September 3rd, 2008

sheshory

(no subject)

Сёньня прачнулася ад нейкага шуму. Расплюшчваю вочы - а за вакном, якраз пасярэдзіне, вісіць на вяроўцы мужык з голым торсам.На жаль, як выявілася, ніякай рамантыкі. Гэта быў не каханак, які ўцякаў ад мужа сваёй палюбоўніцы, а звычайны рабочы, які фарбуе сьцены нашага дому. Добрай раніцы, людзі.

А вось вам проста фота. Такой я была год таму.



На Канівському водосховищі.
  • Current Music
    Matthew Shipp - Roll It Back
  • Tags
krasouki

Шешори

Вось, нарэшце, і я выбралася павесіць фоткі з сёлетніх Шэшораў. Фоткала мала. Таму як прайшоў фэст, па фотках вы наўрад ці даведаецеся. Але ж, але ж... :)


Collapse )