November 2nd, 2006

sheshory

Я вам казала, што я шчасьлівая?

Я нясьпешна ішла па прашпэкце, пераступаючы праз лужыны, і нават не заўважыла, як скончыўся дождж і пачаўся сьнег. Я крочыла пад парасонам і ўглядалася ў люстэркі, што саплівае асеньняе надвор’е раскідала па асфальце. Я бачыла ў іх аскепкі шэрага неба і голыя галінкі дрэваў. І радавалася, што, каб убачыць іх, ня трэба задзіраць галаву, бо там усё адно – чырвоны парасон.