?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

На поўдзень



Выехаць зь Нью-Йорку аўта-спынам аказалася ня так проста, як здавалася на першы погляд. Зь Вялікага Яблыка да Філадэльфіі (што ўсяго каля 100 міляў) мы дабраліся ажно за суткі. Першы чувак, якога мы застопілі яшчэ ў Нью-Йорку, - таксіст мінівэна з Пуэрта-Рыко Эван. Ён правёз нас траіх з 64 па 92 стрыт у Брукліне )




Далей мы разьдзяліліся. Кірыл асобна, і мы зь Верасьнем асобна. Кірыл вырваўся ўперад. Мы засталіся на запраўцы пытацца, хто перавязе нас праз Верызана мост, праезд праз які каштуе 11 баксаў. Ім аказаўся Ціто. Ён таксама падказаў нам бясплатны цягнік, што правязе нас праз увесь Стэйнт-айланд аж да моста на Нью-Джэрсі. 





Машыністка цягніка патлумачыла, што нам трэба выйсьці на Arthur Kill дарогу, што недалёка ад Great Kills Park. Мы так і зрабілі. І вось стаім на гэтай Arthur Kill дарозе перад мастом на Нью-Джэрсі. Наляцелі хмары, сьцямнела, я надзела флікер. Праз хвілін 15-20 спыніліся два хлопцы. "Нам на мост ня трэба, але за 8 баксаў завязем". Троху паразмаўлялі, расказалі пра табурэт, пра мыс Горн. "Звычайна мы гэтага ня робім, але вас адвязем. І нават грошай ня возьмем. Але, - і тут чувак дастае бейсбольную біту, кладзе перад сабою і кажа, - толькі дакраніцеся да мяне і я вас заб'ю".



Ніхто нас не забіў і мы бясьпечна дабраліся да штату Нью-Джэрсі. Што за горад - фіг ведае. Стаім на запраўцы, падыходзім да кожнага вадзілы, просім падкінуць да Філадэльфіі. Але ніхто туды ня едзе. Прастаяўшы так каля гадзіны, мы вырашылі ісьці на трасу. Толькі мы выйшлі, лупануў дождж. Чакаць з мора пагоды не было ні сілаў, ні часу і мы ірванулі ў суседні лясок ставіць намёт і класьціся спаць. Лясок аказаўся невялікім пятачком пасярод трох трасаў. А наш намёт за 9 баксаў аказаўся ненадзейным і ўжо празь дзьве хвіліны пачаў працякаць. Прычым так, што нам ледзь не выграбаць ваду зь яе давялося. Заплечнікі мокрыя, дыванкі мокрыя, спальнікі мокрыя. Перанесьлі палатку пад шырэйшае дрэва. Капаць стала менш. Выцерлі намёт рушнікамі знутры і звонку і леглі спаць.



Прачнуўшыся а 8-й раніцы ад шуму машынаў, мы выйшлі на трасу. Пастаялі хвілінаў дзесяць і пад'ехала паліцыя. 
- Што тут адбываецца? - пытаецца паліцыянт у нас. 
- Нічога, - адказваем.
- Вы ня можаце тут стопіць. Гэта нелегальна.
Карацей, на дзвюх асобных машынах паліцыянты завезьлі нас да нейкага гіпермаркету.



Папытаўшся пра дарогу да Філадэльфіі, мы пратопалі яшчэ некалькі міляў пад праліўным дажджом па невядомым нам горадзе і сталі на апошняй перад трасай на Філі запраўцы.





Ізноў больш за гадзіну безвынікова прасілі падвезьці нас. Але ўсе чамусьці ехалі на Поўнач. І вось наш выратавальнік - Стыў. Расказаў, што горад, у якім мы знаходзімся, называецца Ўудбрыдж, правёз нас міляў 25 да адной са стаянак пад назваю Молі Пічэр. Аказваецца, Молі Пічэр - жанчына з гэтай мясцовасьці, якая падчас вайны за незалежнасьць прыносіла ваду жаўнерам. Калі Молі пераходзіла дарогу са жбанам вады, абодва бакі спынялі перастрэлку.





І тут... тут... мы застопілі сябраў майго дзяцінства, зь якімі мы ледзь не з калыскі бавілі час разам кожнае лета ў Беразіно - братоў Сьцёпу і Андрэя Ляньковых. 



Сьцёпа і Андрэй ня толькі давезьлі нас да Філадэльфіі, але і ўпісалі ўсіх траіх разам з Кірылам, і нават паклікалі сяброў, а мы для іх зладзілі канцэрт.



У братоў Ляньковых дом са шклопакетам.







Tags:

Comments

( 32 comments — Leave a comment )
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
agrippina
Jul. 14th, 2010 07:25 am (UTC)
мне вот любопытно - вы из экономии некой автостопом поехали или ради приключений?
_valerka_
Jul. 14th, 2010 09:42 am (UTC)
судя по всему, время так точно не сэкономилось.
(no subject) - litota_ - Jul. 14th, 2010 01:50 pm (UTC) - Expand
(no subject) - agrippina - Jul. 14th, 2010 01:51 pm (UTC) - Expand
gloka_ja_kuzdra
Jul. 14th, 2010 07:27 am (UTC)
так файна! а галоўнае, якая казачная проста сустрэча з братамі :)))))) супер!
ex_krywal
Jul. 14th, 2010 07:34 am (UTC)
фігасе
lorss
Jul. 14th, 2010 07:52 am (UTC)
неверагодна!
kirilllka
Jul. 14th, 2010 08:06 am (UTC)
один сплошной сюр
daroha
Jul. 14th, 2010 08:17 am (UTC)
вы зь сястрой такія падобныя, што капец! (8
krasannna
Jul. 14th, 2010 08:18 am (UTC)
ў такім заблытаным маршруце прадчувалася цікавая развязка : ) але каб сутрэць не проста, напрыклад беларусаў, а яшчэ сяброў дзяцінства, крута!
ivan_konanov
Jul. 14th, 2010 09:49 am (UTC)
Да весь мир-маленькая деревня...)))
ljosha_sworm
Jul. 14th, 2010 11:05 am (UTC)
Апупець! Вось так і сустрэць пасярод штатаў сяброў дзяцінства!!!
Ё К Л М Н

Няхай і надалей вам шансуе ў вашых прыгодах!
litota_
Jul. 14th, 2010 02:03 pm (UTC)
дзякуй )
сяброў дзяцінства ў мяне яшчэ шмат. Хто ведае, дзе яны зараз жывуць :)))
nil_la
Jul. 14th, 2010 12:00 pm (UTC)
ААААА Жэнька ты зноў знесла хаер! :) І ты таак кранальна выглядаеш у беларускім народным адзенні! Супер! Бог вам у дапамогу!
bezymov
Jul. 14th, 2010 02:14 pm (UTC)
зачот

i'm following you
bezymov
Jul. 14th, 2010 02:19 pm (UTC)
блін, а якая крутая канцэртная вопратка!
oldmah
Jul. 14th, 2010 04:23 pm (UTC)
Відаць, у Штатах амаль ня памятаюць пра аўтаспын..

Вашыя зь Верасьнем запісы -- зараз самае цікавае, што ёсьць у маёй фрэндстужцы. Дзякуй :)
litota_
Jul. 14th, 2010 08:23 pm (UTC)
дзякуй, нам прыемна :)
kurfurstova
Jul. 15th, 2010 07:21 am (UTC)
эх, такія прыгоды! цікава вельмі)
(Anonymous)
Jul. 15th, 2010 08:10 am (UTC)
Женечка, берегите себя. Но такие встречи - это потрясающе. А Леньков-младший - просто копия Леньков старший... Будет возможность - привет от своей тетки передай
rohach
Jul. 15th, 2010 08:18 am (UTC)
cooool taburety!:)
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
( 32 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars