Аўгіня (litota_) wrote,
Аўгіня
litota_

  • Music:

Thanks, Lord Bell

А ўчора, між іншым, вярнуўшыся ўвечары зь Дзяржынску, я назірала зацьменьне поўні. Цікава, чаму яно не выклікае такога рэзанансу, як сонечнае зацьменьне? Відаць, журналісты не раскруцілі... А відовішча яшчэ тое, я вам скажу.

А вось што журналісты раскруцілі, дык гэта вызваленьне Казуліна. Зьезьдзіла я сёньня-ўчора ў Дзяржынск, пабачылася зь ім. Стомлены дзядзька, але задумаў нешта, чарцяка. Значыць, сілы ёсьць. Прынамсі на тое, каб не прымаць памілаваньня ад Лукашэнкі.
А я вам вось што скажу. Была б я Казуліным - памілаваньне прыняла б. Навошта адмаўляцца ад падарункаў? Гордасьць? А што гэта? Для чаго? Глупства, па-мойму. Адной гордасьцю нічога не дабіцца. Вось прыняў бы памілаваньне, яшчэ і народу паслужыў бы. Ну, ці каму ён там паслужыць хоча? А так ізноў у турму недалёка патрапіць. 270 км да Віцебска ўсяго-та...

А яшчэ гасьцююць у мяне зараз сваякі з Гародні. Дык вось прыехала я ўчора, расказваю, маўляў, Казуліна адпусьцілі. А сястрычка 12-гадовая пытаецца:
- А што, ён сядзеў?
- Сядзеў, - кажу.
- А за што?
Я не знайшла, што адказаць...



З мамай Ірыны Казулінай



Іван Сабалеўскі - цесьць Аляксандра Казуліна



UPD. Ах, да. Забыла сказаць. Палітыка - брудная справа.
Tags: photo, Казулін, палітыка
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 17 comments