April 26th, 2010

sheshory

Salary

У суботу быў першы нармальны працоўны дзень. Чатыры гадзіны ігры на скрыпцы на Юніон Скверы ў Манхэтане з гадзінным перапынкам на мілкшэйк у суседнім Макдональдсе. І першыя нармальныя грошы. Сяргей, у якога мы спыніліся і які працуе ў кінаіндустрыі, кажа, што з такімі тэмпамі я буду зарабляць больш чым ён на дакументальным кіно. 



Мой першы заробак: $194.74, пакет цукерак ад суседзяў па кірмашы ў скверы і кветачка.

UPD. Добры дзядзечка Мануэль ходзіць з відэакамерай па Нью-Ёрку, запісвае вулічных музыкантаў і вывешвае відэа на сваім акаўнце на на Ютубе. У ягоны аб'ектыў патрапіла і я: