмі.

2

18

13

16

9

Горад спрабуе вырашыць праблему з трафікам.

15

27

Мясцовыя шаманы-ацтэкі лечаць людзей усяго за 20 песа (каля 2 баксаў).

17

Па горадзе развешаныя патрыятычныя плакаты. На гэтым, напрыклад, бравы салдат знічтажае кусты марыхуаны.

8

Краіна бедная з вялікім беспрацоўем. Таму шмат хто тут займаецца продажам усякай драбязы. Прадаюць усё і ўсюды: асадкі, печыва, тэчкі, кружэлкі з музыкай. Прадаюць у метро, у пераходах, перад дзвярыма кватэраў, на светлафорах.

12

Цыгарэты прадаюць паштучна. Побач вісіць запальнічка, каб тут жа прыкурыць.

26

І пры ўсім пры гэтым тут нерэальна дарагая тэлефонная сувязь. Мабільныя тэлефоны мае далёка не кожны - не кожны можа сабе дазволіць. Хвілінны званок з аўтамату на хатні каштуе 3 песа, на мабільны - 5 (амаль паўбаксы). Мексіканец Карлас Слім, які валодае 90% тэлефоннага рынку беднай Мексікі, сёлета стаў самым багатым чалавекам свету.

29
Tags: mexico, photo, taburet
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 35 comments