?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Куба. Частка другая

Па дарозе з аэрапорту імя Хосэ Марці да цэнтру Гаваны, я дзівілася на экзатычныя пальмы, нязвыкла чорных для беларускай дзяўчыны людзей і савецкія “жыгулі” ды “масквічы” ў такім незвычайным асяродзьдзі, я мімаволі раскрывала рот. “Што ж будзе далей?” - думала я.

Ведаць Гавану ўздоўж і ўпоперак - ня так проста. Нават наш таксіст заблукаў у пошуках гатэлю. Справа ў тым, што на вуліцах Гаваны вельмі мала шыльдаў з назвамі вуліцаў і нумарамі дамоў. Таму таксіст высоўваўся з акна машыны і пытаўся ў мясцовых, як нам даехаць да месца прызначэньня. Накруціўшы некалькі колаў, ён спыніўся каля гатэлю, нумар у якім замовілі мае сябры-шведы - Пэр і Сара.



Я ж праз інтэрнэт замовіла прыватную кватэру - casa particular – адзін з нешматлікіх дазволеных прыватных бізнэсаў на Кубе. Гэта можа быць пакойчык у кватэры разам з гаспадарамі ці цэлая кватэра, альбо нават прыватны дом. Мне пашчасьціла першыя чатыры дні мець у сваім распараджэньні цэлы дом. Хаця слова "пашчасьціла" тут не вельмі пасуе.

Гаспадыня пазнаёміла мяне з кватэрай. "Вось гэта, на першым паверсе, - кажа яна, - кухня". Я гішспанскую пачала вывучаць толькі за тыдзень да паездкі. Таму разумела самае банальнае. Нам дапамагала Сара, якая перакладала з гішпанскай на ангельскую. "Можаш браць тут усё, што захочаш", - працягвала гаспадыня. Мы падняліся на другі паверх. Там была спальня і прыбіральня з душам. "Спачатку ўключаеш ваду, - вучыць мяне на пальцах карыстацца душам гаспадыня. - Потым падымаеш гэты выключальнік". Пачынае ісьці гарачая вада. "ОК?" - пытаецца ў мяне жанчына. "ОК," - адказваю я. Яна забірае мыла і шампуні, што стаялі там, і сыходзіць.

На кухні мне не пашчасьціла пакаштаваць нічога. Лядоўняй, відаць, там ніхто не карыстаўся ўжо некалькі год. У ёй я знайшла толькі пацьвіўшую цыбулю, агуркі, яйкі ды яшчэ нейкую незнаёмую мне гародніну.

Раніцай гаспадыня прыйшла разам з мужам - яны жывуць у адным блоку ад “майго” дому. Я папрасіла яе прыгатаваць мне кубінскі сьняданак. Гэта аказаўся бутэрброд з падсмажаным яйкам унутры, парэзаныя фрукты (сярод якіх знаёмым мне быў толькі банан) і сок, зроблены ў міксеры з яйка і нейкіх фруктаў.

- Што гэта за фрукт? - пытаюся я на сваёй ламанай гішпанскай.
- Фрута бомба, - адказвае жанчына.
- А гэта?
- Гуаяба.




Я бягу наверх за нататнікам і асадкай. Даю ёй, кажу - напішыце. Яна запісвае: "fruta bomba" i "guayaba". Як высьветлілася потым, фрута бомба – гэта папая. Аднак, па-гішпанску слова “папая” гучыць немілагучна, бо абазначае жаночы палавы орган. Таму і называюць тут гэты фрукт “фрута бомба”.

Гаспадар, відаць, заўважыў, што камунікацыя наладжваецца, і дастаў з пакету стос дыскаў. Стаў прапаноўваць мне музыку сальса па 3 долары за CD і 5 долараў за DVD. Пасьля таго, як я сказала, што падумаю, ён уставіў дыск у плэер, і на тэлевізары зьявілася карцінка ды загучала музыка.

Купляць дыскі я не зьбіралася, таму спытала пра іншае:

- Колькі ў вас кубінскіх каналаў?


Гаспадар пачынае напружана лічыць. "Пяць," - гаворыць і твар яго скрыўляецца ў незадаволеную грымасу. Паказвае вялікі палец уніз. Далей размова не была настолькі канструктыўнай з-за адсутнасьці веданьня агульнай мовы. І я пайшла гуляць па Гаване.



Вуліцы ў Гаване даволі вузкія. Тратуараў амаль няма. Таму людзі ходзяць па дарозе. Машыны езьдзяць ня часта. Ды яны ў асноўным настолькі старыя, што іх рухавік заўсёды можна пачуць здалёк.


А вось і Жыгуль.




На фоне разваленых будынкаў сустракаюцца і вельмі нават нічога сабе. У асноўным гэта адміністрацыйныя збудаваньні.




Кубінцы не хвалююцца, што бялізна, якая сохне на балконах і наўпрост з вокнаў, сапсуе фасад будынкаў. Такія занядбаныя фасады ўжо наўрад што сапсуе.












Тытунёвая фабрыка. Яе супрацоўнікам дазваляецца браць дадому па дзьве цыгары ў дзень. Чалавек фізічна ня ў стане столькі выкурыць. Гэтыя цыгары, а таксама астатнія, кантрабандна вынесеныя з фабрыкі, нелегальна прадаюць амаль на кожным куце ў цэнтры Гаваны.  Вядома ж, даволі часта можна патрапіць на падробкі.


Капітолій. Дакладная копія Вашынгтонскага.






Чайна-таўн. Пра яго яшчэ будзе пазьней...










Набярэжная Малекон. Месца тусовак.




Так Малекон выглядаў раней.


Так ён выглядае цяпер.




Працяг будзе...

Частка першая
Частка трэцяя

Tags:

Comments

( 22 comments — Leave a comment )
tovarka
Feb. 10th, 2009 09:38 am (UTC)
цвета такие яркие! хорошие фотки, очень понравились
litota_
Feb. 10th, 2009 09:39 am (UTC)
дзякуй, шлюсанька )
chyzh
Feb. 10th, 2009 10:03 am (UTC)
попередній оратор довбойоб, а фотки просто чудові. я би навіть сказау ахуєнні! дякую!
ljosha_sworm
Feb. 10th, 2009 10:14 am (UTC)
толькi б на адзiн дзень краем вока глянуць
а так, на сам рэч, брыдота, пустэч ды фантазii да вуду)))

Архiтэктура прыгожая, але у'сё змарнавана
litota_
Feb. 10th, 2009 10:15 am (UTC)
ага. як падумаеш, як бы там афігенна было, каб не занядбалі так усё...
verasen
Feb. 10th, 2009 11:13 am (UTC)
Гаваі...
і візу б ня кожнаму давалі
litota_
Feb. 10th, 2009 11:29 am (UTC)
Ды я не пра ўвесь лад жыцьця. А толькі пра архітэктуру. Ад таго, што будынкі адрэстаўруюць і пафарбуюць фасады, Куба Гаваямі ня стане.
polar_bird
Feb. 10th, 2009 11:04 am (UTC)
Дзякуй.

"Капітолій. Дакладная копія Белага дому ў Вашынгтоне."

Белага дому???
verasen
Feb. 10th, 2009 11:14 am (UTC)
не прыдзірайся да дзяўчынкі.
чытай "Капітолій. Дакладная копія Крэмля ў Вашынгтоне."
litota_
Feb. 10th, 2009 11:27 am (UTC)
Белага дому. Пад назвай Капітолій.
verasen
Feb. 10th, 2009 02:21 pm (UTC)
Белы дом - гэта Белы дом. А Капітолій - гэта капітолій.)
litota_
Feb. 10th, 2009 02:29 pm (UTC)
бебебе
verasen
Feb. 10th, 2009 02:31 pm (UTC)
хе хе хе
juras14
Apr. 22nd, 2009 11:10 pm (UTC)
Вашынгтонскі і гаванскі капітоліі падобныя, але ніяк не дакладныя копіі. Дастаткова паставіць здымкі побач, каб пераканацца.
verasiavka
Feb. 10th, 2009 11:10 am (UTC)
Мама дарагая, афiгець!!!! Вельми прыгожа и са смакам! :)))
zavalnja
Feb. 10th, 2009 01:03 pm (UTC)
Partagas
Дзякуй за здымкі! Найбольш уразіла не ўсеагульнае жабрацтва - гэта вядомае, а выява тытунёвай фабрыкі. Падлеткамі мы смалілі (прабавалі смаліць, бо задыхнешся) цыгарэты з чорнага цыгарнага тытуню "Partagas". Тэрмаядзерныя. А ў Менску ў "Тытуню" куплялі "Havana". Дарэчы, сёньня вечарам пасмалю. Прывезьлі з замежжа.
litota_
Feb. 10th, 2009 01:05 pm (UTC)
Re: Partagas
я таксама прывезла кубінскіх цыгараў. аматарам падабаюцца. мне штосьці не...
mecheslav88
Feb. 10th, 2009 01:34 pm (UTC)
Дзякуй вялікі, чакаем працягу :)
gin_i_tonik
Feb. 10th, 2009 03:21 pm (UTC)
и-що! и-що!
litota_
Feb. 10th, 2009 03:22 pm (UTC)
будет, будет :)
stripedglove
Feb. 12th, 2009 08:25 am (UTC)
боже мой, какая она красивая!
belka_pigalitsa
Feb. 12th, 2009 01:03 pm (UTC)
последние лет 5 думаю о Кубе... хочу туда съездить... как говорится, при живом Фиделе побывать... но как-то не удавалось... только дикий Тайланд... и тут я вижу ЭТО.... у меня шок... мечты разрушены...
( 22 comments — Leave a comment )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars