March 23rd, 2011

sheshory

Душок Бразіліі

Марсэль з расійскай табурэтнай каманды казаў: «Калі вы не пабываеце ў штаце Баія, не кажыце, што вы былі ў Бразіліі. Баія – гэта «душа» краіны». Чым бліжэй мы пад'язджалі да Сальвадору ў штаце Баія, тым больш мы адчувалі тую самую «душу» Бразіліі.

Зніклі багатыя будынкі, замест іх штораз трапляліся недабудаваныя халупы; джунглі замяніла пустыня; мясцовыя ўсё больш акалочваліся каля дарог, прадаючы фрукты ці іншую драбязу. А кіроўцы баяліся спыняцца ў гэтых мясцінах. Амаль кожны з іх мае ў загашніку гісторыю, як на яго ці ягонага сябра напалі са зброяй ды скралі груз. «Душа» краіны апынулася з душком.

20110215-IMG_7525

Апагеем усяго гэтага хаосу стаў Сальвадор. Ужо зацемна нас прывезлі ў адзін з раёнаў гораду пад назвай Піры-Піры. Прастытуткі круцілі клубамі перад мінакамі, пацаны прадавалі наркотыкі, з неба свяціў ліхтаром на зямлю паліцэйскі верталёт, нарады паліцыі з аўтаматамі расхаджвалі па горадзе. Мы былі адзінымі белымі. А наш спадарожнік раптоўна змяніў сваё рашэнне і адмовіўся прыняць нас у сябе на ноч.

Collapse )
Collapse )