April 21st, 2010

sheshory

Хэлоу, Амерыка )

Прыляцели у Нью-Ерк з васьмигадзинным спазьненьнем. Самалет затрымали з-за вулкану, але ен усе ж выляцеу,  праклаушы маршрут пауночней Скандынавии и Исландыи. 11 гадзинау у Шэрамецьева были не самым лепшым часам у нашым жыцьци. Ледзь выбили з супрацоуникау аэрапорту талоны на харчаваньне и тэлефонную картку, каб пазваниць дадому.
А учора быу першы дзень у Нью-Ерку пасьля пяцигадовага перапынкую. Тут усе такое знаемае и як быццам упершыню. А для Верасьня и сапрауды упершыню. Пагуляли па Манхэтане. Зайшли на 17-ы пирс, дзе я 6 год таму працавала у рэстаране. А там усе па-ранейшаму. Артур (мой клевы сябра з Албании) и Прабат (повар з Индыи) дагэтуль працуюць там. И нават бангладэшэц Тарак дагэтуль прадае сонечныя акуляры насупраць. Затым прайшлися па Уол-стрыт и па Брадвеи дайшли да Таймс-скверу.

На Таймс-скверы, як выявилася, играць на скрыпцы ўжо нельга, як гэта было 5 год таму. "Часы ужо не тыя". - патлумачыу мне мясцовы палицэйски. Трэба дазвол ад гарадских уладау. "Але вы яго не атрымаеце", - дадау ен. Пабачым ))
Сеньняшни план - купиць фоцик и нэтбук и адбиць игрою на скрыпцы хаця б адзин з гэтых дэвайсау.
  • Current Music
    Верасень брынькае на гитары Summertime Гершвина
  • Tags