April 17th, 2010

sheshory

Упс...

Калі землятрус выварочвае востраў Гаіці альбо тарнада бушуе ў Новым Арлеане, мяне гэта тычыцца на ўзроўні навінаў у інтэрнэце ды абмеркаваньняў зь сябрамі. Калі пачалося вывяржэньне вулкану ў Ісландыі, я зноў не надала гэтаму асаблівай увагі. Але калі пачалі закрывацца аэрапорты - спачатку ў паўночнай Еўропе, а сёньня ў Мінску і Кіеве - мяне гэта закранула непасрэдным чынам. Гэта ж трэба, менавіта на гэтыя дні ў нас купленыя квіткі Кіеў - Масква - Нью-Ёрк. Заўтра раніцай усё адно выязджаем на Кіеў. Афіцыйна наш рэйс пакуль не адменены. Але зь верагоднасьцю 90% нам давядзецца пратусавацца ў Кіеве прынамсі некалькі дзён. Калі ўзновяцца рэйсы, сказаць пакуль немагчыма, як невядома і колькі яшчэ будзе вывяргацца вулкан Эйяфьяллайекюль. Мінулы раз ён вывяргаўся 2 гады...
  • Current Music
    Верасень брынькае на гітары
  • Tags