На мытни не было ниводнай легкавушки. Мы папрасилися да кироуцы адзинага микрааутобусу, яки минау мытню адначасова з нами. Так даехали да Чарнигава. И тут бы нам зависнуць на пару гадзинау, як гэта бывае на Чарнигаускай абъяздной. Але тольки мы надзели заплечники и пайшли наперад, спынилася фура, якую мы нават не тармазили. Чувак - малдаванин - ехау амаль да Барыспаля (адтуль з аэрапорту мы мусим ляцець). Дамовилися, што ён высадзиць нас пад Барыспалем. Там, высадзиушыся и тольки пасьпеушы справиць нужду у ближэйшым лесе, мы спынили дзьвюх милых дзяучат, якия адразу ж наперабой нашаму "Да аэрапорта падвезяце?" спытали "Як даехаць да аэрапорта?". Выявилася, што нам падарозе. Дзяучаты Аня и Марушка ехали у аэрапорт, каб проста дапамагчы каму-небудзь - давезьци да Киева, даць прытулак на ноч, дапамагчы иншаземцам разабрацца з квитками. Такия сабе мамы Тэрэзы.
Дабрацца з Барыспаля у Барыспальски аэрапорт аказалася не так проста. На нашае пытаньне, як даехаць да аэрапорта, мясцовыя адказвали: "Дарогу да "Сельпо" и направа". Паблукаушы па горадзе, мы не знайшли ниякага "Сельпо" и вырашыли запытаць дарогу яшчэ раз. "Да "Сельпо" ци да аэрапорта?" - запытала Марушка Аню :) И тольки потым мы зразумели, што каб не дзяучаты, доуга б мы дабиралися да аэрапорту, бо туды праз Барыспаль нихто не дабираецца :)
У аэрапорце мы даведалися, што рэйсы на Маскву и Нью-Ёрк не адмененыя. Так што ёсьць шанец выляцець сёньня раницай.
Пакуль мы дазнавалися патрэбную нам инфу, Аня и Марушка знайшли шведа Бэни, якому была патрэбная дапамога, якую дзяучаты и прыехали аказваць. Бэни прыляцеу ва Украину на 2 дни и завис тут. Пытауся у нас, ци зможа ён бязь визы даехаць на цягнику да Рыги праз Беларусь. Мы параили Бэни ехаць на цягнику да Варшавы, там да Гданьску и сядаць на паром. Прыехали разам зь дзяучатами на Киеуски чыгуначны вакзал. Квиткоу на Варшаву няма. Магчыма, раницай прычэпяць дадатковыя вагоны.
Цяпер сядзим у интэрнэт-кавярни на Вакзале. Хутка выязджаем на Барыспаль у Аэрапорт.