September 11th, 2010

sheshory

Ve la Libertad (Беліберда)

Аўтаспын па-мексіканску кардынальна адрозніваецца ад амерыканскага. Тут ужо (за вельмі рэдкім выключэннем) не кормяць у дарозе і не даюць грошай. Затое спыняюцца значна актыўней. І падвозяць нават тыя, ад каго гэтага ну ніяк не чакаеш.

Дзесьці пасярод шляху ад Мехіка да Кўацакўалькаса нам спыняецца загружаны да верху пласмасавымі тарамі пікап. З кабіны вылазяць два чувака і пачынаюць вызваляць нам месца ў кузаве. З горам папалам мы туды змясціліся са сваімі заплечнікамі, інструментамі і табурэткай. Едзем. Праз сто метраў кіроўца зноў спыняецца... каб падабраць яшчэ адну жанчыну з яшчэ большай колькасцю багажа - вёдрамі, тачкамі, сумкамі... На мексіканскіх дарогах штохвіліну можна пабачыць загружаныя напоўніцу людзьмі пікапы. Па прынцыпе - дзе змесціцца адзін, там і дзесяць.

6

Collapse )
sheshory

(no subject)

У нас тут 35 градусаў жары, сінее мора, белы пясок, пальмы і спелыя авакада. У Беларусі зараз ужо восень. Халодныя ночы, першыя курткі, жоўтае лісце. Сёлета для мяне не будзе ні восені, ні зімы. Пасля экватару ў нас ізноў пачнецца вясна і лета. Я вярнуся ў Беларусь толькі наступнай вясной. Сёння, упершыню за 5 месяцаў нашага падарожжа, я пачынаю сумаваць па радзіме. У першую чаргу, па восені.

me