?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Дарога праз Апалачы


View Larger Map

Наш шлях з Вашынгтону ў Ноксвіль, штат Тэнэсі, ляжаў па 95-й трасе праз горы Апалачы і штат Вірджынія. Яшчэ ў Вашынгтоне нас папярэджвалі: будзьце асьцярожныя ў Вірджыніі, там самыя строгія дарожныя правілы і самая жорсткая дарожная паліцыя. Мы ўпэўніліся ў гэтым, калі ў першыя ж хвіліны стопу нас выгнала з трасы паліцыя. Зь вялізнымі намаганьнямі мы праехалі пару дзесяткаў міляў.





Гэта Цім. Ён давез нас да мястэчка Вудсток.



З Хуліо мы так і не пасьпелі знайсьці агульную мову за тыя пару міляў, якія ён нас падвозіў. На маё “Ўэа а ю фром?” ён адказаў: “Но інгліш”. Тады я вырашыла бліснуць сваімі ведамі гішпанскай і запытала: “Дондэ эста?” На жаль, гэтага ён таксама не зразумеў. Тады я тыкаю ў сябе пальцам і кажу: “Беларусь”. Тыкаю пальцам у яго і пытаюся: “Энд ю?” “Хуліо”, - адказаў ён.



У мястэчку Харысанбург. Там мы зь Верасьнем вырашылі аддзяліцца ад Кірыла. І не дарэмна. Во, якіх дзевак злавілі! :)



Не праехалі і пару міляў, як іх спыніла паліцыя за перавышэньне хуткасьці. Падышоўшы да машыны, паліцыянт запытаў, ці ёсьць у дзяўчыны прычыны, каб ехаць так хутка. Тая не знайшла, што адказаць. І ёй уляпілі штраф.

Так мы апынуліся ў мястэчку Ўэйнсбара. Пабачылі на трасе знак, што пакушаць можна за паўмілі ад нас. Рушылі туды. Наперадзе Макдак, ўсякія нейкія яшчэ агромністыя рэстараны. І пасярод усяго гэтага маленькі рэстаранчык family kitchen пад назваю “Mrs. Rowe’s”. Нам сюды.



Завальваемся ў рэстаран з інструментамі, заплечнікамі. Усе адразу зьвярнулі на нас увагу. А мы сьціпла сабе замовілі ахрэненнага супца, паелі і пачалі вырушаць. Але проста так выйсьці нам ня далі. Спыніў нейкі мужчына. Пачаў распытваць, куды мы едзем. Расказалі ўсё, як на духу. Мужык пажадаў нам шчасьлівай дарогі, жанчыны вакол згодна заківалі галовамі, і мы выйшлі з рэстарану.



Аднак ужо блізіўся вечар. І мы вырашылі вярнуцца ў рэстаран папытацца, ці можна ў каго спыніцца на ноч. Вядома ж, за канцэрт. Толькі мы адчынілі дзьверы, выходзіць жанчына і кажа: “О! А Майк, зь якім вы размаўлялі, якраз сказаў – калі яны вернуцца, пасялі іх у суседні гатэль. Я аплачу нумар”. Што тут было казаць. Мы адразу кінуліся дзякаваць Майку, але яго як ветрам зьнесла.
Нас дагнаў Кірыл. Мы сьпелі ў рэстаране некалькі песьняў і пайшлі ў свой нумар. Гатэль апынуўся шыкоўным, з басейнам, сьняданкам і ўсякімі іншымі клёвымі штукамі.



Сьняданак раніцай мы праспалі. Таму пайшлі падмацавацца ў “Mrs. Rowe’s”. Там мы зноў сустрэлі Майка. Падзякавалі яму. Аказваецца, Майк – уладальнік рэстарану, Місіс Роў – гэта ягоная маці. А дачка Майка падарожнічае аўтаспынам па Еўропе. Таму ён нас разумее і вырашыў дапамагчы. “Вы сьнедалі? – запытаў ён. – ідзіце паешце. Не хвалюйцеся, усё за мой рахунак. Проста хачу, каб вы сытымі выйшлі адсюль”.

Мы выйшлі ня проста сытымі, а поўнымі па самае не магу. Майк усё падносіў нам новыя стравы, прыгаворваючы “А вось пакаштуйце гэта, вам мусіць спадабацца”. Урэшце ён прынёс яшчэ і дэсерты. Карацей, палову, ня здолеўшы зьесьці, мы ўзялі з сабою.



Выйшлі на трасу і зноў разьдзяліліся.12 міляў нас падвёз Эндзі. Спыніўшыся на трак-стопе, ён сыграў нам пару песень, пажадаў шчасьлівага шляху і паехаў. А мы падвіслі. Усе дальнабоі казалі, што едуць на Поўнач. А нам-то трэба было на Поўдзень.





Мы вырашылі не чакаць з мора пагоды і выйшлі на трасу. І там нас падабраў вясёлы чувак па імені Джонатан, які ўсё марыць паехаць у Еўропу іграць у баскетбол.







Наступным нашым спадарожнікам стаў Майк. Ён падвёз нас да ваколіцаў горада Ranoake. Афігенныя краявіды, горная рэчка і наступленьне ночы прымусілі нас спыніцца тут на ноч. Мы зайшлі ў вельмі ціхае мястэчка, дзе стаялі 3 хаты. Пагрукаліся ў дзьверы, папрасілі паставіць намёт у двары. Нават угаворваць не давялося. Нам дазволілі і назаўтра мы паабяцалі сьпець ім беларускіх народных песень.







Джым і Джыні пусьцілі нас у душ, далі пакарыстацца пральнай машынай, раніцай накармілі сьняданкам. А мы павесялілі іх ды іхніх дзяцей – Брэдзі ды Мэмэ.



Дарэчы, стары намёт за 9 баксаў выкінулі. Купілі новы - за 25.



Дэйв падкінуў нас да мястэчка Witheville. Там мы пабачылі яшчэ некалькіх стопераў.





Наступная машына, якая нас падабрала, уразіла нас колькасьцю бруду, пылу, пяску, гліны ды ўсякага хламу. Аднак яе ўладальнік Рон апынуўся надзвычай мілым чалавекам.







Наступнай спынілася Кельлі. Ёй было зусім не падарозе з намі, але яна вывезла нас далёка на трасу ды яшчэ дала бабла.



Тут жа нас падхапіў мексіканец Антоніо. Закінулі нашыя заплечнікі ў адкрыты багажнік пікапу. Ён правёз нас літаральна некалькі міляў, як лупануў дождж. Мы выскачылі з машыны, разьвіталіся з Антоніо і пабеглі ў найбліжэйшы МакДональдс. І тут грымнула так, што ўва ўсёй акрузе зьнікла электрычнасьць. Пагасла сьвятло і ў Макдаку.

Tags:

Comments

( 17 comments — Leave a comment )
lemantar
Jul. 21st, 2010 08:35 pm (UTC)
" А мы сьціпла сабе замовілі ахрэненнага супца"

вось чаго не бачыу у штатах, так гэта нармальный першых блюд. некальки разоу спрабавау, але даядау прымушаючы сябе
agrippina
Jul. 22nd, 2010 07:36 am (UTC)
а как же clam chowder?????
lemantar
Jul. 22nd, 2010 07:38 am (UTC)
на фоне украинского борща это как ваз-2101 против мерса S класса.
agrippina
Jul. 22nd, 2010 07:57 am (UTC)
ну это как сравнить теплое с мягким )))
litota_
Jul. 23rd, 2010 05:20 am (UTC)
у гэтым рэстаране былі самыя лепшыя стравы, якія я калісьці каштавала ў жыцьці. і суп - не выключэньне :)
ex_krywal
Jul. 21st, 2010 08:47 pm (UTC)
"Пагасла сьвятло і ў Макдаку..." цудоўнае сканчэнне цудоўнага падарожнага запісу :)
lorss
Jul. 22nd, 2010 09:09 am (UTC)
+100!
kirilllka
Jul. 21st, 2010 08:58 pm (UTC)
мне начинает казаться, что мир не без добрых людей
litota_
Jul. 21st, 2010 09:39 pm (UTC)
сто пудоў
natall_ia
Jul. 21st, 2010 09:22 pm (UTC)
Окончание как в завязке фильма ужасов:)
(Anonymous)
Jul. 21st, 2010 10:42 pm (UTC)
женя, Вильнюс.
Вы такие замечательные! Легкого пути, хороших людей, интересных знакомств..
nezloyc
Jul. 22nd, 2010 07:10 am (UTC)
интересная у вас жизнь)
4epushilkin
Jul. 22nd, 2010 08:13 am (UTC)
ждем следующую часть =)
fraise_rvanka
Jul. 22nd, 2010 08:42 am (UTC)
классное завершение..)
читаю вас с удовольствием, настальгирую.
радуюсь мове.
damavik
Jul. 22nd, 2010 12:11 pm (UTC)
сапраўды, нічога сабе такія дзеўкі.
nil_la
Jul. 25th, 2010 12:01 am (UTC)
столькі розных людзей, розных персанажаў! гэта хіба самае класснае! працягвай пісаць і няхай вам шанцуе! Амінь! :)
daroha
Aug. 5th, 2010 10:26 am (UTC)
пра цёлак
чо, каторая павышэйшая- нічо такая, завярніце мне адну (8
( 17 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars