Але ў той жа час, ты мне заўсёды казаў, што трэба верыць. І ўсё, ува што мы верым, збываецца. А што, калі я ня веру ў гэты сад, у гэтыя дрэвы і рэчку? Яны ж усё роўна ёсьць!
А Бог? Ён альбо ёсьць, альбо яго няма. Так, як і гэты сад. І ня мае значэньня, верыць у яго ці не! Заплюшчыць на яго вочы ці пільна ўзірацца. Ён аднолькава існуе ці не існуе і для тых, хто верыць, і для тых, хто ня верыць.
Дык скажы мне, настаўнік, навошта нам тады вера? І ці ёсьць Бог у сьвеце?
- Бог ёсьць, сынок. Але толькі для тых, хто ў яго верыць.
***
Самотны вандроўнік ціха крочыў па пустыні. Сонца паднялося ў зеніт і альвала плечы чалавека. Пясок апякаў босыя ногі.