November 1st, 2010

sheshory

Легалізацыя ў Нікарагуа

Усё добра, але трэба рухацца далей – у Нікарагуа. А мы нелегальна прайшлі дзве краіны. Зноў спадзеў на незаўважнае перасячэнне мяжы. За некалькі дзесяткаў кіламетраў да мяжы злавілі грузавік. Кіроўца – хлопец год трыццаці.

Не мінула і хвіліны, як ён дастае два касякі травы. Адзін прапаноўвае нам, другі запальвае сам. Зрабіў пару цягаў – паліцыя. “Fuck!” – па-ангельску ругаецца гандурасец, тушыць касяк і засоўвае яго ў бацінак, які стаіць побач з каробкаю перадачаў. Пасля паліцэйскай праверкі разгублена пытаецца: “А дзе мой касяк?” “Чувак, у бацінку!” :)

Паліцэйскі кантроль на дарогах Гандурасу праз кожныя пару кіламетраў. Спыняюць усіх, кожны раз правяраюць дакументыне толькі ў кіроўцы, але і ў нас. Мы, баючыся за сваё нелегальнае становішча, паказваем айсік і журналісцкае пасведчанне. Пакуль пракатвае.

20101014-IMG_6343

Узмоцнены паліцэйскі кантроль па ўсёй краіне з-за леташняга ваеннага перавароту. Тады прэзідэнт Гандурасу Мануэль Селайля ініцыяваў рэферэндум аб праве балатавацца на другі тэрмін (па законе, прэзідэнт тут можа балатавацца толькі на адзін тэрмін). Праціўнікі рэферэндуму захапілі Селайю і вывезлі ў Коста-Рыку. Вярхоўны суд і парламент падтрымалі мяцежнікаў. Праз нейкі час Селайі ўдалося вярнуцца ў Гандурас. У адказ часовая ўлада ўвяла каменданцкі час. Праз два месяцы краіна выбрала новага прэзідэнта, а былы – пад пагрозай арышту з’ехаў у Дамініканскую рэспубліку.

Наш кіроўца зноў запальвае недакураны касяк і хваліцца, што 6 год пражыў у Каліфорніі, зарабіў сабе на гэты грузавік і зараз працуе на радзіме. На пытанне, дзе працаваў, спакойна адказвае: “Гандляваў наркотыкамі”.

Collapse )