?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Куба. Частка трэцяя

Што я адразу прыкмеціла, — кубінцы вельмі шчырыя і адкрытыя. І нягледзячы на сваю галечу, спакойна ставяцца да таго, што іх фатаграфуюць. Машуць рукамі, альбо проста без усялякіх эмоцыяў глядзяць у аб'ектыў. Нібы нічога не адбываецца.

Жыхары вострава Свабоды не баяцца паказваць сваё прыватнае жыцьцё навыварат. Гуляючы па вузкіх вуліцах Гаваны, раз-пораз я заўважала людзей у расчыненых дзьвярах сваіх кватэраў. У іх няма калідораў, таму дзьверы з вуліцы вядуць адразу ў пакой. І там бачна, як людзі сядзяць на канапах і крэслах-качалках, глядзяць тэлевізар, абмяркоўваюць навіны. Некаторыя выходзяць на ганак і там жа садзяцца ў піжаме, каб пачытаць сьвежы выпуск мясцовай газеты "Granma".





- Hola! – вітаецца з намі мінак на вуліцы.

- Hola! – адказваем мы. І, стомленыя ад пастаяннай увагі кубінцаў, працягваем ісьці далей.

- Ну чаму ніхто са мной ня хоча размаўляць? – даганяе нас мужчына. – Усё, што мне кажуць турысты, гэта “Ола і ола”! А я хачу проста паразмаўляць! Мне больш нічога ня трэба. Мне брат з Маямі штомесяц 300 даляраў дасылае. У мяне ўсё ёсьць. Я толькі паразмаўляць хачу...

Насамрэч, без такой дапамогі з-за мяжы выжыць на Кубе амаль немагчыма. На востраве дзьве валлюты. Адна для турыстаў - CUC (Cuban Peso Convertible), другая для кубінцаў - Peso Cubano (іх яшчэ называюць “драўлянымі”). Калі быць дакладным, то адзін CUC роўны 1,4 долары і 0,9 еўра (дадзеныя на красавік 2008, - прым. Аўт.). У Гаване, цэнтрах правінцый і курортах існуюць спецыяльныя крамы для турыстаў, у якіх цэны пазначаныя ў CUC.

Самі ж жыхары Кубы атрымліваюць зарплату ў Peso Cubano. І ў асноўным прадукты купляюць менавіта за гэтую валюту. У кубінскіх крамах немагчыма купіць амаль нічога. Часам пабачыш вялізную чаргу ў краме, падыйдзеш паглядзець, што ж там такое прадаюць. А там - асадкі, запальнічкі, усякая драбяза...

Адзін кубінскі песа каштуе ўсяго 0,04 даляра. Дый купіць за гэтую валюту нельга амаль нічога. Да нас падыйшла жабрачка. Працягвае руку і просіць грошы на ежу. Пэр дастаў з кішэні тры кубінскіх песа. Жабрачка зірнула на іх, і кінула назад. “Дайце іншыя грошы, - кажа. – На гэтыя я нават не пад’ем”.



Ёсьць крамы і для заможных кубінцаў, дзе можна расплачвацца ў CUC. Гэта так званыя шопінгі. Выбар там значна большы, чым у звычайных крамах для кубінцаў. Але там таксама можна знайсьці далёка ня ўсё. Дый выглядаюць яны па-саўковаму. Побач з мэбляй прадаюцца макароны, побач з яблыкамі - шампуні...

Нярэдка на вуліцы можна сустрэць людзей, якія штосьці прадаюць. І звычайна рэчаў на продаж яны выстаўляюць усяго пару штук. Гэта можа быць адно манга, адна цыгара, дзьве запальнічкі і адна асадка. За ўвесь час, што я была на Кубе, я ні разу ня бачыла, каб у іх хтосьці што-небудзь купляў. Аднак яны сядзяць так цэлымі днямі...









Аўтамайстэрня. Працуе 24 гадзіны.








Тут ром.


Так выглядаюць многія бары на Кубе.


А так - сталоўкі...










Рамонт абутку.


Рэстаран у цэнтры Гаваны.


Прадуктовая крама. Тут малако, рыс, цукар... І бадай больш нічога...


А вось чарга за драбязой.


















Кавярня. У меню - нешырокі выбар...


Крама, дзе прадаюць усё. Ад канапаў да яблыкаў. Мы купілі там ваду. Пакуль дайшлі да выхаду, у нас тры разы праверылі чэк і сумкі...




Нічога купіць не жадаеце? Запальнічка, алоўкі, цыгара... А можа проста так грошай дасьце?..


Яшчэ адна прадуктовая крама.


Гэта не сэканд-хэнд. Гэта звычайная крама адзення ў кубінскай правінцыі.








Наш афіцыянт. Вельмі стараўся. Атрымаў добрыя чаявыя.






Працяг будзе...

Частка другая
Частка першая

Tags:

Comments

( 30 comments — Leave a comment )
agrippina
Feb. 16th, 2009 09:37 am (UTC)
красивые фото. одно замечание - курс кука к местному песо 1:25
litota_
Feb. 16th, 2009 09:39 am (UTC)
курс брала зыходзячы з курса ў абменніку ў аэрапорце, калі прыляцелі на кубу - красавік 2008
(no subject) - agrippina - Feb. 16th, 2009 09:39 am (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Feb. 16th, 2009 09:40 am (UTC) - Expand
(no subject) - agrippina - Feb. 16th, 2009 09:42 am (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Feb. 16th, 2009 09:46 am (UTC) - Expand
(no subject) - agrippina - Feb. 16th, 2009 09:47 am (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Feb. 16th, 2009 09:50 am (UTC) - Expand
(no subject) - agrippina - Feb. 16th, 2009 09:52 am (UTC) - Expand
(no subject) - litota_ - Feb. 17th, 2009 08:58 am (UTC) - Expand
ex_krywal
Feb. 16th, 2009 09:44 am (UTC)
галеча, галеча, галеча...

я б не змог там. ніякія пляжы і самбы-румбы не заслоняць гэтай саўковай галечы.
а што там яшчэ глядзець? помнікі Чэ і Фідэлю? гэта для буржуяў.
ljosha_sworm
Feb. 16th, 2009 10:00 am (UTC)
Оба-на! Якiя фоткi клёвыя!

Яны у'се амаль мерцвякi, выдзернутыя з могiлак. Асаблiва у'разiу' хударлявы прыбiральшчык на пiрсе ды па-мяртвяцкi знiшчаныя пальцы.

Вуду, не iнакш!

А брыдота якая. Яны, мабыць, i самi не хочуць жыць па-iншаму.

Уразiла фота дзядулi у' кепi з зоркай - сiмвал кубiнскай рэвалюцыi, вельмi фактурная фотка.
litota_
Feb. 16th, 2009 10:03 am (UTC)
дзякуй.

многія хочуць жыць па-іншаму. але мала ў каго атрымліваецца.
mainamarbus
Feb. 16th, 2009 11:25 am (UTC)
человек! ты была на кубе???))
Эх(( живут же человеки((
tovarka
Feb. 16th, 2009 12:14 pm (UTC)
отличные фотки
nil_la
Feb. 16th, 2009 03:11 pm (UTC)
оооо! Сісі!
(no subject) - litota_ - Feb. 16th, 2009 07:33 pm (UTC) - Expand
(no subject) - nil_la - Feb. 16th, 2009 07:33 pm (UTC) - Expand
lemantar
Feb. 16th, 2009 12:51 pm (UTC)
зошыбись.
liska_fox
Feb. 16th, 2009 01:38 pm (UTC)
А ў мяне ўзнікла пытанне:
Яны ўвогуле на працу ходзяць? Скдадаецца такое адчуванне, што ўсё дарослае насельніцтва краіны толькі на прыступках сваіх пакояў і сядзіць...
litota_
Feb. 16th, 2009 07:37 pm (UTC)
ёсьць такое. я пазьней пра гэта напішу. у іх большая частка насельніцтва беспрацоўная.
nil_la
Feb. 16th, 2009 03:10 pm (UTC)
фота з нагамі уразіла! дзякуй, файны рэпартаж...
drugina
Feb. 16th, 2009 11:25 pm (UTC)
печально это все
batury
Feb. 16th, 2009 11:39 pm (UTC)
чотка
спадабалася кампазіцыя http://farm4.static.flickr.com/3437/3276467307_e703bebc0e_o.jpg
skarynkina
Feb. 17th, 2009 12:08 am (UTC)
вчера узнала что Колумб назвал Кубу в честь своей родной португальской деревеньки на юге страны.
фотографии ваши - лучшее из фотографий виденных в жизни. или настроение такое.нет. скорее фотографии
litota_
Feb. 17th, 2009 06:53 am (UTC)
Таццяна. Ведалі б вы, як мне прыемна.
chak_lun
Feb. 17th, 2009 02:34 pm (UTC)
Фота сапраўды цудоўныя.
litota_
Feb. 17th, 2009 07:14 pm (UTC)
Дзякуй
reconat
Feb. 19th, 2009 03:39 am (UTC)
poslednayaya fotografiya i pravda cudounaya!
nedavno posmotrela film "The Motorcycle Diaries" o molodom Che Gevare, o4en kraso4noe kino - sovetuyu!
litota_
Feb. 19th, 2009 08:16 am (UTC)
я глядзела.
( 30 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars